Политика

Карбалевiч: Экспарт дэмакратыі? Пра што падзеі ў Вэнэсуэле і Іране кажуць беларусам

Адна з важных праблемаў апазыцыі ў трох краінах — няма лідэраў у самой краіне. Усе яны за мяжой.

Политика www.svaboda.org
0

Падзеі вакол Вэнэсуэлы і Ірану сталі палітычнымі землятрусамі, якія моцна ўсхвалявалі беларускую дэмакратычную супольнасьць. Сугучнасьць зь беларускімі надзеямі дае многім спадзевы на дэмакратычныя перамены, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч.

Вэнэсуэльскія калізіі

Выкраданьне і арышт амэрыканцамі кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура выклікалі чаканьні, што цяперашні палітычны рэжым абрынецца, у краіне запануе дэмакратыя. Аднак усё пайшло ня так. Хутка высьветлілася, што цалкам зрынаць уладу ў гэтай краіне і перадаваць кіраўніцтва апазыцыі амэрыканцы не зьбіраюцца.

У сусьветных мэдыя зроблена шмат высноваў: маўляў, цяперашняя адміністрацыя прэзыдэнта ЗША ня надта заклапочаная праблемамі дэмакратыі і правоў чалавека. Але, здаецца, насамрэч усё складаней.

Найперш варта згадаць, што спробы ЗША экспартаваць дэмакратыю за мяжу апошнімі дзесяцігодзьдзямі былі ня вельмі пасьпяховымі. Як прыклад можна прывесьці гісторыі з вайсковым умяшаньнем Злучаных Штатаў у Іраку і Афганістане. У першым выпадку новы палітычны рэжым атрымаўся вельмі няўстойлівым, а ў Афганістане пабудаваць дэмакратыю не ўдалося зусім.

Тут важны чыньнік — народ на вуліцах. Раней вэнэсуэльцы шмат пратэставалі. Уся іхная гісторыя апошніх гадоў — частыя вулічныя супрацьстаяньні паміж дэманстрантамі і паліцыяй, вынікам чаго былі ахвяры, новыя палітвязьні.

І вось цяпер, калі Мадура, лідэр дыктатарскага рэжыму, вывезены ў ЗША, а кіроўная эліта разгубленая, узьнік пэўны вакуўм улады, здавалася б, для праціўнікаў рэжыму зьявіўся зручны момант памяняць сытуацыю. Але, які ні дзіўна, у Вэнэсуэле поўная палітычная цішыня. На вуліцу амаль ніхто ня выйшаў. Грамадзтва нібы не заўважыла зьмену прэзыдэнта краіны.

Вядома, можна згадаць узброеных да зубоў сілавікоў, якія пільна патрулявалі вуліцы. Але сілавікі шчыравалі і на ўсіх мінулых акцыях пратэсту апазыцыі. І масавыя рэпрэсіі былі. Аднак гэта на палохала і не адштурхоўвала людзей ад пратэсту.

Магчыма, была нейкая патаемная дамова паміж адміністрацыяй Трампа і атачэньнем Мадура. Але ці яна паўплывала на паводзіны грамадзтва?

Вядома, што ўсякі аўтакратычны рэжым найбольш уразьлівы якраз у момант транзыту ўлады. Шмат хто зь беларускіх экспэртаў лічыць, што калі раптам на ўладным троне ня стане Аляксандра Лукашэнкі, гэта дасьць шанец на перамены.

Дык вось, калі б народ Вэнэсуэлы выйшаў на вуліцы пасьля амэрыканскай вайсковай апэрацыі супраць Мадура, то, можна меркаваць, пазыцыя адміністрацыі ЗША магла б быць іншай. Вось жа на пратэсты ў Іране Дональд Трамп рэагуе, ён іх вітае. Але ў Вэнэсуэле фактычна палітычны штыль. Магчыма, гэта тлумачыцца масавай эміграцыяй з краіны (выехала каля чвэрці насельніцтва), а гэта якраз былі незадаволеныя грамадзяне, найбольш рэвалюцыйны элемэнт. Дык калі народ маўчыць, нічога не патрабуе, то якія прэтэнзіі да Трампа?

Тым часам 15 студзеня Дональд Трамп плянуе сустрэцца зь лідэрам вэнэсуэльскай апазыцыі і нобэлеўскай ляўрэаткай Марыяй Мачада. Гэта пэўны аналяг Сьвятланы Ціханоўскай. Аднак розьніца ў тым, што Мачада ня ўдзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах, бо яе не дапусьцілі да іх. У кожным разе гэта сымбалічны знак палітычнай падтрымкі апазыцыі Вэнэсуэлы і дэманстрацыя гатоўнасьці супрацоўнічаць з рознымі палітычнымі сіламі гэтай краіны.

Пад ціскам ЗША ў Вэнэсуэле пачалі вызваляць палітвязьняў. Сьледам выйшлі на волю і палітзьняволеныя яшчэ ў адной краіне з аўтарытарным рэжымам — Нікарагуа, прычым там іх ня сталі выганяць за мяжу. Магчыма, у гэтым пляне нечага падобнага можна чакаць і на Кубе. Палітычны землятрус ад «эфэкту Мадура» распаўсюджваецца хвалямі па сьвеце.

Ці хопіць ягонай сілы, каб дасягнуць Беларусі? Дональд Трамп памятае пра беларускіх палітвязьняў, ня раз узгадваў іх.

Урокі іранскіх пратэстаў

Цяпер усе назіраюць за драматычнымі падзеямі ў Іране. Там масавыя пратэсты такія частыя, што сталі амаль што нормай палітычнага жыцьця. Яны адбываліся ў 2009, 2017, 2019, 2022 гадах. У Беларусі рэвалюцыйная энэргія назапашваецца даўжэй.

Трыгерам тамтэйшых пратэстаў сталі эканамічныя прычыны, рэзкае падзеньне курсу нацыянальнай валюты (рыяла). Эканоміка і ў Іране, і ў Вэнэсуэле на мяжы краху. Там выяўляецца няздольнасьць дзяржаўных інстытутаў выконваць асноўныя функцыі забесьпячэньня жыцьцяздольнасьці людзей. Гэта пры тым, што абедзьве краіны маюць велізарныя запасы нафты. Тут заўважнае адрозьненьне ад Беларусі, дзе сытуацыя ў эканоміцы непараўнальна лепшая.

Да таго ж іранскі рэжым стаў уразьлівым, бо пацярпеў паразу ў вайне з Ізраілем, страціў геапалітычны ўплыў на Блізкім Усходзе. Гэта разбурае ідэалягічны падмурак палітычнай сыстэмы на чале з аятоламі.

Разам з тым іранскі рэжым непараўнальна больш жорсткі, чым беларускі. Пры здушэньні пратэстаў загінулі ўжо тысячы людзей.

Адна з важных праблемаў апазыцыі, аднолькава актуальных для Ірану, Вэнэсуэлы і Беларусі — брак лідэраў у самой краіне. Усе яны за мяжой. У Іране на галоўную ролю прэтэндуе сын зрынутага ў 1979 годзе шага Рэза Пэхлеві. Але гэта, як выглядае, хутчэй сымбалічны лідэр.

Дональд Трамп падтрымаў пратэсты ў Іране, паабяцаў умяшацца. Чаго не рабіла, напрыклад, адміністрацыя яго папярэдніка Джо Байдэна падчас пратэстаў 2022 году ў гэтай краіне. Іншае пытаньне: якім чынам тут ЗША могуць дапамагчы? Многія экспэрты мяркуюць, што вайсковае ўмяшаньне ня пойдзе на карысьць пратэстоўцам, бо спрацуе на афіцыйную вэрсію іранскіх уладаў: маўляў, пратэст арганізаваны замежнымі ворагамі, а ўсе, хто выступае супраць рэжыму, — гэта «амэрыканскія агенты» і «пятая калёна».

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
иран
венесуэла
беларусь
оппозиция
США
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевiч: Экспарт дэмакратыі? Пра што падзеі ў Вэнэсуэле і Іране кажуць беларусам
Экономика
Санкции бьют по этому белорусскому бизнесу. Транзит в Россию автомобилей через Беларусь просел на более чем 30%
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» проиграло «Северстали» на ее площадке в 11-й раз подряд
Политика
Как сегодня выглядит белорусская оппозиция в изгнании?
Политика
Отмена санкций, разговоры с Лукашенко: в Беларуси предложили сделать буферное государство
Политика
«Это не чрезвычайщина»? Лукашенко снял посла в РФ, чтобы тот руководил Витебщиной
Новости Жодино
Ночное небо в колоннах света: жодинцы делятся редкими зимними кадрами
Новости Борисова
«Сделаем лунки — спасем рыбу от замора». Жителей Борисова приглашают поучаствовать в экологической акции
Новости Борисова
Возле «Борисов-Арены» появится открытый каток
Новости Жодино
«Холодно даже в отопительный сезон». Жители домов на улице 50 лет Октября в Жодино жалуются на холод
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевiч: Экспарт дэмакратыі? Пра што падзеі ў Вэнэсуэле і Іране кажуць беларусам
Экономика
Санкции бьют по этому белорусскому бизнесу. Транзит в Россию автомобилей через Беларусь просел на более чем 30%
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» проиграло «Северстали» на ее площадке в 11-й раз подряд
Политика
Как сегодня выглядит белорусская оппозиция в изгнании?
Политика
Отмена санкций, разговоры с Лукашенко: в Беларуси предложили сделать буферное государство
Политика
«Это не чрезвычайщина»? Лукашенко снял посла в РФ, чтобы тот руководил Витебщиной
Новости Жодино
Ночное небо в колоннах света: жодинцы делятся редкими зимними кадрами
Новости Борисова
«Сделаем лунки — спасем рыбу от замора». Жителей Борисова приглашают поучаствовать в экологической акции
Новости Борисова
Возле «Борисов-Арены» появится открытый каток
Новости Жодино
«Холодно даже в отопительный сезон». Жители домов на улице 50 лет Октября в Жодино жалуются на холод
ВСЕ НОВОСТИ