Общество

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню пасля вызвалення пабачыла свайго сабаку. Фотафакт

Пры затрыманні Насты сілавікі пагражалі забіць яго.

Общество gazetaby.com
0

«Эрыку хутка 10 гадоў. Зараз ён пражывае сваё лепшае жыцьцё ў Чэхіі, у цудоўных людзей, з маляўнічымі прагулкамі па лясах, азёрах ды гарах.

Мы вырашылі не цягнуць яго да мяне ў Варшаву. Я чакаю на легалізацыю, праязны дакумэнт — і адразу паеду яго праведаць», —  напісала ў Інстаграме Наста Лойка.

Nasta 19 1
Фота Ірына Арахоўская

Паводле Насты, анлайн-сустрэчу арганізавала Ірына Арахоўская, піша Салідарнасць.

Менавіта Ірына знайшла людзей, якія забралі Эрыка, калі праваабаронца Наста Лойка апынулася за кратамі.

«Пост пра Эрыка тады набраў нейкія шалёныя рэакцыі. І былі прапановы ад абсалютна незнаёмых людзей забраць Эра ў Парыж, у Нямеччыну...Толькі ўсе гэтыя добрыя людзі не мелі вопыту з вялікім сабакам, — распавяла Ірына Арахоўская. — Ну і скажам так, Эр не самы просты звер. Яшчэ былі эмацыйныя прапановы, якія хутка знікалі...

Я была вельмі разгубленая ў той момант. І тады мне напісаў Янэк, які ведаў Насту і прапанаваў быць планам «Б». І паказаў месца, дзе яны жывуць. Шчыра, я сама захацела быць на месцы пса».

«Мне вельмі пашанцавала зь сяброўствам і сацыяльнай падтрымкай. Любоў і салідарнасьць сапраўды ратуюць сьвет», — адзначыла ў пасце Наста Лойка.

У красавіку 2023 года Наста напісала з калоніі развітальны ліст свайму сабаку, якога ўзяла з прытулку:

«Мне вельмі шкада, што мы з табой больш не пабачымся (табе ў ліпені будзе 7 гадоў, а я буду ў палоне гадоў 7-8). Я адчуваю віну, што не ўберагла сябе для цябе, што змагла прысвяціць табе нават менш за 5 гадоў.

Бывай, дарагі сабака. Ты — самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці. Я буду любіць цябе заўжды».

Праваабаронца знаходзілася за кратамі з кастрычніка 2022 года. Ёй прысудзілі сем гадоў калоніі. 19 сакавіка Насту вызвалілі разам з групай палітзняволеных і вывезлі ў Вільню. Зараз яна знаходзіцца ў Варшаве.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
ВСЕ НОВОСТИ