Политика

В.Костка: «У мяне да Міхалевіча больш пытанняў, чым адказаў»

Политика ex-press.by
0
Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч зрабіў самую сапраўдную сенсацыю, заявіўшы на прэсавай канферэнцыі ў Мінску, што яго катавалі ў следчым ізалятары КДБ.

Ён адразу заявіў, што даў згоду стаць інфарматарам КДБ "з-за жудасных умоў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні".

Міхалевіч на той прэсавай канферэнцыі публічна сказаў, што адмаўляецца супрацоўнічаць з КДБ у якасці інфарматара.

Адначасова ён накіраваў заказным лістом заяву ў Генеральную пракуратуру Беларусі, у якой расказаў пра ўсе абставіны свайго затрымання і знаходжання ў следчым ізалятары КДБ.

Экс-кандыдат адмовіўся выступаць па Беларускім тэлебачанні, каб асуджаць удзельнікаў акцыі пратэсту, што адбылася напярэдадні.

Белапан узяў адпаведны каментар у кіраўніка Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Аляксандра Антановіча, які сказаў наступнае:

"Што да ўжывання катаванняў, то гэтая заява адназначна не адпавядае рэчаіснасці".

“Тут і цяпер” вырашыла задаць некалькі пытанняў падпалкоўніку КДБ у адстаўцы Валерыю Костку:

— На ваш погляд, ці адпавядаюць рэчаіснасці факты аб умовах знаходжання ў СІЗА КДБ, якія прывёў на сенняшняй прэс-канферэнцыі экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч?

— Чалавек можа расказваць што заўгодна, з аднаго боку, але выключаць тое, што ён кажа праўду, таксама нельга. Тым больш што і самі выбары, і тое, што адбываецца зараз, — гэта нейкія КДБэшныя гульні. І сарыентавацца, дзе гульня, а дзе праўда, вельмі цяжка. Інфармацыя, якую даў Міхалевіч, будзе нам для роздуму. У Бібліі сказана: “па справах яго мяркуйце”, па справах і будзем меркаваць далей — паглядзім, што за гэтым стаіць.

— Ці магчыма, што Міхалевіч, расказваючы пра здзекі ў КДБ, мае нейкія свае асабістыя мэты?

— Мяне вельмі здзівілі плёткі аб тым, што ён прылюдна парваў паперу, у якой пагаджаецца на супрацоўніцтва з КДБ: навошта камітэтчыкі далі яму гэтую падпіску на рукі? Каб ён мог усім паказваць, што ён тайны супрацоўнік? Тут у мяне да Міхалевіча больш пытанняў, чым адказаў.

Адна справа, калі ты працуеш на спецслужбу і вырашаеш нешта на карысць народа і дзяржавы, і іншая, калі ты працуеш на палітычны вышук супраць сваіх калег і народа. У гэтым выпадку ўзнікае псіхалагічнае пытанне, якое цісне на чалавека. Як падпалкоўнік КДБ запасу, я заўсёды быў супраць таго, каб КДБ выкарыстоўвалі ва ўнутрыпалітычнай барацьбе, і каб камітэт займаўся палітычным вышукам. Гэтая функцыя — перажыткі савецкай даўніны, ад яе трэба пазбаўляцца. А зараз структура КДБ цалкам ператварылася ў палітычны вышук.

— Якіх наступстваў чакаць у сувязі з гэтым?

— Для таго каб займацца масавымі беспарадкамі, якімі названы падзеі 19 снежня, існуе МУС, але чамусьці гэтым пытаннем займаецца КДБ замест таго, каб разбіраць выбух 4 ліпеня 2008 года, які расцэньваецца як тэрарыстычны акт. Такім чынам, знікае галоўная функцыя КДБ, што ставіць пад пагрозу бяспеку грамадства і палітычнага кіраўніцтва ў тым ліку. Ставіцца пад удар апазіцыя, і парушаецца канстытуцыйнае права чалавека мець сваю ўласную думку, адрозную ад іншых. А КДБ душыць іншадумства ў корані, гэта нікому непадпарадкаваная арганізацыя. У нас зараз нават пракуратура не можа кантраляваць камітэт. Але ж бескантрольнай такая служба не павінна заставацца, бо ў яе руках моцная зброя, што небяспечна для грамадста.

Тым не менш усе дзеянні, якія яны здзяйсняюць цяпер, якраз і скіраваны на будучыя перамены, якіх жадаюць тыя людзі, што думаюць інакш. КДБ выклікае ўжо не проста раздражненне… І рана ці позна, не выключана, што можа адбыцца выбух накшталт таго, што здарыўся ў Тунісе, Егіпце, Лівіі. КДБ ператварыўся у монстра, які пануе над усімі дзяржаўнымі структурамі і нікому не падпарадкоўваецца.

Змены пачнуцца гэтай вясной, бо ўжо сорамна за тое, што адбываецца цяпер. Беларусь паўстае нейкім загонам для неадэкватных людзей. Усе ад нас закрыліся ў палітычным плане.

ДА ВЕДАМА

А.Міхалевіч абвінавачваецца паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). 20 снежня ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ.

 

Сяргей КУДРАЎ, TiЦ
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«У нас в Беларуси все-таки по-другому к этому относятся». Беларуска — о том, как заботятся о пожилых людях в польских домах престарелых
Спорт
Юлия Нестеренко: «Государство все сделало, чтобы все сложилось»
В мире
"Загубите все побережье, народ вам этого не простит". Жители Кубани обвинили властей в игнорировании катастрофы в Черном море
Политика
Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко
В мире
За рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга, был врач-психиатр. Число погибших выросло
Общество
В Минске появился первый проекционный пешеходный переход
В мире
«В сколь-либо нормальной стране после такой атаки гражданской инфраструктуры нормальный руководитель уже бы вышел в прямой эфир и сказал хоть что-то»
Технологии
Произошла попытка массового взлома белорусских сайтов — hoster.by
Общество
В Варшаве напали на директора программы Калиновского, его госпитализировали
Политика
Шрайбман: «Запад и Украина были бы готовы допустить Лукашенко к переговорам при нескольких обстоятельствах»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«У нас в Беларуси все-таки по-другому к этому относятся». Беларуска — о том, как заботятся о пожилых людях в польских домах престарелых
Спорт
Юлия Нестеренко: «Государство все сделало, чтобы все сложилось»
В мире
"Загубите все побережье, народ вам этого не простит". Жители Кубани обвинили властей в игнорировании катастрофы в Черном море
Политика
Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко
В мире
За рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга, был врач-психиатр. Число погибших выросло
Общество
В Минске появился первый проекционный пешеходный переход
В мире
«В сколь-либо нормальной стране после такой атаки гражданской инфраструктуры нормальный руководитель уже бы вышел в прямой эфир и сказал хоть что-то»
Технологии
Произошла попытка массового взлома белорусских сайтов — hoster.by
Общество
В Варшаве напали на директора программы Калиновского, его госпитализировали
Политика
Шрайбман: «Запад и Украина были бы готовы допустить Лукашенко к переговорам при нескольких обстоятельствах»
ВСЕ НОВОСТИ