Общество

«Я трымаўся, спрабаваў яго супакоіць». У Швайцарыі беларус абараніў сям’ю ад агрэсіўнага расейскамоўнага пасажыра ў цягніку

Расейскамоўны мужчына лаяўся матам, не саромеўся ў выразах. Казаў: «Я рускі чалавек, мы вас усіх забіваць будзем, і цябе. І цябе, і цябе», паказваючы пальцам на сям’ю.

Общество gazetaby.com
0

Скрыншоты з відэа, якое запісала Алена Дуднік, калі на яе сям'ю нападаў агрэсіўны мужчына

Агрэсіўны расейскамоўны мужчына напаў на сямейную пару беларуса і ўкраінкі ў цягніку ў Швайцарыі з-за пачутай украінскай мовы, а пасьля сам жа напісаў на іх заяву ў паліцыю. Радыё Свабода даведалася падрабязнасьці інцыдэнту.

Сям'я Алена Дуднік і Габрыель Шароў з малым дзіцём ехалі ў цягніку Інтэлякен — Шпіц (Швайцарыя), калі расейскамоўны мужчына, які сядзеў па суседзтве, пачаў агрэсіўна чапляцца да іх. Яго абурыла ўкраінская мова. Алена — украінка, яе муж нарадзіўся і вырас у сям'і беларусаў у Швайцарыі. Алена размаўляла на ўкраінскай мове. Калі мужчына пачаў кідацца на пару, Алена запісала інцыдэнт на відэа.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от Радыё Свабода | Беларусь (@radiosvaboda)

 

Расейскамоўны мужчына лаяўся матам, не саромеўся ў выразах. Казаў: «Я рускі чалавек, мы вас усіх забіваць будзем, і цябе. І цябе, і цябе», паказваючы пальцам на сям’ю.

Пасьля ён чапляўся да Габрыэля і пытаўся, «чаму ты не ў акопе», патрабаваў паказаць швайцарскі пашпарт і выказваў адкрытую падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.

Свабода зьвязалася з мужам Алены, каб падрабязьней распытаць пра інцыдэнт. Выявілася, што ў Габрыеля беларускія карані: ягоныя бацькі пераехалі ў Швайцарыю ў 90-ыя гады.

Sv16 2

Габрыель Шароў

— Мы ехалі на цягніку, зайшлі ў вагон, паставілі вазок, сын у мяне быў на руках, я пачаў шукаць месца, каб сесьці. Пасьля мы селі, жонка папрасіла мяне па-ўкраінску нешта ўзяць. Ён гэта пачуў і пачаў сварыцца нецэнзурнай лаянкай. Жонка адразу ўключыла тэлефон і пачала здымаць. Я гаварыў на «Вы», намагаўся яго супакоіць, паказваў яму, што там шмат турыстаў, ёсьць дзеці. Ён выбіў тэлефон з рук у жонкі, устаў і я зрэагаваў — адштурхнуў яго. Жонка з дзіцём адышлі далей, а я не стрымаўся і пару раз даў па шыі, — расказвае Габрыель.

Іншыя пасажыры, а таксама Габрыель выклікалі паліцыю. Агрэсар гэта зразумеў, пачаў хавацца ў цягніку. Паліцыя яго знайшла і вывела адтуль. Пасьля гэты мужчына пагражаў сям’і і патрабаваў 10 000 франкаў — альбо ён напіша заяву на Габрыеля. Цяпер ідзе разьбіральніцтва з паліцыяй, яны чакаюць матэрыял з відэакамэраў у цягніку.

— Як я зразумеў, ён напісаў заяву, што я яму нібыта нешта фізычна зрабіў. У цягніку быў поўны вагон, кітайскія турысты закрыліся ў прыбіральні з дзецьмі, там цэлы кіпіш быў, — расказвае Габрыель.

Мужчына кажа, што спрабаваў трымацца культурна.

— Я ведаю швайцарскія законы, таму я трымаўся. Я чакаў моманту, пакуль ён дакранецца, ці выб’е тэлефон. Пасьля я ўжо зрэагаваў, бо ёсьць пагроза не толькі мне, а жонцы і дзіцяці, — працягвае Габрыель.

Раней, да пачатку вайны ва Ўкраіне Габрыель езьдзіў у Беларусь, зараз для яго гэта немагчыма. Ён пазнаёміўся з жонкай на працы, дома жонка з ім гаворыць па-ўкраінску, ён — па-расейску зь ёй.

— Ён [агрэсіўны мужчына ў цягніку] падтрымлівае ўсю гэтую вайну, пуцінскі рэжым. Ён лічыць сябе расейцам, сказаў, што нас трэба забіваць. Ён зразумеў, што мая жонка — украінская ўцякачка і пачаў агрэсію. Я з такім упершыню сутыкаюся. Я працаваў з украінскімі ўцекачамі, у месцы, дзе іх прымалі, я супраць вайны, супраць расейскай агрэсіі, — гаворыць Габрыель.

Па словах Алены і Габрыеля, мужчына, які на іх кідаўся, — грамадзянін Латвіі, яго клічуць Аляксандар Вабікс.

У камэнтарах да паста ў інстаграме Алены некаторыя людзі пісалі, што таксама сутыкаліся з гэтым чалавекам і з ягонымі агрэсіўнымі дзеяньнямі.

— Хачу дадаць яшчэ ад сябе: праз тое, што відэа распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках, гэтага мужчыну, які зьяўляецца правакатарам на відэа, пазналі вельмі многія людзі, што таксама ад яго пацярпелі. Пераважна гэта жанчыны з дзецьмі, якім ён пагражаў зьбіццём, гвалтам і фізычнай расправай. Людзі таксама падавалі на яго заявы ў паліцыю, — паведаміла Алена.

Свабода не знайшла афіцыйных згадак пра інцыдэнты з удзелам гэтага чалавека, як і яго актыўных акаўнтаў у сацыяльных сетках.

На інцыдэнт адрэагавала ўкраінскае МЗС. Прадстаўнік МЗС Георгій Ціхі назваў відэа інцыдэнту «жахлівым»: «Непрымальная мова варожасьці і міжэтнічная нянавісьць».

Украіна зьвярнулася да швайцарскіх праваахоўных органаў з просьбай расьсьледаваць інцыдэнт і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Алена Дуднік
Габрыель Шароў
Швайцарыя
расейцы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ