Политика

Калі Мадура глядзіць зь люстэрка. Вэнэсуэльскі страх Лукашэнкі

Калі «варыянт Вэнэсуэлы ў Беларусі нерэальны», то навошта да яго рыхтавацца?

Политика www.svaboda.org
0

Лукашэнка, нарэшце перарваў маўчаньне і нэрвова загаварыў пра падзеі вакол Вэнэсуэлы. Увесь патас ягонага выступу зводзіцца да таго, што ён прымярае гэтую сытуацыю на сябе, вельмі баіцца рэалізацыі вэнэсуэльскага сцэнару ў Беларусі, піша Валер Карбалевіч на Свабодзе.

Пяць дзён увесь сьвет абмяркоўваў падзеі вакол Вэнэсуэлы. А Аляксандр Лукашэнка маўчаў. Ці то чакаў рэакцыі Масквы, ці то хацеў больш дакладна зразумець, што адбываецца, ці проста патрэбен быў час, каб выйсьці з стану шоку. Паўза зацягнулася.

Нарэшце 8 студзеня падчас цырымоніі ўручэньня прэмій ён перарваў маўчаньне.

Пасьля дзяжурных фраз пра духоўнае адраджэньне Лукашэнка загаварыў пра галоўнае, што яго найбольш хвалявала гэтыя дні. Зьмест выступу пра падзеі вакол Вэнэсуэлы сьведчыў пра тое, ён быў вельмі ўсхваляваны, нэрвовы, узбуджаны. Казаў спантанна, пераскокваючы з аднаго на другое. Гаварыў тое, што набалела, што накіпела.

Характарызуючы сучасную абстаноўку ў сьвеце, Лукашэнка адзначыў, што яна «абсалютна заблытаная і незразумелая». Ацэньваючы апошнія падзеі, ён чатыры разы ўжыў слова «шаленства». Можна меркаваць, што ён сапраўды адчувае сябе няўтульна, некамфортна з прычыны разбурэньня ранейшага сусьветнага парадку, міжнародных правіл.

Але ж варта нагадаць, што сам Лукашэнка прыклаў руку да таго, каб запусьціць гэты працэс разбурэньня «парадку, заснаванага на правілах». Тут і пасадка ў менскім аэрапорце самалёта авіякампаніі Ryanair, каб затрымаць Рамана Пратасевіча. І атакі мігрантаў на суседнія краіны зь беларускай тэрыторыі. І масавыя запускі кантрабандных балёнаў з цыгарэтамі, што спынялі працу аэрапорта Вільні. І фактычны арышт літоўскіх грузавікоў. І самае галоўнае: падтрымка расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Слухаючы развагі Лукашэнкі наконт падзей вакол Вэнэсуэлы, можна зрабіць выснову: галоўнымі фігурамі гэтай вайсковай апэрацыі былі ня Дональд Трамп і Нікаляс Мадура, а сам беларускі ўладар. Паводле Лукашэнкі, менавіта ён быў у цэнтры цяперашняй вэнэсуэльскай гісторыі. Бо дае парады амэрыканцам ужо ня толькі, як размаўляць з Уладзімірам Пуціным, але і адносна Вэнэсуэлы.

Ствараецца ўражаньне: ён сам шчыра верыць, што адыгрывае важную ролю ў сусьветнай палітыцы. Толькі некалькі рэплік:

«У часы Чавэса, калі яны працавалі разам з Нікалясам Мадурам. Я часта бываў там, ведаў аднаго і другога. Напярэдадні я сказаў, што калі вы, амэрыканцы, хочаце другі Віетнам, вы яго атрымаеце. Як бы тамака ні складалася сытуацыя, мне здаецца, яны гэта пачулі... Я вас папярэджваў заўсёды пра гэта... Я гэта з болем кажу пра тое, што быў у нейкай ступені ўцягнуты ў гэтую сытуацыю ў самым пачатку. І амэрыканцаў інфармаваў, што вэнэсуэльцы гатовы з вамі супрацоўнічаць... Я перадаў усе мэсыджы ад Нікаляса Мадура... Я ім заўсёды казаў, але і свайго старэйшага брата папярэджваў, і прама напярэдадні гэтага агіднага мерапрыемства (гаворка пра апэрацыю ЗША для затрыманьня Мадура. — РС)».

Лукашэнка не хавае свайго абурэньня дзеяньнямі ЗША ў Вэнэсуэле. Маўляў, «ніякай праўды, ніякага правасудзьдзя ў іх не было, няма і ня будзе». Гучыць так, нібы сам ён зьяўляецца зацятым абаронцам правасудзьдзя.

«Але трэба было паказаць свой „гераізм“. На кім вы вырашылі паказаць? На безабаронным чалавеку?», — абураецца Лукашэнка дзеяньнямі супраць вэнэсуэльскага кіраўніка.

Па-першае, Мадура ня быў безабаронным. Яго ахоўвалі не толькі вэнэсуэльскія вайскоўцы, але і кубінскі спэцназ. Па-другое, ідзецца пра чалавека, які больш дзесяці гадоў фальсыфікаваў выбары і жорстка душыў усе пратэсты, у выніку якіх пацярпелі, загінулі сотні людзей, мільёны былі вымушаны эміграваць.

Таксама Лукашэнка абураецца арыштам жонкі Мадуры Сіліі Флёрэс. Маўляў, гэта ж негуманна. А тое, што ў Беларусі тысячы сямей пацярпелі толькі праз тое, што зьяўляюцца сваякамі палітвязьняў ці палітычных эмігрантаў, гэта як? Прычым, Лукашэнка публічна папярэджваў апазыцыйных палітыкаў за мяжой, што маўляў, глядзіце, тут у Беларусі засталіся вашыя сваякі.

І яшчэ адна рэпліка:

«Навошта было захопліваць зусім нядаўна парожні расейскі танкер пад сьцягам Расеі? Навошта гэта трэба было рабіць, калі вы хочаце міру ва Ўкраіне?»

То бок, паводле лёгікі Лукашэнкі, дзеля замірэньня ва Ўкраіне варта залагоджваць Расею.

Але гэтыя развагі павінны былі падвесьці да асноўнага, цэнтральнага пытаньня, якое найбольш хвалюе, баліць, трымціць. Увесь патас выступу Лукашэнкі наконт вэнэсуэльскіх падзей зводзіцца да таго, што ён прымярае гэтую сытуацыю на сябе. Таму як раз самае запаветнае, патаемнае, магчыма, падсьвядомае было сказана ў канцы. Вось галоўная выснова:

«Вы памятаеце ў мінулым годзе пасяджэньне Савета бясьпекі Беларусі, дзе мы разьмеркавалі ролі на выпадак „а што, калі ня будзе прэзыдэнта“. Слухайце, як у ваду глядзелі. Таму варыянт Вэнэсуэлы ў Беларусі нерэальны. Нават калі гэта адбудзецца, у нас усё на гэты выпадак прадугледжана... Таму нам трэба быць як мага асьцярожней».

Але, калі «варыянт Вэнэсуэлы ў Беларусі нерэальны», то навошта да яго рыхтавацца? Як вядома, у страха вочы вялікія. Адсюль асьцярогі, шок і абурэньне.

Дарэчы, у Вэнэсуэле палітычныя паплечнікі Мадура абвесьцілі аб вызваленьні палітвязьняў. Добры прыклад дзеля палітычнага выжываньня роднаснага рэжыму.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Вэнэсуэла
Лукашэнка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Битва с наркотиками в Беларуси: растет число осужденных подростков
Общество
Погода в Беларуси до конца января: что показывает долгосрочный прогноз
Политика
Класковский: Лукашенко вряд ли станут похищать, как Мадуро. А вот суверенитет Беларуси Москва уже крадет
В мире
США захватили уже третий связанный с Россией танкер
Общество
Лукашенко назначил нового руководителя Сил спецопераций Беларуси
Новости Германии
Посольство ФРГ: У немецких граждан обязанностей в снежную погоду гораздо больше, чем у белорусских
В мире
Коваленко: Для российских кораблей больше в мире нет тихой и безопасной гавани
Политика
Калі Мадура глядзіць зь люстэрка. Вэнэсуэльскі страх Лукашэнкі
Общество
В Беларуси продолжает бесноваться циклон «Улли» — минчане показали, как добираются утром на работу
Культура
Вольскі: «І цяпер аўтар афарызму «не да законаў» ліхаманкава вырашае, як яму паводзіцца»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Битва с наркотиками в Беларуси: растет число осужденных подростков
Общество
Погода в Беларуси до конца января: что показывает долгосрочный прогноз
Политика
Класковский: Лукашенко вряд ли станут похищать, как Мадуро. А вот суверенитет Беларуси Москва уже крадет
В мире
США захватили уже третий связанный с Россией танкер
Общество
Лукашенко назначил нового руководителя Сил спецопераций Беларуси
Новости Германии
Посольство ФРГ: У немецких граждан обязанностей в снежную погоду гораздо больше, чем у белорусских
В мире
Коваленко: Для российских кораблей больше в мире нет тихой и безопасной гавани
Политика
Калі Мадура глядзіць зь люстэрка. Вэнэсуэльскі страх Лукашэнкі
Общество
В Беларуси продолжает бесноваться циклон «Улли» — минчане показали, как добираются утром на работу
Культура
Вольскі: «І цяпер аўтар афарызму «не да законаў» ліхаманкава вырашае, як яму паводзіцца»
ВСЕ НОВОСТИ