Политика

Дракахруст: «Агучаныя Карпянковым лічбы эмігрантаў — гэта адлюстраванне разваг і асэнсаванняў, якія адбываюцца не на яго ўзроўні, а вышэй»

Там, дзе ў людзей трошкі шырэйшы дыяпазон мер, чым маханне дубінкай.

Политика gazetaby.com
0

У Варшаве адбыўся Устаноўчы сход па стварэнні аб’яднання палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў патрыятычнага кірунку «Нацыянальна-дэмакратычная платформа».

Адной з галоўных задач платформы яе заснавальнікі назвалі аднаўленне субʼектнасці нацыянальна-дэмакратычных сіл у палітычным працэсе ў новых умовах, вяртанне адкрытасці і плюралістычнасці ў беларускае грамадска-палітычнае поле, а таксама актыўны ўдзел у працы па стварэнні паўнавартасных інстытутаў новай беларускай улады.

Гэтую ды іншыя падзеі Филин абмеркаваў з палітычным аглядальнікам «Радыё Свабода» Юрыем Дракахрустам.

— Пакуль што сход у Варшаве выглядае хутчэй спробай нагадаць пра сябе. Ці бачыце вы тут нейкія перспектывы?

— Па-шчырасці, не вельмі. Варта прыгадаць, што і ў значна лепшыя часы, калі апазіцыйныя сілы базаваліся ў Беларусі, мы з вамі памятаем цэлы шэраг падобных спроб аб’яднацца, кансалідавацца, той жа Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Сказаць, што яны надавалі нейкую новую якасць палітычнаму працэсу, у тым ліку і забяспечвалі кансалідацыю — часам так, а часам і не.

Той жа Аляксандр Мілінкевіч у свой час сапраўды быў кандыдатам прынамсі значнай часткі апазіцыйных сілаў. Але калі нейкіх прарываў, нейкай новай палітычнай якасці ў тыя часы і атрымлівалася дасягнуць, то вельмі рэдка.

А цяпер, калі фактычна ўся палітычная дзейнасць адбываецца за мяжой, а гэтыя палітыкі акурат і кажуць пра спробы кансалідацыі ў эміграцыі, сувязь з метраполіяй яшчэ слабейшая, чым у 2005-м, калі Кангрэс дэмсілаў вылучаў Мілінкевіча ў якасці адзінага кандыдата.

Таксама можна прыгадаць беларускую гісторыю, калі пасля разгромаў рэвалюцый реакцыя выкідала за мяжу шмат актыўных людзей, яны таксама збіраліся разам у парыжскіх, берлінскіх ці пецярбуржскіх кавярнях, будавалі планы.

Пэўную ролю гэта адыгрывала, напэўна. Хоць бы дзеля самаарганізацыі гэтых людзей. Таму я не магу сказаць, што гэта ўвогуле бессэнсоўная дзейнасць, якая не мае ніякіх перспектыў. Магчыма, яны будуць. І калі ў Беларусь прыйдуць новыя часы, то лепш, каб палітычная эміграцыя была ў гэты момант больш кансалідаванай, чым магла б быць.

І гэта ў любым выпадку станоўчая рэч. А калі казаць пра чыста практычны, палітычны сэнс, то агучаная апазіцыйнымі сіламі тактыка дзеянняў у часе хуткай палітычнай кампаніі, прызначанай на люты 2024-га, фактычна па-сутнасці з’яўляецца кампаніяй байкоту ці нават ігнору.

Так, ёсць ідэі правесці альтэрнатыўныя выбары ў Каардынацыйную Раду, але мне цяжка сказаць, наколькі гэты праект будзе мець плён. Магчыма, агучаная кансалідацыя можа паспрыяць таму, каб у гэтых выбарах паўдзельнічала больш людзей, чым магло быць, каб гэтая альтэрнатыўная кампанія стала больш гучнай.

Такая кансалідацыя важная і ў выпадку з 2025 годам, які будзе вельмі важнай падзеяй, у тым ліку і адносна статусу дэмсілаў Беларусі, у тым ліку і за мяжой.

Тут важна прыгадаць пра тое, што ў перыяд з 1996-га па 2000-ы прадстаўніцтвам разагнанага Лукашэнкам Вярхоўнага Савета было Парламенцкае прадстаўніцтва АБСЕ. Там засядалі і Сямён Шарэцкі, і Анатоль Лябедзька.

А ў 2000-м прайшлі парламенцкія выбары — несправядлівыя, недэмакратычныя, непрызнаныя міжнароднай супольнасцю. Але ў тым годзе прадстаўніцтва Вярхоўнага Савета XIII склікання ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ скончылася.

Ці адбудзецца нешта падобнае са статусам Святланы Ціханоўскай у 2025-м? Не факт, але так можа адбыцца. Кансалідацыя апазіцыйных сіл, няхай і за мяжой, будзе спрыяць таму, каб такі сцэнар не быў рэалізаваны. 

— Святлана Ціханоўская ўпершыню наведала краіну СНД з афіцыйным візітам. Натуральна, тут варта ўлічваць абставіны: хто сёння пры ўладзе ў Малдове, у якім становішчы апынулася гэтая краіна. І тым не менш, наколькі важны і сімвалічны гэты візіт? І ці здольны ён выклікаць рэўнасць у афіцыйнага Мінска?

— Я думаю, што ў афіцыйнага Мінска такі візіт, безумоўна, выкліча раздражненне. Гэта хоць і не прызнанне, бо яе ў Малдове ніхто прэзідэнткай, здаецца, не называў, тым не менш, гэта выклік Мінску.

Але такое ўражанне, што гаршчкі ва ўзаемных адносінах калі не цалкам, то моцна пабітыя і так. І не па прычыне нейкіх канфліктаў паміж Малдовай і Беларуссю, а паводле дзеяння геапалітычных магнітаў.

Зразумела, што Расія вядзе вайну з Украінай, Беларусь ёй у гэтым дапамагае. Малдова, так ці іначай, падтрымлівае Украіну. Яна падтрымала некаторыя санкцыі ў дачыненні да Масквы. Акрамя таго, Кішынёў дэкларуе свой курс на еўрапейскую інтэграцыю.

У мінулым годзе разам з Украінай Малдова атрымала запрашэнне ў ЕС, няхай і далёкае. А геапалітычны выбар беларускага рэжыму супрацьлеглы.

З гэтага пункту гледжання такі візіт у іншай сітуацыі мог бы пагоршыць двухбаковыя адносіны, але асабліва няма чаго пагаршаць.

І ў гэтым сэнсе я думаю, што з боку спадарыні Майі Санду прыём Ціханоўскай — гэта яшчэ адзін крок да еўрапейскай інтэграцыі. Яна гэта зрабіла таму, што гэта робяць еўрапейскія лідары.

У адрозненне ад Украіны, дзе досыць амбівалентнае стаўленне да беларусаў, беларускага рэжыму і да апазіцыі. А таму візіту Ціханоўскай у Кіеў няма, а ёсць толькі мімалётнае і маўклівае пацісканне рук на ўручэнні Зяленскаму прэміі Карла Вялікага.

У Малдовы прэтэнзій да беларускай апазіцыі, у адрозненне ад Кіева, няма. І таму спадарыня Санду зрабіла такі жэст: мы ідзём у Еўропу і элементам такога руху з’яўляецца прыём лідаркі беларускіх дэмсілаў.

І тут варта сказаць, што гэтая самая разбітасць гаршчкоў была прадэманстраваная на нядаўнім саміце СНД у Бішкеку, які Санду праігнаравала. На што Пуцін сказаў, што ў «іх іншая ідэнтычнасць».

Ну так, Малдова мяняе сваю ідэнтычнасць, яна ў яе еўрапейская. І ў такім сэнсе, калі ў адных ідэнтычнасць еўрапейская, а ў другіх расійская ці еўразійская, то на шчыльнасць кантактаў не выпадае разлічваць. Асабліва, калі яшчэ і вайна побач. Незалежна ад таго, наведвае Ціханоўская Кішынёў, ці не.

— Намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў расказаў пра 350 тысяч беларусаў, што з’ехалі з краіны з-за рэпрэсій. Гэтая лічба ці не ўпершыню прагучала з вуснаў прадстаўніка рэжыму. Пры гэтым ён выказаў перасцярогу наконт бяспекі ў часе так званага адзінага дня галасавання, запланаванага на люты наступнага года.

Што азначае гэтае прызнанне наяўнасці сотняў тысяч выгнанцаў, якое гучыць у такім вось кантэксце — маўляў, збеглыя «ворагі» могуць нам нашкодзіць?

— Гэта добрае пытанне. Гэта сведчыць пра пэўнае вяртанне ў рэальнасць. Бо раней адным з асноўных наратываў прапаганды, у тым ліку і з вуснаў Лукашэнкі, было прымяншэнне.

Маўляў, ну з’ехалі там нейкія пару соцень. Ну, добра — пару тысяч. Ну, можа, дзесяць тысяч. Такая дробязь, проста мізер. Няма пра што гаварыць, гэта не ёсць нейкая сацыяльная з’ява.

Магчыма, цяпер прыходзіць разуменне, што ўсё сур’ёзна, што гэта пачынае адбівацца на грамадстве. Мы ведаем, што і медыкаў не хапае, і што ІТ-сектар калі не загібаецца цалкам, то заўважна страчвае свае нядаўнія пазіцыі.

Мы бачым, як працуе так званая праграма вяртання. Фактычна, ніяк, гаворка пра некалькі дзясяткаў чалавек.

Магчыма, гэта сведчанне разумення людзьмі іншага палітычнага ўзроўню, чым Карпянкоў, сацыяльнай цаны іх перамогі. Цана сур’ёзная — гэта не мільёны, але і не дзясяткі тысяч, а сотні. 

Ад Карпянкова цяжка чакаць думкі пра тое, што з грамадствам трэба пачынаць размаўляць. Бо ягоная функцыя зусім не размаўляць з кімсьці. А калі і размаўляць, то мовай дубінкі і катаванняў.

Агучаныя ім лічбы — гэта адлюстраванне пэўных разваг і асэнсаванняў, якія адбываюцца не на яго ўзроўні, а вышэй. Там, дзе ў людзей трошкі шырэйшы дыяпазон мер, чым маханне дубінкай.

А што тычыцца ягоных перацярог, то ён чалавек спецслужбаў. А ў іх свае алгарытмы. У дадзеным выпадку гаворка нават не пра тое, што ён прадстаўляе дыктатарскую ўладу.

У часе нейкіх важных падзей, у тым ліку і выбараў, яны мусяць прадугледзець алгарытм дзеянняў на выпадак нейкіх забурэнняў.

У сваёй прамове ён прыгадаў, як год таму сілавікі рыхтаваліся да таго, што полк Каліноўскага рушыць у паход, я з ім і атрад «Тэрор». Здавалася б, які паход, калі яшчэ не скончылася вайна, калі той самы полк фактычна з’яўляецца часткай украінскай арміі і наўпрост падпарадкоўваецца галоўнаму камандаванню Украіны?

Палітычных чыннікаў для гэтага не было. А па лініі спецслужбаў, магчыма, былі. Яны кажуць «пойдзем на Мінск»? Добра, мы падрыхтуемся.

Спецслужбы не працуюць на палітычным узроўні, яны працуюць на тэхналагічным. І калі ёсць нават прывід пагрозы, яны проста шчоўкаюць абцасамі.

Крэда любых спецслужбаў — бяспекі зашмат не бывае, яны мусяць перасцерагацца ўсяго. І гэта не самае горшае, калі спецслужба перасцерагаецца нават там, дзе няма пагрозы.

Бо за гэта ім па галаве не дадуць, а вось калі яны прашляпяць нешта важнае, як гэта было ў Ізраілі зусім нядаўна, непазбежна ўзнікае пытанне: а дзе ж вы былі?

І тут Карпянкоў дзейнічае паводле логікі, што лепш няхай з яго смяюцца — дзе той полк, дзе тыя «беглыя» ў лютым — чым апынуцца ў такой сітуацыі.

Ён дзейнічае, як у тым анекдоце, дзе чалавека на вуліцы пытаюць, навошта ён увесь час пляскае ў ладкі. Той кажа: «Кракадзілаў так адганяю». Яму на гэта: «Дык няма тут ніякіх кракадзілаў». А ён адказвае: «Вось таму і няма».

Што датычыць лютага, то нешта гіпатэтычна можа здарыцца. Але я паўтаруся, што апазіцыя абрала ў якасці стратэгіі байкот і ігнор. Мы ігнаруем гэтыя выбары, кажам, што яны незаконныя і праводзім свае выбары ў Каардынацыйную раду.

Такі парадак дня. І як ён сумяшчаецца з нейкімі радыкальнымі дзеяннямі? Яны абсалютна перпендыкулярныя. Калі каму і ўдарыць у галаву такая ідэя, то яна будзе абсалютна па-за агульнапалітычным планам апазіцыі.

Бо, умоўна кажучы, калі б быў план удзелу ў выбарах, паходу дзесяццю калонамі або адной вялікай, каб было жаданне паўтарэння сцэнару 2020-га, то тут мог бы ажыццявіцца сцэнар: мы ўдзельнічаем у выбарах, кажам, што мы перамаглі. І тут мірны пратэст перарастае ў сілавы.

Але калі няма і двух крокаў у межах такога плана, калі яго проста няма, то сілавы варыянт у такім выпадку падвісае, робіцца бессэнсоўным, яго нішто не забяспечвае.

Але тут патрэбны палітычны аналіз, а Карпянкоў не абавязаны яго рабіць. Ён ведае, што выбары будуць. Што гэта важная падзея і нагода, час, калі штосьці можна ўчыніць. Тым больш, я дапускаю, што спецслужбы ў курсе, пра што гавораць людзі радыкальных настрояў у Вільні і Варшаве.

Не скажу, што планаў, але настрояў. І часам гэта ператвараецца ў наступнае: «Яны там запланавалі паход на Беларусь, а мы будзем напагатове». Уласна кажучы, гэта Карпянкоў і казаў сваім байцам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Мікалай Карпянкоў
МУС
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Проблемы с картофелем и нефтепереработкой: что замедляло экономику в октябре
Общество
Как власти планируют остановить побег беларусов из колхозного «рая»
В мире
Валерий Залужный: Страны Европы не готовы к войне "на измор" с Россией
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома уступило в овертайме «Автомобилисту»
Общество
«Тунеядцев» ждет очередное ограничение
Общество
BELPOL не нашел в Беларуси ядерное оружие, о котором говорили Путин и Лукашенко
Политика
«Навошта мець справу з марыянэткай Крамля, калі ўсе ключавыя пытаньні прымаюцца ня ў Менску?»
Политика
Признать военнопленным и обменять. КС обратился к властям Литвы и Украины по поводу выданного Беларуси экс-бойца полка Калиновского
Политика
«Чем больше соберут подписей, тем меньше останется народной любви»
Экономика
Романчук: Комитет госконтроля — «стукач в законе», который является руками и ушами Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Проблемы с картофелем и нефтепереработкой: что замедляло экономику в октябре
Общество
Как власти планируют остановить побег беларусов из колхозного «рая»
В мире
Валерий Залужный: Страны Европы не готовы к войне "на измор" с Россией
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома уступило в овертайме «Автомобилисту»
Общество
«Тунеядцев» ждет очередное ограничение
Общество
BELPOL не нашел в Беларуси ядерное оружие, о котором говорили Путин и Лукашенко
Политика
«Навошта мець справу з марыянэткай Крамля, калі ўсе ключавыя пытаньні прымаюцца ня ў Менску?»
Политика
Признать военнопленным и обменять. КС обратился к властям Литвы и Украины по поводу выданного Беларуси экс-бойца полка Калиновского
Политика
«Чем больше соберут подписей, тем меньше останется народной любви»
Экономика
Романчук: Комитет госконтроля — «стукач в законе», который является руками и ушами Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ