Уладальнікі мабільных прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід могуць спампаваць праграму "Беларускія казкі". У тэкставым выглядзе даступна 18 казак. Большасць з іх узятыя з праекту "Народныя казкі для дзетак", выкананым ЮНІСЕФ. Напрыклад, "Зайкава хатка", "Сабака-паляўнічы" ды іншыя. Тэксты падгружаюцца з інтэрнэту, калі вы націскаеце на назву.
Таму, збіраючыся ў падарожжа, адкрыйце максімальную колькасць тэкстаў яшчэ ў зоне ўпэўненага прыёму сігнала.
Пасля яны будуць даступныя ў аўтаномным варыянце. Гэта датычыцца і аўдыё-казак. Іх пакуль даступна дзесяць. Праграму стварыў Андрэй Дзмітранок.
Яе ўжо спампавалі больш за 100 чалавек. З тых, хто вырашыў ацаніць яе, усе, апроч аднаго, паставілі "Беларускім казкам" "выдатна".
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter