Общество

Павел Усаў: Беларускае грамадства знаходзіцца пад уплывам дзьвух разбуральных праектаў: расейскі сьвет і эканамічны камфорт і спажывецтва

"Ці беларусы вытрываюць як гістарычная супольнасьць, ці зьнікне?"

Общество ex-press.by
0

Зараз перад беларускім грамадствам стаіць простае пытаньне, якое фактычна закладае грунт нацыянальнага інтарэсу - гістарычнае выжываньне, піша палітолаг Павел Усаў.

Ці беларусы вытрываюць як гістарычная супольнасьць, ці зьнікне?

Каб вытрываць, захавацца і ўзмацніцца як народ, неабходна дакладнае разуменьне, унутранае жаданьне зрабіць гэта, мець у тым сэнс і найвышэйшую мэту. Бо мы жывем у гісторыі і яе ствараем. Такое жаданьне складаецца ў прывязанасьць да ўласнай гісторыі, культуры, палітычнай традыцыі. Гэта тое, што фарміруе адметнасьць у адносінах да іншых народаў. Здольнасьць фарміраваць культурна-гістарычную адметнасьць і стварае жыцьцевую сілу народа, яго гістарычную моц.

Беларускае грамадства знаходзіцца пад уплывам дзьвух разбуральных праектаў: расейскі сьвет і эканамічны камфорт і спажывецтва. Інтэнсіўнасьць гэтых уплываў з часам прыводзіць беларусаў да разуменьня, "што і так добра". Навошта будаваць нейкі свой нацыянальны гістарычны праект, калі расейскі сьвет і камфорт і так стварае ўмовы для майго ўласнага дабрабыту. Чым хутчэй гэта будзе прынята, тым лепш для мяне. Навошта ўкладацца ў будаваньне ўласнага адметнага гістарычнага праекту, прыкладаць нейкія вымаганьні, калі зліцьце з іншымі культурнымі і эканамічнымі прасторамі, стварае добрыя ўмовы для майго жыцьця. Мае выжываньне важнейшае ад абстракцыі нацыі.

Зараз, калі аўтарытарызм і дэмакратыя запэўнівае амаль падобныя ўмовы для кансумпцыі, будаваньне нацыянальнага праекту становіцца вялікім выпрабаваньнем. Бо нацыянальная ідэя сеньня фактычна не прывязаная да працэсу эканамічнага ўзбагачэньня, як гэта было ў 90-я. Тады незалежнасьць, дэмакратыя прывязвалася да надзеі хуткага паляпшэньня эканамічнага дабрабыту. Адначасова "вяртаньне да стабільнасьці і да "дабрабыту", было разбуральным фактарам для беларускай незалежнасьці.

Калі б не вайна 2022 году, Расея для большасьці была б прыцягальным полюсам і крыніцай дабрабыту. Ды і зараз у немалай часткі грамадства і палітычных дзеячоў існуе вера ў тое, што Расея верніцца да "дэмакратычнага стану" і Беларусь будзе зь ею суснаваць, таму не варта укладацца ў нацыянальны праект, лепш прасоўваць ідэю рэінтэграцыі. Тое самае тычыцца і інтэграцыі ў заходнюю культурную прастору для часткі інтэлігенцыі. Трэба як хутчэй прыняць "універсальныя" каштоўнасьці, а з нацыянальнага праекту зрабіць культурныййф скансэн.

Вытрываньне нацыі зьвязана з унутраным эгаізмам, жаданьнем быць сабой. Гэта ўнутраная праца, якая зараз не можа быць прывязана да матэрыяльнага вымярэньня, але толькі да ўнутранай патрэбы чальцоў грамадства мець уласную дзяржаву, сваю палітычную сістэму, сваю культуру і агульную гістарычную місію. Узьнікае пытаньне - а што такое місія. З большага гэта простае рацыянальнае тлумачэньне і асэнсаваньне, чаму наша нацыя і грамадства павінна існаваць як асобны, адметны арганізм і змагацца за гэтае права існаваць, а не зьнікнуць з гістарычнай мапы

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ