Общество

«Аднойчы ўсё ж мы даедзем, даедзем да Беларусі!»

«Нашая культура, нашая мова, нашая нацыянальная самасьведамасьць — вось паліва, якое рухае наш аўтобус». наперад.

Общество gazetaby.com
0

Адна з найчасьцейшых маіх эмоцыяў на ўвесь трэш беларускай рэчаіснасьці, на ўсе гэтыя зьдзекі зь людзей, са здаровага сэнсу, зь беларушчыны — гэта немае пытаньне да тых, хто ўсе гэтыя вар’яцтвы чыніць, піша Валера Руселік на Budzma.org.

Photo 2025 11 02 17 15 10
Валера Руселік. Фота аўтара

 Як жа ж вы гэтак можаце?! Ну вы ж беларусы...

Калі абражаюць родную мову, перасьледуюць за словы «Жыве Беларусь!», прыніжаюць нацыянальных герояў і ўсхваляюць катаў беларускага народу, судзяць даўно памерлых клясыкаў нацыянальнае літаратуры й называюць экстрэмісцкімі іх творы дзьвюхсотгадовае даўніны — ну вось навошта вы гэта робіце? Вы ж беларусы...

Вельмі ўразіла падборка фатаграфіяў, якую надоечы выставіў у сябе ў Фэйсбуку былы дыплямат Павал Сьлюнькін.

«Дзьве Беларусі. Абедзьве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс», — напісаў ён пад здымкамі выкінутых з краіны палітвязьняў і дэлегатаў гэтак званага Ўсебеларускага народнага сходу.

І што гэта дарэчы за «ўсебеларускі» сход такі, калі ўдзельнічаць у ім могуць ня ўсе беларусы, а толькі вось гэтыя паслухмяныя ківалы-шрубкі дыктатарскага рэжыму? Сход, з трыбуны якога галоўны прадстаўнік «тых, правільных» беларусаў выхваляецца  забойствам іншага беларуса — няіхнага, «бэчэбэшніка»?

Якую зь Беларусяў прадстаўляе той беларусазабойца? І дзе ж яна, сапраўдная Беларусь — у каторым з аўтобусаў?

А што, калі гэтыя аўтобусы едуць у розныя — супрацьлеглыя — бакі? І што, калі з кожным новым кілямэтрам шанец на тое, што яны некалі перасякуцца, усе меншае й меншае? Ці сустрэнуцца гэтыя аўтобусы калі-небудзь наагул? І што тады скажуць іх пасажыры адзін адному? 

«Дзьве Беларусі. Абедзьве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс». Фота facebook.com/pavel.slunkin

Варочаючы на сэрцы гэтыя цяжэзныя валуны-пытаньні, зь нейкай вырачанасьцю назіраю за тым, як з-пад іх прабіваецца і з кожным днём мацнее яшчэ адно.

А з чаго раптам мы маем хаця б пальцам паварушыць дзеля пасажыраў супрацьлеглага аўтобуса?

Ну бо ж гэта толькі ў нас ёсьць мары пра цудоўную Беларусь як Дом для ўсіх беларусаў — шчасьлівую, заможную, справядлівую, незалежную, беларускую. Дзе будзе добра ўсім.

У тойсама час як яны падзяляюць беларусаў на «чэсных» і «нячэсных» і, адпаведна, адмаўляюць нам, «нячэсным» наагул у праве на Беларусь. У праве жыць у сваёй дзяржаве, пачувацца годна і свабодна. Гэта ж ня мы ў іх, а яны ў нас забіраюць пашпарты й выкідваюць з краіны. Гэта ж ня мы іх, а яны забіваюць нас.

Дык з чаго раптам мы павінны рупіцца пра ўсіх, то бок і пра іх таксама? Ці не пара заняцца ўрэшце сабою?

Скіраваць усе свае абмежаваныя рэсурсы на тое, каб Беларусь у нашым аўтобусе працягвала жыць. Пашыраць нашую жыцьцёвую прастору. Мацаваць нашыя падмуркі, на якіх мы стаім. Разьвіваць нашыя магчымасьці і пэрспэктывы. Бараніць сваіх і сваё ад тых, хто імкнецца нас зьнішчыць.

Вось жа ж паўднёвыя карэйцы, радзіму якіх калісьці разьдзерлі надвая, неяк будуюць сваё жыцьцё. Сталіся адным з найбольш пасьпяховых народаў сьвету. Разьвіваюць у тым ліку сваю самасьць. У тойсама час як пасажыры паўночнакарэйскага аўтобуса рухаюцца ў супрацьлеглым кірунку.

Дык можа й нам варта паспрабаваць?

Вядома ж, у нас няма нейкай часткі цяперашняй Беларусі, дзе можна было б збудаваць сваю «паўднёвакарэйскую Вейшнорыю». Зрэшты, гаворка й не пра тое, каб усім «нашым» сесьці ў нейкі гіганцкі МАЗ і зьехаць зь Беларусі — на Беласточчыну, Віленшчыну ці нейкую ціхаакіянскую выспу. Зусім не.

Урэшце, геаграфічнае знаходжаньне ўжо даўно не зьяўляецца адзіным вызначальным варункам быцьця беларусамі. Мы ёсьць і на радзіме, і ў замежжы.

Нашая культура, нашая мова, нашая нацыянальная самасьведамасьць — вось паліва, якое рухае наш аўтобус наперад. Задзіночвае нас. Робіць нас беларусамі.

І дае надзею, што, перафразоўваючы клясыка, аднойчы ўсё ж мы даедзем, даедзем да Беларусі!

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Оборот — около $100 миллионов». Алесь Мухин рассказал о бизнесе и заработках на «Что? Где? Когда?»
Общество
«Перляж у „Минской“ какой-то особенный». Пользователь Threads рассказал, как у него среди ночи рванула бутылка минералки
Политика
Класковский: «Лукашенко сам стал опасаться созданного им чудовища Франкенштейна»
Общество
«Так создайте приюты, они ведь живые, все хотят жить». Беларусам напомнили, что они нарушают закон, если впускают в подъезды бездомных животных
В мире
Пастухов: «Никто из всех русских вождей не сделал для развала российско-советской имперской политики больше, чем сделал Путин»
В мире
Данильченко: «Для России потеря центров обработки данных — это смерть без права на воскресение»
Общество
Расследователи выяснили, кто получил долю в беларусском Wildberries. Следы ведут к семье Лукашенко
Новости Жодино
В Смолевичах водитель похитил 380 литров дизельного топлива из служебного грузовика
Общество
За получение взятки задержали топ-менеджеров БелАЗа, «Атланта», «Гомсельмаша», МТЗ и других предприятий
Общество
После поездки Лукашенко к Воробью лишился поста глава Витебщины Рогожник
ВСЕ НОВОСТИ