Няма нічога горшага ў палітыцы, чым самападман і ілюзіі, якія прыводзяць да вельмі катастрафічных наступстваў, да памылковых рашэньняў і самазгубных стратэгій, піша палітолаг Павел Усаў.
Да 2020 году розныя апазіцыйныя структуры і СМІ распаўсюджвалі ідэі, што рэжым слабы, праз 2-3 гады ен разваліцца, трэба пачакаць, Лукашэнка хворы і раздражняе Маскву і таму, ягоны лес ўжо вырашаны Гэтае пюрэ ўсоўвалі ў голавы заходнікаў і ўласнага грамадства, атрымоўваючы ад першых патрымку, каб перачакаць 2-3 гады да перамогі.
Фактычна, тое ж самае адбываецца і зараз. Пачаўшы з 2020 году, калі новапаўстаўшыя ды і старыя дзеячы прасоўвалі традыцыйную лінію "ужо перамаглі - трэба пачакаць":
1. 2020-2021. Лукашэнка скончаны, ён сыдзе праз некалькі месяцаў. У восень 2021 яго ўжо дакладна не будзе. Мы перамаглі. Масква шукае замену, рыхтуе новыя выбары. Мы ўжо перамаглі;
2. 2022-2024. Лукашэнка хворы ўжо амаль памер, стаміўся і вось вось сыйдзе. На выбары ен не пойдзе;
3. 2024. Санкцыі працуюць, бо Лукашэнка пачаў выпускаць зьняволенных. (За 4 гады 100 чалавек з больш чым 2-4 тыс.)
4. На Лукашэнку давіць Кітай (цэнтр ціску перамясьціўся з Масквы ў Пекін), ен таму і выпускае людзей;
Гэтае памылковая ацэнка сітуацыі працуе выключна (і як мы пабачылі працавала) толькі супраць апазіцыі, беларускага грамадства, ды і Захаду:
- Чаканьне самаразвалу рэжыму і сьмерці Лукашэнкі прыводзіла да таго, што ў апазіцыі не было жаданьня разьвіваць свае структуры і ўплывы ў грамадстве. Навошта, калі само ўсе вырашыцца, галоўнае каб на Захадзе, ну і ў Маскве прызналі і прызналі А, Б ці С новым прэзідэнтам;
Менавіта такое мысьленьне панавала ў 2020 годзе. Мы ўжо перамаглі, Лукашэнка вось-вось сыдзе, ен пакуе валізкі.
Як вынік: нам не патрэбна ніякая доўгатэрміновая стратэгія, нам не патрэбна ствараць і разьвіваць структуры, мабілізаваць людзей.
Нам не трэба дбаць пра бясьпеку тых хто ў Беларусі. Людзі будзьце актыўнымі. Калі рэжым хутка заваліцца, то не страшна сесьці ў вязьніцу, навошта хаваць твары, навошта супраціўляцца. "Аўтазак гэта проста машына".
У выніку дзесяткі тысяч людзей патрапілі пад рэпрэсіі, губляюць свае здароў’е і жыцьце ў вязьніцах.
Бо йм паабяцалі хуткі сыход дыктатара і крах рэжыму. Таксама не было патрэбы ствараць структуры, і інстытуты з улікам шматгадовай барацьбы. У сваю чаргу, людзі жыўшыя на энтузіязьме і верыўшыя ў "хуткую перамогу" пачалі проста сыходзіць. Адсутнасьць адэкватнай ацэнкі сітуацыі, кармленьне абяцаньнямі, прывяло да таго, што і электарат і "паплечнікі" разчараваліся і пачалі ўнутраную эміграцыю з апазіцыі, а магчыма і з сістэмы каштоўнасьцяў. Давер да апазіцыі, йх планаў цалкам падарваны і ўспрымаецца не сур’езна. Ды і самі планы выглядаўць як "тусовачныя";
Санкцыі і ціскі Кітаю, таксама з той жа сьферы. Санкцыі аслабляюць рэжым, там хутка пачнецца бунт і развал. Трэба чакаць і далей давіць, нават няхай цяжка будзе беларусам.
Эфект - ніякага інфраструктурнага развіцьця, ніякай стратэгіі, пагаршэньне сітуацыі палітычных зьняволенных, няспыннасьць рэпрэсій, маніпуляцыя рэчаіснасьцю, далейшая дэградацыя апазіцыі і якойколечы падтрымкі для яе.
Што тычыцца Кітаю, як і ў аспекце з Масквой - спроба шукаць ключы да Беларусі не ў Беларусі, а за мяжой. На пачатку гэта была Масква. І большасьць беларускіх "ліберал-дэмакратаў" шукалі падтрымкі ў Маскве, адкінуўшы нацыянальныя інтарэсы, кормячы сябе, грамадства і Захад дэмакратызацыяй з Масквы.
Чаканьні цудаў ад Паднябеснай, экспарт якой у краіны ЕЗ складае больш за 500 млрд., у год, прывядзе да такога ж выніку.
- Адсутнасьць аб’ектыўнага разуменьн сітуацыі ў Беларусі і ступені трываласьці рэжыму. Скіраванасьць на чаканьні;
- Адсутнасьці альтэрнатыўных, аператыўных стратэгій і падыходаў у пытаньнях вызваленьня палітычных зьняволенных;
- Звужэньне рэсурснай базы і раскладаньне структур. Імітацыя эфектыўнасьці. Дзейнасьць скіраваная на замацаваньне ўласных пазіцый на Захадзе коштам лесу Беларусі і беларусаў;
- Расчараванасьць грамадства і, а ў далейшым і Захаду ў апазіцыі. Грамадства будзе ўбудоўвацца ў новую рэчаіснасьць, Захад - шукаць кантактаў з Лукашэнкам ў абыход пазіцый і меркаваньняў апазіцыі;
Рэальнасьць наступная: санкцыі не прывядуць да вызваленьня палітычных вязьняў і зьмены сітуацыі ў краіне, не прывядуць да аслабленьня рэжыму. Гэта проста трэба разумець. Калі нехта кажа, што санкцыі працуюць, калі Лукашэнка выпусьціў 30 хворых, псіхалагічна і псіхічна вычэрпаных да стану зомбі, людзей гэта маніпуляцыя. Палітычныя сьпекуляцыі на гэтую тэму, патрэбны выключна, для захаваньня ўласных палітычных пазіцый і прыдуманай значнасьці і ні ў якай ступені не палепшаць сітуацыі тых, хто зараз церпіць у вязьніцах.
Калі нехта выступае за санкцыі, добра - вашая справа і вашая адказнасьць, але не кажыце, што яны прыносяць рэальны эфект. Санкцыі маюць толькі маральнае вымярэньне, "мы з тэрарыстамі не гандлюем", што па факце азначае ахвяраваньне (а не ратаваньне) жыцьцямі закладнікаў. То бок, "палітыкі" якія выступаюць за перапыннасьць ціску і "no trading with regime", павінны сказаць, што жыцьці людзей і йх здароў’е прыносіцца ў ахвяру працяглай барацьбе з невызначыным вынікам.
Калі гаворка вядзецца пра ратаваньне жыцьцяў і калі ёсьць магчымасьць вызваліць не дзесяткі, а сотні (пры гэтым рэжым не адмовіцца ад рэпрэсій), то чаму не паспрабаваць выкарыстоўваць іншыя падыходы і стратэгіі, прынамсі сыходзячы з аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі, што супрацьстаяньне з рэжымам Лукашэнкі можа зацягнуцца на некалькі год, і што за гэтыя гады "войска" апазіцыі цалкам зьнікне, а "лідэраў" будуць нелюбіць таксама моцна, як і Лукашэнку.
Добро пожаловать в реальность!