Политика

Павел Усаў: За ўсе негатыўныя наступствы санкцый ніхто з прыхільнікаў такой палітыкі адказнасьць на сябе не жадае: "гэта не мы"

"Альбо новаапазіцыя павінна задэклараваць пра калектыўную адказнасьць і татальныя санкцыі, альбо зьмяніць рыторыку".

Политика ex-press.by
0

"Літва працягне ўзмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі. Днямі намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў двухбаковую сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Літвы Сімонасам Шатунасам".

Я вось штосьці не разумею, піша палітолаг Павел Усаў.

У чым жа сутнасна выражаецца ціск на рэжым Лукашэнкі:

1. У закрыцьці памежных пераходаў?
2. У абмежаваньні ўезду для беларусаў?
3. У абмежаваньнях вывазу тававраў?
4. У забароне ўезду ў Літву на машынах з беларускімі нумарамі?
5. У дыскрымінацыі беларусаў, зраўнаньні йх фактычна з расейцамі, пагрозы і ціск?
6. Канфіскацыя машын з беларускімі нумарамі?

Дзе ў гэтым усім праблемы для рэжыму Лукашэнкі?

Далейшы "ціск" на рэжым будзе выражацца ў забароне беларусам на ўезд у Літву?

Так у чым жа гэты ціск? Пры гэтым заяўляецца, што новаапазіцыйныя структуры дзейнічаюць ад імя і для беларусаў, у той час калі больш за 60% грамадзян беларусі лічаць санкцыі не справедлівымі і шкоднымі для простых грамадзян.

Ну добра, я разумею калі б увядзеньне санкцый кампенсавалася нейкімі сустрэчнымі дзеяньнямі:

- бясплатнымі візамі, ці спрошчанымі візавымі працэдурамі;
- спрошчаны працэс легалізацыі ў ЕЗ, як для грамадзян Украіны;
- ільготы для паступленьня ў вучэбныя ўстановы;
- можа адмысловыя еўрапейскія датацыі для адкрыцьця і развіцьця бізнэса?

Але ж не, беларусы разглядаюцца як патэнцыйная пагроза, тады навошта казаць "пра ціск", які на карысьць беларусам і для перамогі дэмакратыі.

Логіка санкцый

Неяк спрабую зразумець агульную логіку палітыкі санкцый якую праводзіць новаапазіцыя, а таксама наратывы вакол йх. Яны з большага выглядаюць вельмі заблытана, але увядзеньне санкцый тлумачыцца публіцы як дасягненьне зьнешнепалітычнай дзейнасьці шмат якіх структур.

Канешне шэраг структур павінна схавацца за штучнымі канструкцыямі, кшталту таго, што санкцыі б’юць выключна па Лукашэнку і не шкодзяць простым беларусам і Беларусі, але гэта не так. Тым ня менш, за ўсе негатыўныя наступствы санкцый ніхто з прыхільнікаў такой палітыкі адказнасьць на сябе не жадае: "гэта не мы".

І так вось найбольш папулярныя канструкты:

1. Санкцыі ўводзяцца дзякуючы нашай (новаапазіцыйнай) дзейнасьці, трэба працягваць санкцыйную палітыку, наша дзейнасьць уплывае (!!!) на заходнюю палітыку санкцый;

2. Мы супраць таго каб пад абмежаваньні патрапілі простыя беларусы, але трэба павялічваць санкцыйны ціск, але не супраць беларусаў, яны не вінаватыя;

3. Мы супраць абмежаваньняў беларусаў, але мы НЕ ЎПЛЫВАЕМ на палітыку санкцый, гэта рашэньне еўрапейскіх краінаў (пытаньне йх бясьпекі), але мы праводзім шмат сустрэч і паездак, каб пра Беларусь не забываліся, тым ня менш, мы не можам паўплываць на йх палітыку;

4. Санкцыі не ўплываюць на рэжым Лукашэнкі, таму ён не выпускае палітычных зьняволенных - трэба больш санкцый, бо менавіта дзякуючы санкцыям, ён адпусьціў людзей, якія цяжка хворыя і ў якіх амаль скончыўся тэрмін зьняволеньня, але ў вязьніцах знаходзіцца больш за тысячы чалавек, і рэжым працягвае сажаць новых, бо ціск не дастатковы, трэба яго павялічыць;

5. Нельга "гандлявацца" з Лукашэнкам, бо ен выпусьціць адных і пасадзіць іншых, мы за санкцыі, хаця рэпрэсіі не зьмяншаюцца і новыя людзі трапляюць за краты. Санкцыі не павінны ізаляваць беларусаў, але павінны быць жорсткія, да такога стопню, каб лукашыстам не было чаго есьці і каб яны ўзбунтаваліся супраць рэжыму, але яны працягваюць сажаць і катаваць людзей;

6. Санкцыі безумоўна працуюць, але 90% гаспадаркі (экспарту) залежыць ад Расеі, нельга дапусьціць, каб Расея праглынула Беларусь, таму трэба ціск павялічыць, бо Лукашэнка ўцягнуў Беларусь к вайну і зараз беларуская гаспадарка працуе на Маскву і Масква падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, таму санкцыі не працуюць.

7. Санкцыі не могуць даць эфэкту ў каротка-тэрміновай перспектыве. Трэба пачакаць пару год і тады магчыма эфект будзе, але эканамічна Беларусь залежыць ад Расеі, таму не вядома ці будзе эфэкт, але людзям у вязьніцах цяжка і йх трэба ратаваць, толькі ўзмоцніўшы санкцыі.

Сітуацыя, на жаль, выглядае менавіта так.

- Беларусь прызнана саагрэсарам і санкцыі скіраваныя ў тым ліку супраць рэспублікі і грамадства;

- Санкцыі павялічылі ізаляцыю Беларусі і ўзмоцнілі яе эканамічную залежнасьць ад Расеі;

- Былі ўведзены маштабныя санкцыі і абмежаваньні, але на сітуацыю з палітзняволеннымі гэта ну ніяк не паўплывала, за чатыры гады было выпушчана ад сілы 100 чалавек (па хваробах, ці па амаль скончанаму сроку). Пры гэтым за гэта час пасадзілі не адну сотню чалавек, а дзесяткам працягнулі тэрміны, я ўжо не кажу пра памерлых і загінушых у вязьніцах;

Альбо новаапазіцыя павінна задэклараваць пра калектыўную адказнасьць і татальныя санкцыі, улічваючы новыя ахвяры і ўзмацненьня варожага стаўленьня да беларусаў, "на вайне як на вайне", альбо зьмяніць рыторыку, адстойваць інтарэсы Беларусі і беларусаў, а не трэцьціх краінаў, а таксама запрапанаваць іншую стратэгію дыпламатычных "перамоваў" заходнікаў з Лукашэнкам з мэтай ратаваньня людзей. Іншага варыянту на дадзены момант не існуе.

P.S. варыянты вайсковай інтэрвенцыі я не разглядаю.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
санкции
оппозиция
беларусь - запад - россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
Политика
Дмитриев считает, что для перемен в Беларуси нужна поддержка ЕС, а не санкции
Общество
«Если бы такое произошло в Минске — он бы просто рухнул». Как беларусы пережили «ураган столетия» в США
В мире
«Мы нападем непосредственно на Санкт-Петербург». Военные из Польши и стран Балтии обсудили военный ответ на возможное вторжение РФ
Культура
В Штутгарте почти два десятка человек обратились к врачам после того, как сходили в оперу
Политика
Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич посадили на 15 суток из-за фото в соцсетях — «Наша Ніва»
Общество
«В детстве слышал от родственников». Минчанин нашел в шкафу ружье «из коллекции князей Радзивиллов»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Гарант стабильности, конечно, настоящий богатырь. По лестнице подняться уже не может, зато груду нарубленных дров на фото показывает»
Общество
«Если этот человек сейчас сидит в аппарате, то он максимально заинтересован в раскручивании репрессий»
Общество
Погиб начальник отдела СИЗО №1
Общество
Белорусский экс-политзаключенный ударил молотком по стене Кремля
Политика
Дмитриев считает, что для перемен в Беларуси нужна поддержка ЕС, а не санкции
Общество
«Если бы такое произошло в Минске — он бы просто рухнул». Как беларусы пережили «ураган столетия» в США
В мире
«Мы нападем непосредственно на Санкт-Петербург». Военные из Польши и стран Балтии обсудили военный ответ на возможное вторжение РФ
Культура
В Штутгарте почти два десятка человек обратились к врачам после того, как сходили в оперу
Политика
Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич посадили на 15 суток из-за фото в соцсетях — «Наша Ніва»
Общество
«В детстве слышал от родственников». Минчанин нашел в шкафу ружье «из коллекции князей Радзивиллов»
ВСЕ НОВОСТИ