Общество

«Праз тое, што цяпер праходзіць Беларусь, праходзілі многія народы»

Дзевяць былых палітзьняволеных жанчын расказваюць пра катаваньні у ШЫЗА.

Общество gazetaby.com
0

У дакумэнтальным праекце Радыё Свабода «Антошкіна, 3» дзевяць былых палітзьняволеных жанчын расказваюць пра катаваньні холадам у ШЫЗА, забароненыя пачуцьці, сястрынства і пра тое, як захаваць сябе ў нечалавечых умовах і дзе знайсьці сілы выжыць.

Ларыса Шчыракова, журналістка, 52 гады

Palitychniya 16 1

— У СІЗА я прачытала кнігу Віктара Франкла «Скажы жыцьцю „так“». Аўстрыйскі псыхатэрапэўт апісвае свой досьвед у нямецкім канцлягеры.

Адна з фундамэнтальных ягоных думак — чалавеку патрэбны сэнс. Калі ты ня можаш паўплываць на сытуацыю, трэба проста зьмірыцца. Хрысьціяне называюць гэта пакораю, а псыхолягі — прыняцьцем.

Я проста прыняла тое, што знаходжуся ў калёніі і не хачу там пакутаваць. Я не хачу, каб гэтыя тры гады сталі змарнаванымі.

Жыцьцё мінае, і я ня ведаю, колькі мне яшчэ часу адведзена. Таму я максымальна застануся сабой і буду рабіць тое, што рабіла заўсёды.

На волі я сьпявала — і ў турме таксама сьпявала. Магчымасьцяў было значна менш, але ўсё ж сьпявала. На волі я вучыла замежныя мовы — і ў турме я працягвала іх вучыць, хаця адміністрацыя пастаянна стварала перашкоды.

Вольга Такарчук, блогерка, 43 гады

Palitychniya 16 2

— Мне не хацелася быць жанчынай у калёніі. Мне было ўжо ўсё роўна, як я апранута, — я сябе проста не ўспрымала. Да затрыманьня я любіла прыгожа апранацца. Для мяне было важна нават сьмецьце выносіць акуратнай, зь лёгкім макіяжам. А калі трапляеш у турму, табе становіцца абсалютна абыякава. Там усё бруднае, пракуранае, душ — раз на тыдзень.

У мяне быў мінімальны набор для макіяжу, але за ўвесь гэты час жаданьне падфарбавацца ўзьнікала ўсяго некалькі разоў. Таму мяне шчыра захаплялі дзяўчаты, якія ўсё ж фарбаваліся.

Марыя Калесьнікава заўсёды была з чырвонай памадай: дзе б яна ні была — на ёй абавязкова была чырвоная памада, гэта сьвятое.

Я адчувала сябе страшнай — у гэтай убогай вопратцы, у хустцы, у ватоўцы і жахлівым абутку. Але супрацоўнікі калёніі ацэньваюць цябе паводле таго, ці зашпіленыя ўсе гузікі і ці выгладжаны каўнерык.

Яны не разумеюць, што робяць з жанчынамі нешта страшнае — зьнішчаюць іхнюю ўнутраную любоў да сябе, іх стрыжань і прыгажосьць. Бо для іх галоўнае — каб усё адпавядала правілам унутранага распарадку.

Паліна Шарэнда-Панасюк, грамадзкая актывістка, 50 гадоў

Palitychniya 16 3

— Першы раз я пабачыла барак штрафнога ізалятару, калі мяне трымалі ў карантыне. Мне сказалі: «Там ШЫЗА, ведаеш?» Я да таго ніколі не была ў ШЫЗА, толькі ў карцары. Але ўнутраны голас мне сказаў: «Там ты большую частку часу і правядзеш». Так і адбылося, бо я не ішла ні на якія кампрамісы.

Клясычныя ўмовы ў ШЫЗА: поўная адсутнасьць коўдры, бялізны, матраца. Каманда «адбой» — і ты мусіш легчы на голыя дошкі, якія да таго ж астываюць на холадзе.

Камэра — ледзяны дом. Усё зроблена так, каб чалавек сканаў ад холаду. У суседніх камэрах жанчыны бесьперапынна вылі ад холаду, не маглі стрымаць крыкі.

Ратуючыся ад холаду, мы абмотваліся туалетнай паперай. Вафельны ручнік намотвалі на галаву, каб сагрэцца дыханьнем. Але супрацоўнікі грукалі ў дзьверы і крычалі: «Зьняць ручнік».

Не зваліцца ў яму — сур’ёзнае выпрабаваньне. Мне ў гэтым дапамагаў досьвед гісторыка. Я разумела: праз тое, што цяпер праходзіць Беларусь, праходзілі многія народы. Свабода, на жаль, не падаецца на сподачку з блакітнай каёмачкай. За свабоду трэба змагацца. За свабоду трэба праліваць кроў.

Алеся Буневіч, прадпрымальніца, 36 гадоў

Palitychniya 16 4

— Першыя паўгоду мы былі абавязаныя хадзіць да псыхоляга. Але псыхоляг у калёніі — гэта чалавек, які зьбірае на цябе інфармацыю і перадае яе іншым супрацоўнікам. Гэта дакладна ня тое месца, дзе можна камусьці даверыцца — я ўжо не кажу пра «мэдычную таямніцу».

Калі я казала, што наогул не павінна знаходзіцца ў калёніі, што гэта ненармальна, псыхалягіня адказвала: «Вы павінны зьмірыцца, прыняць гэта, жыць, як жывяце, галоўнае — не нашкодзіць самой сабе».

З гэтых размоваў я зразумела: іхная галоўная мэта — каб ты не наклала на сябе рукі. І яны ўвесь час паўтараюць: «Вы ж ведаеце, што спроба суіцыду — гэта адразу ШЫЗА?» Я адказвала: «У мяне няма такіх думак, у мяне ўсё добра».

Самае складанае было тое, што маё дзіця дома, а астатняе можна перажыць. Гэта цікавы досьвед, бо ты разумееш, як працуе сыстэма знутры.

Мой сябар па перапісцы часта пісаў мне ў лістах, што мы робім гісторыю. Гэта вельмі клалася мне на душу.

Ксенія Луцкіна, журналістка, 41 год

Palitychniya 16 5

— Мне спаўнялася 40 гадоў — мой чацьвёрты дзень народзінаў у турме. Сын захварэў, я ведала пра гэта з ліста. Я тэлефаную яму, побач стаіць начальніца атраду. Я пасьпяваю толькі сказаць: «Матвей, як ты сябе адчуваеш?» — і чую: «Званок скончаны». Хвіліна і дваццаць сэкунд.

Шок быў і ад таго, што начальніца атраду лазіла па нашых тумбачках, выварочвала рэчы, выстаўляла жаночыя майткі на ўсеагульны агляд. Гэта не ўзровень афіцэра. Такія людзі відавочна абіраюць гэтую працу, каб штодня абражаць і прыніжаць.

Я хацела выйсьці з турмы той мамай, якую памятае мой сын, — нармальнай, ня зьехаўшай з глузду. Усё астатняе можна перажыць: адсутнасьць адзеньня, увесь гэты фізычны цяжар.

Я дакладна ведала, што мяне чакаюць, і гэта давала сілы.

Антаніна Канавалава, каардынатарка фонду «Краіна для жыцьця», 37 гадоў

Palitychniya 16 6

— Я плакала ў народзіны дзяцей, калі разумела, што гэта ўжо ня першы іх дзень нараджэньня, які я прапускаю. Я шмат плакала ў прэс-атрадзе, калі адчувала несправядлівасьць у адносінах да сябе. Але там плачаш так, каб ніхто не пабачыў. Бо сьлёзы ў калёніі — на жаль, знак слабасьці.

Памятаю дзень, калі мяне абвясьцілі «тэрарысткай». Мы зь іншай палітзьняволенай, Дашай Чульцовай, сядзелі ў альтанцы. Яна сьпявала песьню маманцяняці: «Пусть мама услышит, пусть мама придёт…». Мы сядзелі і плакалі. І я думала: «Божа, як жа насамрэч не хапае мамы».

Для мяне мама — самы дарагі чалавек. І я разумею, што маім дзецям, калі ім было самотна, гэтак жа невыносна не хапала мамы. А мяне побач не было.

Я ні аб чым не шкадую. Толькі пра адно — што мяне пазбавілі маіх дзяцей і майго часу.

Галіна Дзербыш, пэнсіянэрка, 64 гады

Palitychniya 16 7

— У калёніі праз вакно было відаць завод «Гомсельмаш» — людзі ходзяць, нешта грукоча. Пасьля СІЗА я доўга глядзела ў гэтае вакно, не магла нагледзецца. І адна зьняволеная падышла да мяне і сказала: «Старайся ў вакно не глядзець, бо потым будзе вельмі цяжка».

Таму я старалася не глядзець. Але калі кладзесься спаць, праз вакно ўсё адно бачыш неба і агні крамы «Алмі». Паглядзіш — і адразу адводзіш позірк, бо на душы робіцца надта цяжка.

Мяне трымала вера ў Бога. Гэта было адзінае, што давала сілы жыць.

Апошнія два месяцы былі асабліва цяжкімі. Чытаеш малітву, глядзіш у неба і ўжо просіш Бога: «Або забяры, або дапамажы выйсьці, выцягні мяне адсюль». І Бог учуў.

Дар’я Афанасьева, блогерка, 30 гадоў

Palitychniya 16 8

— У калёніі забароненыя чалавечыя пачуцьці: увага, падтрымка, сяброўства і сястрынства. І, вядома ж, шчасьце і каханьне. Пазбаўляюць фізычнага кантакту — абдымацца і трымацца за рукі нельга, дзяліцца чым-небудзь таксама нельга. Апэратыўнікі пастаянна паўтараюць: «На зоне сяброўства не бывае». Але мы ўсё адно знаходзілі спосабы.

З маёй сяброўкаю мы не маглі ўзяць адна адну за руку, таму трымаліся за ножкі. Сядзелі побач на кухні, і яна магла проста пакласьці сваю ножку на маю. Гэта было нешта цёплае і трапяткое.

З рамантычным жыцьцём там цяжка. Ты ня можаш запрасіць дзяўчыну на спатканьне, але можаш зрабіць ёй бутэрброд і каву, пакуль яна дзяжурыць, і незаўважна паставіць на стол.

Ці вы можаце проста стаяць каля вакна і глядзець на агні начнога гораду, якія відаць з калёніі. Ці вы чытаеце адну кнігу і потым яе абмяркоўваеце. Там усё адбываецца значна складаней, чым у звычайным жыцьці, але таму і больш арыгінальна. Ты пачынаеш заўважаць банальныя дробязі.

Натальля Дуліна, выкладчыца італьянскай мовы, 60 гадоў

Palitychniya 16 9

— Я трапіла ў ШЫЗА на пяць дзён. Там зь мяне зьнялі акуляры, а ў мяне моцная блізарукасьць. Было адчуваньне поўнай безабароннасьці і страты кантролю над прасторай. У камэры было вельмі холадна, і я пастаянна хадзіла, каб хоць трошкі сагрэцца.

Праз парушаную каардынацыю я некалькі разоў падала. У выніку выйшла з гематомамі. Дзяўчаты думалі, што мяне, магчыма, там білі, але я тлумачу: не, гэта наступствы таго, што забралі акуляры.

Уначы немагчыма было спаць ад холаду. Гэта ўжо ня проста пакараньне — гэта жорсткае абыходжаньне, фактычна фізычны гвалт.

Выпрабаваньне холадам стала для мяне самым цяжкім з 2020 года. Але ўсё можна вытрываць.

Я разумела, што пражываю стан поўнай адсутнасьці свабоды. Я была перакананая: мяне пакаралі несправядліва, у мяне цьвёрдыя прынцыпы, таму я не адчувала ніякіх пакутаў сумленьня.



Усе фотаздымкі Viyaleta Sauchyts, RFE/RL
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларусь
катаванні
палітзьняволеныя
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ