Политика

Карбалевiч: Фактычна Лукашэнка абвесьціў Літве ўльтыматум

Крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой паглыбляецца, на абвастрэньне ідуць абодва бакі.

Политика www.svaboda.org
0

Пасяджэньне Савету бясьпекі 9 снежьня на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з жорсткімі абвінавачваньні на адрас Эўропы і Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з дэлегацыяй ЗША ў Менску, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч.

Беларуска-літоўскі канфлікт разьвіваецца па шляху эскаляцыі. Улады Беларусі ўзмацняюць ціск на Літву. Фактычна яны ўзялі ў закладнікі больш як 1000 літоўскіх фур. З беларускай тэрыторыі працягваюць лётаць кантрабандныя балёны, якія пэрыядычна паралізуюць працу віленскага аэрапорта. Усяго з пачатку крызісу гэтыя атакі паўплывалі на 320 авіярэйсаў, закранулі 47 тысяч пасажыраў і прывялі сумарна да амаль 60-гадзіннага закрыцьця аэрапорту. Менск патрабуе ад Вільні ўступіць у перамовы на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Літва адмаўляецца гэта рабіць.

Варта адзначыць, што на абвастрэньне ідуць абодва бакі. У Літве абвясьцілі экстрэмальную сытуацыю на ўсёй тэрыторыі краіны праз паветраную небясьпеку зь Беларусі. Прэзыдэнт Гітанас Наўседа кажа пра магчымасьць канфіскацыі беларускай маёмасьці, якая знаходзіцца ў Літве. Вільня афіцыйна зьвярнулася да АБСЭ, ЭЗ, ЗША з скаргай на дзеяньні Менску. Эўразьвяз рыхтуе адмысловыя санкцыі супраць Беларусі менавіта з прычыны гэтых дзеяньняў беларускіх уладаў.

9 сьнежня Аляксандр Лукашэнка правёў паседжаньне Савету бясьпекі, падчас якога выкарыстоўваў вельмі агрэсіўную рыторыку на адрас Літвы і Эўропы ўвогуле. Ён абвінаваціў Польшчу, Нямеччыну, суседзяў у мілітарызацыі і падрыхтоўцы да вайны. У адказ, адзначыў Лукашэнка, «трэба актуалізаваць нашыя абаронныя дзеяньні», згадаў у зьвязку з гэтым расейскую ядзерную зброю і ракетныя комплексы.

Але галоўным аб’ектам нападак Лукашэнкі стала Літва. Набор абвінавачваньняў даволі вялікі. Лукашэнка даводзіць, што кантрабандныя балёны «ніякай праблемы не ўяўляюць» для авіяцыі, а Літва штучна палітызуе гэтае пытаньне. Акрамя таго, літоўскім уладам закідваецца тое, што яна ўвялі санкцыі супраць Беларусі, падтрымліваюць беларускую апазыцыю, канфіскавалі беларускую маёмасьць.

«Вярніце нам 17 або 20 аўтамабіляў, якія вы скралі. Пажарныя аўтамабілі, якія пастаўлялі ў Зімбабве. Нармалізуйце работу нашага санаторыя… І вярніце нам грошы за тое, што мы там будавалі порт», — патрабуе Лукашэнка.

Акрамя таго, беларускія ўлады імкнуцца распаліць унутраны крызіс у Літве, апэлююць да літоўскага грамадзтва. Такую тактыку яны прымяняюць не ўпершыню. Прадстаўнікі грузаперавозьнікаў Літвы плянуюць акцыю пратэсту супраць дзеяньняў літоўскага ўраду. Таксама незадаволеньне выказваюць авіяпасажыры, якія церпяць ад перабояў у працы Віленскага аэрапорту. Менск адчуў слабое месца Літвы і ўзмацняе ціск.

Фактычна Лукашэнка абвесьціў Літве ўльтыматум. Маўляў, дзеля вырашэньня ўсіх праблем пагаджайцеся на перамовы з Беларусьсю на палітычным узроўні. «Калі хочаце нармальных адносін — сядайце за стол перамоваў і абмяркоўвайце гэтыя праблемы. Мы да гэтага гатовы. Іншых варыянтаў няма», — сказаў ён.

Увогуле, самое паседжаньне Савету бясьпекі з жорсткімі абвінавачваньні на адрас Эўропы і, найперш, Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з ЗША.

Крытыкуючы эўрапейскія краіны, Лукашэнка пазытыўна ацэньвае дзейнасьць амэрыканскай адміністрацыі: «Як бы тут ні спрабавалі прынізіць ролю Трампа, ён малайчына». У Менску ведаюць, што Вільня апэлюе да Вашынгтона з просьбай узьдзейнічаць на Беларусь. І Лукашэнка папярэджвае: «Думаюць, што прыедуць амэрыканцы і на мяне націснуць… Ня трэба прыцягваць амэрыканцаў, расейцаў ці ўкраінцаў. Гэты нумар ня пройдзе. Гэтая тэма ляжыць у плашчыні нашых перамоваў і нашых пагадненьняў».

І тут Лукашэнка намацаў яшчэ адно слабое месца пазыцыі Літвы. Вільня адмаўляецца весьці палітычныя перамовы з Менскам, каб не легітымізаваць рэжым Лукашэнкі. Адначасова яны зьвяртаюцца за дапамогай да ЗША, якія якраз вядуць перамовы зь беларускімі ўладамі на палітычным узроўні.

Заклікаючы Літву не апэляваць да ЗША, сам Лукашэнка якраз імкнецца паскардзіцца амэрыканцам на літоўскае кіраўніцтва. Атрымоўваецца, што дэлегацыя Злучаных Штатаў на чале з спэцпрадстаўніком Дональда Трампа Джонам Коўлам выступае ў ролі нават не пасярэдніка, а арбітра, які павінен вырашыць гэтую спрэчку паміж Беларусьсю і Літвой.

Але тут ёсьць адна праблема. Калі «навешваць» на беларуска-амэрыканскі перамоўны трэк зашмат пытаньняў, то ён можа ня вытрымаць пад цяжарам невырашальных праблем і абваліцца. За вызваленьне палітвязьняў Менск імкнецца атрымаць ад ЗША і скарачэньне амэрыканскіх санкцый, і ціск на Эўразьвяз дзеля зьмяншэньня санкцыйнай палітыкі, і саступкі ад Літвы.

У сваю чаргу, да ЗША, акрамя Літвы, апэлюе і Польшча — у справе вызваленьня журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў. Раней беларуска-амэрыканскім перамоўным трэкам скарысталася і Ўкраіна — каб вызваліць 31 украінскага грамадзяніна з беларускай вязьніцы.

Такая колькасьць перамоўнага грузу можа заблякаваць самы працэс.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
литва
США
беларусь
лукашенко
конфликт
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Похоже, без дядюшки Сэма этот клинч не разнять
Общество
Когда отчет превращается в миф: идеологи – о результатах Года благоустройства
Политика
Тихановская: Мы с Сергеем сами со всем разберемся
Общество
«Никто не получает миллионы на руки». Как распределят €30 млн помощи беларусам от ЕС
Общество
В Беларуси вводят психологический фильтр для учителей при приеме на работу
Политика
Польша не будет объявлять чрезвычайную ситуацию на границе с Беларусью вслед за Литвой
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ и жодинское «Торпедо» поспорят за путевку в полуфинал
Политика
Карбалевiч: Фактычна Лукашэнка абвесьціў Літве ўльтыматум
TuTak
«Я думала, их покрасили!» История беларуски о том, почему в Грузии суп нужно варить только из «желтой» курицы
Новости Борисова
Под Борисовом замусорили место отдыха рядом с экологической тропой
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Похоже, без дядюшки Сэма этот клинч не разнять
Общество
Когда отчет превращается в миф: идеологи – о результатах Года благоустройства
Политика
Тихановская: Мы с Сергеем сами со всем разберемся
Общество
«Никто не получает миллионы на руки». Как распределят €30 млн помощи беларусам от ЕС
Общество
В Беларуси вводят психологический фильтр для учителей при приеме на работу
Политика
Польша не будет объявлять чрезвычайную ситуацию на границе с Беларусью вслед за Литвой
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ и жодинское «Торпедо» поспорят за путевку в полуфинал
Политика
Карбалевiч: Фактычна Лукашэнка абвесьціў Літве ўльтыматум
TuTak
«Я думала, их покрасили!» История беларуски о том, почему в Грузии суп нужно варить только из «желтой» курицы
Новости Борисова
Под Борисовом замусорили место отдыха рядом с экологической тропой
ВСЕ НОВОСТИ