Политика

Карбалевiч: Дэмакратычная супольнасьць перажывае пік крызісу. Стаўка на крах рэжыму Лукашэнкі аказалася марнай

"Канцэпты перамогі, якія браліся за аснову дзейнасьці апазыцыі, не спрацавалі".

Политика www.svaboda.org
0

2024 год стаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў пэўным сэнсе пераломным, бо даў багата падстаў для рэфлексій, пераацэнак таго, у якім пункце палітычнага і гістарычнага працэсу знаходзяцца Беларусь і прыхільнікі перамен, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Канец інэрцыі 2020 году

Можна казаць, што цяпер дэмакратычная супольнасьць перажывае пік крызісу: на гэта ёсьць цэлы шэраг прычын. Цяперашні апазыцыйны рух узьнік, быў запушчаны на палітычную арбіту ў выніку пасіянарнага выбуху падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Пэўны час гэтага паліва хапала, каб падтрымліваць эмацыйную тэмпэратуру дэмакратычнага працэсу, нават ва ўмовах ягонага перамяшчэньня за мяжу.

Аднак усё цячэ, усё мяняецца. Інэрцыя 2020 году прайшла. Папулярны канцэпт, што пратэст пастаўлены на паўзу, а перамога проста адкладзеная, траціць свой мабілізацыйны сэнс. Крызіс стратэгіі дэмакратычных сілаў — складовая частка беларускага экзыстэнцыйнага крызісу. Ён носіць аб’ектыўны характар.

Стаўка на крах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў сілу ўнутраных прычын аказалася марнай. Рэжым стабілізаваўся, аўтарытарызм эвалюцыянуе ў таталітарызм. Пэрманэнтны тэрор зьліквідаваў магчымасьці для рэальнай палітычнай дзейнасьці апанэнтаў рэжыму ўнутры краіны.

Акрамя таго, улады пачалі спробы дацягвацца да апазыцыянэраў за мяжой. Палітычных мігрантаў судзяць у рамках так званага «спэцвядзеньня», у іх забіраюць грамадзянства, канфіскуюць маёмасьць, пазбаўляюць выбарчых правоў. Гісторыя з пашпартамі таксама стала моцным ударам па палітычнай эміграцыі.

Ранейшыя канцэпты перамогі не спрацавалі

Тыя канцэпты перамогі, якія браліся за аснову дзейнасьці апазыцыі, не спрацавалі. З пачаткам агрэсіі Расеі ўся стратэгія перамен у Беларусі, няхай і няяўна, грунтавалася на перамозе Ўкраіны ў вайне, у выніку якой рэжымы Пуціна і Лукашэнкі павінны аслабнуць, і гэта магло стварыць умовы для перамогі дэмакратыі. Цяпер зразумела, што да ўкраінскай перамогі, мякка кажучы, далёка.

Пэўны час вялікай папулярнасьцю стала карыстацца ідэя сілавога зрынаньня кіроўнага рэжыму ў Беларусі. Аднак цяпер нават для радыкальнай плыні ў палітызаванай часткі апазыцыйнага электарату становіцца зразумела ўтапічнасьць такіх надзеяў.

Дае збоі тактыка ўплыву на палітыку Захаду адносна Беларусі. Такі ўплыў зьмяншаецца. На першы плян у палітыцы ЗША і ЭЗ у дачыненьні да афіцыйнага Менску выходзіць пытаньне бясьпекі. А пры такім падыходзе ўсё цяжэй аддзяліць беларускі рэжым ад грамадзтва. Заходнія санкцыі моцна бьюць па звычайных грамадзянах, усё больш ускладняюцца магчымасьці іх камунікацыі з Эўразьвязам. Існуе праблема легалізацыі беларусаў за мяжой. Паміж Беларусьсю і Захадам апускаецца «жалезная заслона».

Звужэньне сацыяльнай базы і павялічэньне ролі эмігранцкага парадку дня

За чатыры гады адбылося звужэньне сацыяльнай базы, электаральнай прасторы апазыцыі ўнутры краіны. На піку пратэставага руху 2020 году супраць рэжыму Лукашэнкі выступала большасьць грамадзтва. Гэта пратэст аб’яднаў людзей з рознымі каштоўнасьцямі, поглядамі, геапалітычнай арыентацыяй. Што выявілася ў выніках прэзыдэнцкіх выбараў.

Цяпер сытуацыя памянялася. Дэпалітызацыя грамадзтва, адсячэньне з дапамогай рэпрэсій значнай часткі насельніцтва ад спажываньня прадукцыі незалежных мэдыя, інтэнсіўная прапаганда дзяржаўных СМІ робяць свой уплыў.

Вайна Расеі супраць Украіны выявіла, што пэўная частка ўдзельнікаў пратэстаў супраць Лукашэнкі ў рэальнасьці былі прыхільнікамі Пуціна. І таму абвешчаны курс на эўрапейскую інтэграцыю Беларусі азначае, што апазыцыйныя цэнтры цяпер прадстаўляюць толькі інтарэсы людзей з пасьлядоўнымі дэмакратычнымі каштоўнасьцямі. Гэта пэўнае звужэньне палітычнай базы ў параўнаньні з той большасьцю, якая склалася ў 2020 годзе.

У той жа час паступова, крок за крокам адбываецца павялічэньне ролі эмігранцкага парадку дня ў дзейнасьці структур, аб’яднаных вакол Сьвятланы Ціханоўскай. Кірунак, які спачатку разглядаўся як часовы, як пабочны адносна ўнутрыпалітычных працэсаў, пачынае ператварацца ў асноўную сфэру дзейнасьці. Не рэалізаваны ўнутры краіны патэнцыял дэмакратыі апазыцыя спрабуе рэалізаваць у дыяспары. Тут адбываюцца выбары, зьяўляецца ўрад (Аб’яднаны пераходны кабінэт), парлямэнт (Каардынацыйная рада), падзел уладаў, фракцыі, партыі і інш. Гэта захоплівае, уцягвае. Але дыяспара — гэта яшчэ больш вузкая база, чым дэмакратычная супольнасьць Беларусі.

Да таго ж працэс дэпалітызацыі ўплывае і на дыяспару. Пра што сьведчаць вынікі выбараў ў Каардынацыйную раду, якія прайшлі ў траўні 2024 году. У іх узялі ўдзел менш за 7 тысяч беларускіх грамадзян. Кампанія выбараў у Каарданацыйную раду ня трапіла ў нэрву грамадзкіх чаканьняў, прайшла па-за ўвагай шырокай публікі. Цьмяныя пэрспэктывы перамогі дэмакратыі, плюс рэпрэсіі рэжыму, які спрабуе караць любую актыўнасьць за мяжой (рэпрэсіі супраць сваякоў, канфіскацыя маёмасьці), аб’ектыўна зьмяншаюць увагу да палітыкі ўвогуле і да апазыцыйных структур у прыватнасьці.

Апазыцыя ў апазыцыі

Ва ўмовах адсутнасьці рэальных пэрспэктываў дэмакратычных перамен у Беларусі лягічнай тактыкай, дамінуючай задачай апазыцыйных цэнтраў у замежжы стала палітычнае выжываньне, захаваньне інфраструктуры, падрыхтоўка праграмы рэформаў.

Тое, што ў замежжы існуюць апазыцыйныя арганізацыі, якія аспрэчваюць лідэрскі статус каманды Ціханоўскай, зьява вядомая. Але дасюль яны звычайна спаборнічалі з Офісам дэмакратычнай лідэркі ў радыкалізьме.

У мінулым годзе сытуацыя пачала мяняцца. Актывізаваліся групы, напрыклад «бабарыкінцы», якія заклікаюць мяняць тактыку: дзеля вызваленьня палітвязьняў яны гатовыя да перамоваў і саступак рэжыму. Больш за тое, супольнасьць з такімі інтэнцыямі зьявілася ў Каардынацыйнай радзе (фракцыя Ягорава — Кныровіча).

Новай зьявай палітычнага жыцьця стала зьяўленьне ўнутры краіны палітыкаў, якія прэтэндуюць на апазыцыйнасьць: Андрэй Дзьмітрыеў, Сяргей Вазьняк, Ганна Канапацкая. Зразумела, такая дзейнасьць строга падкантрольная рэжыму. Але нават «канструктыўная апазыцыя» ў сёньняшняй Беларусі выглядае як нонсэнс. Тым ня менш, калі лічыць, што перамены ў краіне адбудуцца толькі знутры, зьяўленьне нават кантраляванай апазыцыі — новы чыньнік. Можна меркаваць, што ягоны ўплыў у наступным годзе будзе павялічвацца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
диктатура
оппозиция
беларусь
2020 год
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Кого из спарринг-партнеров Лукашенко “зарежут”?
Политика
Павел Усаў: Не трэба жыць эйфарыямі ад паддзеньня іншых дыктатур. У Беларусі ў гэтым працэсе свой гістарычны шлях, свае асаблівасьці і адметнасьці
Политика
Цыганкоў: З захапленьнем назіраю, як сірыйскія чыноўнікі праклінаюць рэжым Асада. Уяўляю, як гэта будуць рабіць нашы чыноўнікі пасьля сыходу Лукашэнкі
Общество
Еще больше штрафов. Уже вскоре беларусским водителям начнут приходить новые «письма счастья» от ГАИ
Экономика
Белорусский экспорт не может найти альтернативу российскому рынку
Экономика
Власти определили новую минимальную зарплату в Беларуси
Политика
Тотализатор «народной любви»: сколько процентов нарисуют Лукашенко?
Экономика
Эканоміка: у 2025-м магчымы шокавы варыянт, — эканаміст Зьміцер Крук
Политика
Латушко: Возобновление Западом контактов с Лукашенко будет предательством белорусского общества
В мире
В Сирии публично казнили двоюродного брата Башара Асада
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Кого из спарринг-партнеров Лукашенко “зарежут”?
Политика
Павел Усаў: Не трэба жыць эйфарыямі ад паддзеньня іншых дыктатур. У Беларусі ў гэтым працэсе свой гістарычны шлях, свае асаблівасьці і адметнасьці
Политика
Цыганкоў: З захапленьнем назіраю, як сірыйскія чыноўнікі праклінаюць рэжым Асада. Уяўляю, як гэта будуць рабіць нашы чыноўнікі пасьля сыходу Лукашэнкі
Общество
Еще больше штрафов. Уже вскоре беларусским водителям начнут приходить новые «письма счастья» от ГАИ
Экономика
Белорусский экспорт не может найти альтернативу российскому рынку
Экономика
Власти определили новую минимальную зарплату в Беларуси
Политика
Тотализатор «народной любви»: сколько процентов нарисуют Лукашенко?
Экономика
Эканоміка: у 2025-м магчымы шокавы варыянт, — эканаміст Зьміцер Крук
Политика
Латушко: Возобновление Западом контактов с Лукашенко будет предательством белорусского общества
В мире
В Сирии публично казнили двоюродного брата Башара Асада
ВСЕ НОВОСТИ