Политика

Навумчык: Пра прапанову «ісьці на паклон да Лукашэнкі»

"Лукашэнка як драпежнік — паспрабаваўшы крыві, ужо не адмовіцца ад ўсё новай і новай крыві".

Политика ex-press.by
0

Пра прапанову “ісьці на паклон да Лукашэнкі” амэрыканскага палітоляга Марка Эпіскапаса будучай адміністрацуыі ЗША адмовіцца ад ідэі пазбавіць Лукашэнку ўлады і звароту кіраўніка Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна да дэмсілаў - самараспусьціцца ўзамен на вызваленьне палітвязьняў і вяртаньне эмігрантаў у Беларусь, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Вяртаньне да 2019 году немагчымае. Нават калі дапусьціць, што Лукашэнка вызваліў бы ўсіх палітычных вязьняў – ён ніколі ня здыме забарону тысяч грамадзкіх арганізацый, і не «адкруціць назад» зьнішчэньне нацыянальных каштоўнасьцяў, зьнішчэньне беларускай мовы. Ну і галоўнае: Лукашэнка – не самастойная палітычная фігура, ён падпарадкаваны Пуціну і можа дзейнічаць толькі ў тых рамках, якія вызначае для яго Масква.

Гэта ілюзія — лічыць, што Лукашэнка ўсім даруе коштам ці то самароспуску дэмсілаў, ці нават нейкага усенароднага пакаяньня, — і выпусьціць усіх палітаязьняў, і спыніць рэпрэсіі, і дазволіць беспакарана вярнуцца эмігрантам.

Дарэчы, тут ужо трэба дагаворваць да канца: у такім выпадку (які я разглядаю як выключна тэарэтычны) меліся б на ўвазе – а магчыма, і ў першую чаргу – створаныя з беларускіх добраахвотнікаў вайсковыя структуры ва Ўкраіне. Які б лёс чакаў гэтых людзей? І як бы ўкраінцы ўспрынялі такі крок?

Бо ня будзе перабольшваньнем сказаць, што найперш добраахвотнікі, як і палітвязьні, якіх катуюць у лукашэнкаўскіх турмах за падтрымку Ўкраіны, у вачах украінскага народа – выратоўваюць гонар Беларусі, з тэрыторыі якой пачалася расейская агрэсія.

Ёсьць і іншае, што прымушае лічыць такую прапанову ілюзорнай. Нават калі б гэта было ў інтарэсах Лукашэнкі палітычна (а ён пад кантролем Масквы, і масавы тэрор — загад Масквы, тут ягоны інтарэс супадае з жаданьнем Крамля), нават тады ён бы ня здолеў пайсьці на гэта з прычыны асаблівасьцяў сваёй помсьлівай натуры. Гэта як драпежнік — паспрабаваўшы крыві, ужо не адмовіцца ад ўсё новай і новай крыві.

І такіх драпежнікаў цяпер – не адзін і ня два; рэпрэсіўны апарат, усе гэтыя чэкісты і губазікаўцы ўжо, як падаецца, выйшлі з-пад кантролю, ім ужо ня трэба ніякіх загадаў, яны самі сябе падсілкоўваюць нянавісьцю ды агрэсіяй.

І потым, тое “перамір’е” было б толькі на адзін дзень, у які б выйшлі вязьні і вярнуліся эмігранты – каб назаўтра ізноў сесьці ці зьехаць. Бо такі “абмен” азначаў бы яшчэ адну абавязковую ўмову: уся палітычная (грамадзкая таксама) дзейнасьць мусіла б быць спыненая на дзесяцігодзьдзі. Аж пакуль Міколка не дасягне ўзросту, калі народныя масы змогуць арганізавана сфармаваць кіламэтровыя чэргі на “выбарах” і аддаць свае галасы пераемніку.

Усе гэтыя два дзесяцігодзьдзі нішто і нідзе не павінна было б варушыцца, ніхто і слова не павінен быў бы сказаць супраць ня тое што Лукашэнкі і ягонага клану — нават супраць самай дробнай мясцовай улады (і гэта не гіпербала: ужо цяпер пачалісяь суды за крытыку камунальных недапрацовак мясцовага начальства, чаго не было і ў 1937-м).
Гэта нават нельга было б параўнаць з абсалютысцкай манархіяй XVIII cтагодзьдзя да Вялікай Французкай рэвалюцыі — ня ведаю нават, які прыклад узяць з гісторыі. Старажытны Рым не падыходзіць дакладна, там хоць і было рабства, але існавалі для пэўнай катэгорыі і дэмакратыя, і права. Хіба што Эгіпет часоў фараонаў і будаўніцтва рабамі пірамідаў.

Магчыма, якраз старажытнаэгіпецкі час і быў любімым пэрыядам студэнта гісторыка-геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту Шуры Лукашэнкі, і татальнае рабства народа, поўнае яго падпарадкавньне і бязьмежная асабістая ўлада зрабіліся ягонай марай.

Але ці варта нам аддаваць свае жыцьці за рэалізацыю гэтай мары?

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ