40 базавых велічынь — такім штрафам пакараў сёння суддзя Савецкага раёна Мінска Віктара Івашкевіча. Прысуд абвешчаны амаль што ў палове дзесятай вечара.?
Нагадаем, а 12 гадзіне раніцы Віктар Івашкевіч, адзін з арганізатараў Народнага сходу, сам наведаў міліцыю Савецкага раёна Мінска. На яго склалі пратакол, абвінаваціўшы ў арганізацыі несанкцыянаванага ўладамі вулічнага мерапрыемства і адвезлі ў суд.?
Віктар Івашкевіч пасля прагляду аператыўнай відэастужкі з месца акцыі папрасіў суддзю Кірыла Палулеха прагледзіць Закон аб сходах, каб даказаць, што ён насамрэч не парушаў артыкул Адміністрацыйнага кодэкса, па якім яго абвінавачваюць міліцыянеры. Калі той адмовіўся, Івашкевіч заявіў суддзі адвод.
Кірыл Палулех адвод не задаволіў і пасля невялікага перапынку аднавіў судовае пасяджэнне.
Любоў ЛУНЁВА
Добро пожаловать в реальность!