Политика

Павел Усаў: Дэмакратычная супольнасьць у замежжы не ў стане выпрацаваць і тым больш рэалізаваць стратэгію па дэмантажу сістэмы і перахопу ўлады

Апазіцыйна-дэмакратычная прастора схлопваецца да стану перад 2020 году.

Политика ex-press.by
0

Апазіцыйна-дэмакратычная прастора схлопваецца да стану перад 2020 году. Лукашэнка аднавіў эфектыўны кантроль над палітычнай прасторай у Беларусі, піша палітолаг Павел Усаў.

Негледзячы на працэдуральна-псіхалагічную нелегітымнасьць персанальна яго, сам палітычны парадак, як і дзяржаўны лад легітымізуецца і падтрымліваецца штодзеннымі практыкамі грамадзян. Школы, шпіталі, крамы, сьветафоры працуюць, заробкі выплочваюцца, дэфіцыту базавых тавараў няма. Менавіта штодзеннасьць грамадзянскіх практык з’яўляецца сьведчаньнем падтрымкі існуючага палітычнага парадку.

Гэта псіхалагічная адаптацыя да новай рэчаіснасьці і ўспрыняцьцё Лукашэнкі і ягонай сістэмы як непазьбежнае Зло. Ну ёсьць і ёсьць, а жыць та трэба. Прапаганда, ды сам Лукашэнка наўпрост усоўваюць гэтую думку ў голавы людзей. Асабліва Азаронак і Тур. "Так, мы хамы, лайно, суцэльныя бастарды і вы з гэтым нічога ўрабіць не можаце. Прыміце як дадзенасьць". Тур нават прапануе прыдаць і без таго манархічнаму праўленьню Лукашэнкі статус царату. Адным з асьпектаў падтрымкі палітычнага парадку з’яўляецца выкананьне загадаў сілавымі структурамі. Яны гэты парадак твораць і сочаць за рэалізацыяй штодзенных практык. Больш таго, амаль усе сацыяльныя інстытуты ўключыліся ў працэс кааптацыі непазьбежнага блага ў сьвядомасьць іншых грамадзян і мадэлі йх паводзінаў. Хтосьці атаясамлівае сябе з гэтым парадкам, хтосьці (што горш), робіць гэта дзеля выжываньня, разумеючы, што ў бліжэйшы час нічога не зьменіцца.

Для сістэмы, персанальна для Лукашэнкі, зараз ёсьць толькі дзьве сур’ёзныя пагрозы:

1. Рэальная перамога Украіны ў вайне;

2. Нейкая стратэгія Пуціна ў дачыненьні да Беларусі. А). Канчатковая інтэграцыя; Б). Перасоўваньне Лукашэнкі з пасады "прэзідэнта" на ролю кіраўніка прэзідыюма УНС.

Прэ гэтым рэпрэсіі і тэрор у краіне павінны нейкім чынам паказаць Пуціну, што толькі Лукашэнка можа забясьпечыць стабільнасьць і парадак у Беларусі. (Як Кадыраў у Чачні).
Датычна расейскіх сцэнароў, то тут можа быць шмат варыянтаў. Я асабіста, пакуль не бачу, каб у Масквы была неабходнасьць рэалізоўваць аперацыю "Тэтрыс".

У сваю чаргу, ва ўмовах новага парадку дэмакратычная супольнасьць у замежжы не ў стане выпрацаваць і тым больш рэалізаваць эфектыўную стратэгію па дэмантажу сістэмы і перахопу ўлады. Дзеля гэтага няма ўласных рэсурсаў і магчымасьцяў. Канешне, перамога Украіны (пытаньне, "калі"), можа стварыць прадумовы для нейкіх працэсаў у краіне (шмат варыянтаў), але ўключэньне апазіцыі ў гэты працэс будзе залежыць ад яе стану. Можна дапусьціць, што "перамога" дасьць імпульс для новай мабілізацыі ўнутры Беларусі і за мяжой, але ўлічваючы тое, як была спушчаная энэргія пратэсту ў 2020-2021 годзе, не ўпэўнены ў тым, што апазіцыйныя структуры будуць у стане эффектыўна кіраваць мабілізацыяй грамадства ў 202...- 203...

Я пакуль нават не пабачыў разгорнутага плану дзеяньня ў сітуацыі "калі". Паспрабую ў бліжэйшы час напісаць сваё разуменьне сітуацыі.

Тым больш, у гэтых абставінах трэба ўлічваць узровень грамадскага даверу да апазіцыйных структур. А ён будзе малець. Адзіным варыянтам дзеяньня апазіцыі у дадзеных абставінах з’яўляецца захаваньне маральна-палітычнага аўтарытэту і развіцьцё структур. А гэта можна зрабіць толькі пры ўмовах поўнай трансфармацыі апазіцыйнай дзейнасьці, у якой ключовую ролю будзе гуляць інстытут палітычнай рэпутацыі.

Без гэтага апазіцыя як такая будзе хутка губляць і ўплыў і давер. Будзе таксама падаць (ужо спала) цікаўнасьць да палітыкі нават у эміграцыі, а значыць і спыненьня прытоку новых людзей ў апазіцыйныя структуры, а значыць і разьвіцьцё апошніх. Ужо зараз відавочна, што практыкі шмат якіх апазіцыйных палітыкаў скіраваныя на захаваньне свайх нічым не абмежаваных пазіцый у структурах. Бо натуральна, гэта пытаньне не толькі амбіцый, але элементарнага матэрыяльнага забясьпячэньня.

Калі апошняе стане фундаментам дзеяньня апазіцыйных актывістаў, нвўрацьці можна будзе чакаць пасьпяховых дзеяньняў у крытычны для сістэмы перыяд.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
диктатура
оппозиция
беларусь - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
«Во пылает, ошалеть!» В Борисове горела трава в Углах
Общество
МВД: утечка кадров за рубеж стала меньше. Белстат не согласен
Общество
«Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
Общество
Павел Усаў: Апазіцыйнасьць/палітычная эміграцыя зусім не азначае, што чалавек падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці і беларускую ідэю
Экономика
Беларусь теряет миллиарды долларов на калийных удобрениях, но удерживает рынок Китая
Экономика
Бизнесменам предложат откупиться большими деньгами вместо срока в тюрьме
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» финишировало на четвертом месте в Западной конференции
Общество
В Минске работает пенсионер в возрасте 93 лет
В мире
Фесенко: «Путин оказался перед дилеммой – Трамп или Украина»
Общество
«В камере оказался и неполитический — секс-турист. Индус от условий содержания был в шоке»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
«Во пылает, ошалеть!» В Борисове горела трава в Углах
Общество
МВД: утечка кадров за рубеж стала меньше. Белстат не согласен
Общество
«Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
Общество
Павел Усаў: Апазіцыйнасьць/палітычная эміграцыя зусім не азначае, што чалавек падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці і беларускую ідэю
Экономика
Беларусь теряет миллиарды долларов на калийных удобрениях, но удерживает рынок Китая
Экономика
Бизнесменам предложат откупиться большими деньгами вместо срока в тюрьме
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» финишировало на четвертом месте в Западной конференции
Общество
В Минске работает пенсионер в возрасте 93 лет
В мире
Фесенко: «Путин оказался перед дилеммой – Трамп или Украина»
Общество
«В камере оказался и неполитический — секс-турист. Индус от условий содержания был в шоке»
ВСЕ НОВОСТИ