Политика

Павел Усаў: Калі сітуацыю ў Венэсуэле, Сірыі, ці недзе на афрыканскім кантынэнце пачынаюць пераносіць на Беларусь, мне становіцца сумна-смешна

"Колькі ўжо завалілася дыктатур у сьвеце, а Лукашэнка ўсьцяж жывы..."

Политика ex-press.by
0

Калі сітуацыю ў Венэсуэле, альбо, Сірыі, ці недзе на афрыканскім кантынэнце пачынаюць пераносіць на Беларусь, мне становіцца сумна-смешна. Асабліва, калі гэта пачынаюць рабіць ўласныя беларускія эксперты і палітыкі, піша палітолаг Павел Усаў.

З большага гэта сьведчаньне таго, што палітыкі-эксперты не разумеюць уласнай гісторыі, сучаснага, як палітычнага, так і геапалітычнага становішча і перспектываў краіны.

З аднаго боку, сьпекуляцыі на тэме пераносу падзей іншых краінаў - гэта чыстай вады жаданьне прыцягнуць увагу да сябе, бо няма больш пра што размаўляць датычна Беларусі. Праблематыка вычэрпаная амаль цалкам. Што абмяркоўваць, "на якую нагу кульгае Лукашэнка, і як цяжка ен хворы, што памірае 31 год запар? Ці чарговы шлёп ў апазіцыі? Зь іншага, гэта пэўны псіхалагічны сіндром, жыцье ў чаканьні нейкага цуду, якое таксама, адбываецца ўжо на працягу 30 год.

Таму, калі ўпадаюць дыктатары, беларуская дэмакратычная супольнась пачынае варажыць, на тэму, што "такі лес чакае Лукашэнеу, гэта ўжо канец дыктатуры", і як закляцьце паўтараць "дыктатуры ня вечныя", альбо "мы ляцім да вас", як некалі спадзяваліся на Буша, пасьля падзеньня рэжыму Хусэйна.

Колькі ўжо завалілася дыктатур у сьвеце, а Лукашэнка ўсьцяж жывы: Мілошавіч, Шэварнадзэ, Акаеў (памятаю як на яго падзеньні, варажылі хуткія перамены ў Беларусі), Януковіч, Карымаў, Назарбаеў (беларускія аналітыкі проста ірваліся надзець на Лукашэнку назарбаеўскі сарафан), Кадафі, Мугабэ, Асад. Ужо памерлі Чавэс і адышлі браты Кастра.

А мы ўвесь час чакаем, што вось-вось, прыляціць Буш, ці Трамп, ці нейкі чорны Карлсан і зробіць для нас цуд і шчасьця.

А гэтага ня будзе, прынамсі ў бліжэйшыя гады. Пэўны цуд, дзякуючы маскоўскаму дзеду марозу адбыўся ў 2020 годзе, і плены яго мы яшчэ доўга будзем адчуваць.

Для Беларусі ёсьць толькі наступныя перспектывы: 1. Прайграная ўшэнт вайна Масквы ва Украіне, з крахам рэжыму Пуціна і распадам Расеі; 2. Сьмерць Лукашэнкі (з унутранай трансфармацыяй), пры гэтым калі сьмерць будзе мець мейсца пры расейскай дамінацыі, то перспектывы будуць так сабе.

У такіх ўмовах застаецца жыць чужымі рэвалюцыямі, пераваротамі, сьпецаперацыямі. Пры гэтым, як мы бачым, зрынаньне дыктараў не заўседы прыводзіць да дэмакратыяў, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ