Политика

Латушка: «Сьмерць Алеся — гэта як часьціцу беларускай душы вырвалі кіпцюрамі. Але яны задушацца гэтай часьціцай»

У Варшаве прайшла Акцыя памяці Алеся Пушкіна. Латушка паскардзіўся на «маруднасьць эўрапейскіх партнэраў», Пазьняк заклікаў стварыць «беларускі трыбунал»

Политика www.svaboda.org
0

У польскай сталіцы ўвечары 11 ліпеня ўшанавалі памяць памерлага палітвязьня мастака Алеся Пушкіна, паведамляе Радыё Свабода.

У Беларусі па палітычных матывах пазбаўлены волі больш за 150 прадстаўнікоў сфэры культуры, заявіў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка 11 ліпеня на акцыі памяці мастака Алеся Пушкіна каля беларускай амбасады ў Варшаве.

«Сьмерць Алеся — гэта як часьціцу беларускай душы вырвалі кіпцюрамі. Але яны задушацца гэтай часьціцай», — сказаў Латушка.

Ён выказаў словы ўдзячнасьці Пушкіну і «ўсім тым, хто да нас, сёньняшніх палітыкаў, якія прыйшлі ў гэтую справу толькі зараз, асэнсаваў гэта і сказаў публічна, пачаў змагацца за незалежную вольную Беларусь».

Кіраўнік НАУ раскрытыкаваў улады замежных краін і міжнародныя структуры за маруднасьць у пытаньні ўнівэрсальнай юрысдыкцыі ў адносінах да злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі:

«Я адказваю за пытаньне санкцый, і мне баліць душа і хочацца часам біцца галавой аб сьцяну з-за таго, што не прыцягваюць да адказнасьці ўсіх тых, хто зьдзяйсьняе гэтыя забойствы, гэтыя злачынствы».

Паводле яго словаў, «эўрапейскія партнэры вельмі марудныя, вельмі павольныя. Яны вельмі доўга думаюць аб тым, колькі яшчэ павінна быць забітых беларусаў, каб пачалі працаваць інстытуты адказнасьці», — дадаў экс-дыплямат.

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Зянон Пазьняк заявіў на акцыі, што Пушкіна забілі.

Палітык прапанаваў стварыць за мяжой «беларускі трыбунал» над прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Дастаткова ёсьць юрыстаў, каб стварыць і легітымізаваць яго. Правесьці сьледзтва і вынесьці выракі на аснове канстытуцыі 1994 году і нашага Крымінальнага кодэксу», — сказаў Зянон Пазьняк.

Іншым варыянтам ён назваў «народны трыбунал» з вылучэньнем усіх ахвотных.

«Мы гэта можам рабіць самі. І гэта аб’яднае ўсіх — незалежна ад палітычнай арыентацыі», — лічыць Пазьняк.

Акцыя каля амбасады сабрала каля 70 чалавек.

Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак, асуджаны да 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. За кратамі ён быў з сакавіка 2021 году. Яго абвінавацілі ў зьдзеку з дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 КК) і ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці ці звады (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла судзьдзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандар Кароль. Падчас закрытага працэсу Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту.

Пакараньне Пушкін адбываў у Івацэвіцкай калёніі. 22 лістапада 2022-га Алеся Пушкіна перавялі ў горадзенскую турму № 1 на строгі рэжым. У гэтай турме ён і знаходзіўся да сьмерці.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Алесь Пушкін
Варшава
Павел Латушка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Все, что нажито непосильным трудом. Что Лукашенко может потерять из-за войны в Иране
Экономика
Белорусские товары на границе России уничтожают тоннами или указыват на разворот обратно
Общество
Не просто «крыша над головой»: сколько стоит уик-энд в популярных городах Беларуси в 2026 году?
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Жодинское «Торпедо» одолело БАТЭ в первом четвертьфинальном матче
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
ВСЕ НОВОСТИ