Общество

Павел Усаў: Словы Алексіевіч сьведчаць пра ўнутраны самападман, які базуецца на веры ў нейкі ідэальны мірапарадак

"Не магу не пракаментаваць погляды С.Алексіевіч на міжнародную сітуацыю і палітыку".

Общество ex-press.by
0

Не магу не пракаментаваць погляды С.Алексіевіч на міжнародную сітуацыю і палітыку, піша палітолаг Павел Усаў.

«Два маленькія дыктатары, а сьвет перад імі бясьсільны".

У гэтых словах я бачу пэўную адарванасьць ад разуменьня таго, ў якім сьвеце рэальна мы жывем. І гэтая адарванасьць характэрна для часткі нашай інтэлігенцыі, якая ўвесь час апелюе да нейкага Сьвету і нейкай Міжнароднай Супольнасьці, як да справядлівай сілы, якая функцыянуе на Зямлі і ўсталеўвае мірапарадак.

Такое спрошчанае, кніжнае, ідэальнае разуменьне таго, што адбываецца на нашай Зямлі было на працягу усяго ХХ стагоддзя і дарэчы сталася адной з прычын ІІ Сусветнай вайны, а таксама вайны ва Украіне, якую "міжнародная супольнасьць" павінна была спыніць.

Словы Алексіевіч сьведчаць пра ўнутраны самападман, які базуецца на веры ў нейкі ідэальны мірапарадак у якім усе добра, а тут раптоўна з’явілася "маленькая" анамалія ў выглядзе Лукашэнкі і Пуціна. І вось гэтая анамалія супрацьстаіць усяму цывілізаванаму сьвету, які чамусьці бясьсілны і слабы.

Але адкрыю невялічкі сакрэт. Няма ніякай міжнароднай супольнасьці і разумнага, мірнага Сьвету, з мудрым глабальным палітычным цэнтрам. Пра гэта заўседы пісалі рэалісты міжнароднікі, як вялікі зман.

Есьць 193 краіны, са сваімі праблемамі і інтарэсамі, крызісамі і войнамі, голадам і генацыдам. Якія ў сваёй палітыцы абапіраюцца на сілу. Сеньня ў сьвеце каля 61 канфлікту і 11 поўнамаштабных войнаў.

З праблемамі голаду ў 2024 годзе сутыкнуліся 295 мільёнаў чалавек у 53 краінах. У гэтым сьвеце гадавы абарот наркотыкамі складае ад 300 да 500 млрд., даляраў!
І Сьвет нічога не можа зрабіць, бо гэта і есьць "Сьвет" і іншага ніколі не было.

У гэтым Сьвеце есьць Кітай, Паўночная Карэя, Іран, Індыя Афганістан (дзе да жанчынаў адносяцца, як да мэблі і гэта краіна без ядзернай зброі, якая воляю сьвету апынулася ў сярэднявеччы). Есьць Катар, ААЭ, Саудаўская Аравія, Лібія, Паўдневы Судан, Малі, ЦАР, Венесуэла, Куба, Бразілія. Да гэтага сьвету зьвяртаецца Алексіевіч?

І толькі 32 краіны, якія ўваходзяць ў НАТА і ёсьць той Сьвет пра які мроіць Алексіевіч. Дадайма яшчэ Швайцарыю, Японію і Аўстралію, ну магчыма яшчэ з дзесятак.

Агулам так званы залаты мільярд, якому прыпісваецца маральны абавязак быць сусветным суддзей, які ў той ці іншай ступені сутыкаецца з гуманітарнымі праблемамі і выклікамі. Гэтыя праблемы закранаюць каля 7 мільярдаў. Вось яно рэальнае аблічча сьвету.

71% насельніцтва зямлі жыве ў краінах з аўтарытарнымі рэжымамі. 71% (!!!)
Упэўнены, што у кожнай есьць свой Статкевіч, Севярынец, Каця Андрэева.

У Іране ў 2024 годзе было выканана 975 сьмяротных пакараньняў, сярод "пакараных" палітычныя актывісты, жанчыны і нават дзеці. Іранская тэакратыя практыкуе ампутацыі!

Разам з гэтым у сьвеце, які сфарміраваны дэмакратыямі няма адзінства, а есьць супярэчнасьці і свае інтарэсы, як у Турцыі (якая не ёсьць дэмакратычнай краінай). Ці ў Венгрыі і Славакіі свая пазіцыя адносна Расеі і Беларусі.

Так да якога сьвету зьвяртаецца Алексіевіч, і пра якое бясьсіле яна кажа? На жаль рэжымы ў Беларусі і Расеі есьць прадукты гэтага сьвету, яго голас. Зараз дэмакратычны глабальны праект перажывае крызіс, звужаецца да невялічкай групы дзяржаваў, ім трэба думаць пра тое каб захаваць унутраны дэмакратычны лад і сістэмы, якія сутыкаюцца з сур’езнымі выклікамі.

Таму няма ніякага Сьвету, ёсьць два полюсы, якія заўседы існавалі ў глабальным супрацьстаяньні - аўтарытарна/таталітарны і ліберальна/дэмакратычны, які зараз не мае дастатковых рэсурсаў (палітычных, эканамічных, псіхалагічгых), каб зламаць волю глабальнага аўтарытарызму.

Пры гэтым частка грамадства краінаў глабальнай дэмакратыі выступаюць супраць яе актыўнай палітыкі: ўмяшальніцтва і навязваньня сваей волі, называюць яе каланіяльнай імперыяльнай і імкнуцца да падрыву ўласнай дэмакратыі, мроячы пра сацыялізм, эканамічную справядлівасьць, роўнасьць, а таксама сусьветны інтэрнацыяналізм. Вось у якім сьвеце мы жывем і гэта трэба дакладна разумець, каб ведаць прычыны тых падзеяў і крызісаў з якімі мы сутыкаемся.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ