Общество

Вызвалены журналіст Павал Мажэйка: «Мне ўвесь час мроіўся кавалак піцы»

Паўла Мажэйку выпусьцілі з турмы і дэпартавалі зь Беларусі 11 верасьня, у групе паўсотні палітвязьняў.

Общество www.svaboda.org
0

Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82 %2836%29

«Усе мы бачылі твіт прэзыдэнта Амэрыкі»

Паўла Мажэйку выпусьцілі з турмы і дэпартавалі зь Беларусі 11 верасьня, у групе паўсотні палітвязьняў.

Празь некалькі гадзін пасьля вызваленьня ў размове са Свабодай ён адзначыў, што эмоцый шмат.

«Безумоўна, я задаволены, рады. Як бы мы ні казалі, што мы прызвычаіліся, што мы прыстасаваліся да ўмоваў дзяржаўных калёній, сьледчых ізалятараў, у любым выпадку гэта пекла. Для кагосьці большае, для кагосьці трошкі лягчэйшае, але ў цэлым гэта пекла. Я задаволены, што я ўжо ня там», — сказаў ён.

Мажэйка кажа, што яму ніхто не тлумачыў, куды яго вязуць. Але ён мог здагадвацца, бо ведаў, што ўжо год ідуць падобныя вызваленьні.

Яго пільна выклікалі з рэчамі, калі ён галіўся, а шостай ранку.

«Натуральна, што ўсе мы бачылі твіт прэзыдэнта Амэрыкі пра 1300 чалавек. Разумелі, што гэта ўсё бурліць», — кажа Павал пра тое, што допіс Трампа паказвалі на адным з дзяржаўных беларускіх ці расейскіх тэлеканалаў, якія ідуць у калёніі.

82b2cf74 bda6 432c 8a01 08dde5383204 w650 r1 s

Павал Мажэйка пасьля вызваленьня, 11 верасьня 2025 году

Злавіў дыназаўра

Эмацыйнай была сустрэча зь дзецьмі пасьля больш як трохгадовага перапынку. Малодшаму сыну не было трох гадоў, калі бацьку затрымалі. Цяпер яму шэсьць. Павал кажа, што малы пры сустрэчы ведаў, што перад ім тата.

«І для яго, і для мяне гэта такі момант… Патрабуецца яшчэ час на знаёмства, час на прыцірку. Безумоўна, мы адно аднаму рады. Эмоцыі, як бы ты сабе ні ўяўляў гэтыя сустрэчы, немагчыма ўсё прадбачыць. Былі і пахлюпваньні носам. Але ў цэлым усё добра», — дзеліцца ён.

01000000 0aff 0242 bd5b 08db716d32c8 w250 r0 s

Павал з сынам да зьняволеньня

Мажэйка дадае, што амаль штотыдзень атрымліваў ад сына лісты з малюнкамі.

«Я вельмі прасіў усю сям’ю зь ім размаўляць пра мяне, каб гэтая сувязь, гэтая нітачка заставалася, ня важна, колькі я буду сядзець у гэтай турме. Таму ён быў падрыхтаваны», — мяркуе суразмоўца.

Сын захапляецца дыназаўрамі. Пакуль Павал быў за кратамі, маці расказвала малому легенду пра тое, што тата зь сябрамі заўважылі ў беларускіх лясах першага беларускага дыназаўра і яго ловяць. Мажэйка высылаў сыну некалькі нумароў самаробнага часопіса з турмы пра тое, як ідуць гэтыя пошукі.

«Гэта была гісторыя, якая таксама нас трымала на эмацыйнай сувязі», — падсумоўвае журналіст.

Павал кажа, што дыназаўра ён злавіў, — і плянуе яшчэ пагаварыць з сынам пра гэтую легенду.

«Ніхто не патлумачыў, ці я магу вяртацца ў Беларусь» 

Павал мае рэпутацыю гурмана. Ён успамінае, што і ў калёніі вязьні паміж сабой вялі размовы пра тое, якая страва цяпер асацыюецца са свабодай.

«Мне ўвесь час мроіўся кавалак піцы. Можа быць таму, што гэтая страва робіцца так разьняволена. Яна такая смачная, простая, падарожная. Такая ў мяне была асацыяцыя са свабодай. Але сёньня паглядзім. Я тры гады быў на „збалянсаванай дыеце“. Трэба прызвычаіцца да вольнай ежы», — кажа суразмоўца.

Цяпер журналіст перадусім хоча «надыхацца свабоды».

«Пасьля будзе відаць. Ёсьць маса цікавых ідэй, якія я сам сабе намеціў, надумаў, седзячы ў калёніі. Яшчэ мне вельмі цікавы момант: ніхто ніводнай фразай мне не патлумачыў мой статус, ці я магу вяртацца ў Беларусь. Таму я хацеў бы гэты момант высьветліць. Бо розныя рэжымы зьяўляюцца, сыходзяць, а Беларусь застаецца. Я хацеў бы працаваць у Беларусі і прыносіць карысьць. Ведаю, што гэта будзе значна больш, чым я буду за мяжой. Але пакуль трэба разьвеяцца, адчуць паветра», — кажа Павал.

Ён падкрэсьлівае, што «аграмадная частка людзей сядзяць па палітычных матывах».

«Хочацца пажадаць, каб яны хутчэй вярнуліся да сваіх сем’яў, выйшлі на волю. Трэба прыкласьці ўсе намаганьні, каб гэтыя людзі выйшлі. Тады можна будзе выдыхнуць напоўніцу і сказаць, што і гэтым разам людзі нарэшце на волі», — кажа Мажэйка. 

Хто такі Павал Мажэйка

Паўлу Мажэйку 47 гадоў. Ён журналіст і вядоўца праграм на тэлеканале «Белсат», былы кіраўнік горадзенскага «Цэнтру гарадзкога жыцьця», які ўлады ліквідавалі пасьля 2020 году, грамадзкі дзеяч. На волі яго чакалі жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

01000000 0aff 0242 43a6 08db716d3946 cx0 cy9 cw100 w650 r1 s

Жонка Паўла Ірына Чарняўка зь іхнімі дзецьмі. Архіўнае фота

Паўла затрымалі 30 жніўня 2022 году, калі ён прыехаў у Беларусь з Польшчы. У 2021 годзе яго затрымлівалі ў сувязі са «справай мастака Алеся Пушкіна». Але праз тры дні выпусьцілі, а цягам году спынілі супраць яго крымінальны перасьлед. Пасьля гэтага Павал жыў на дзьве краіны: і езьдзіў у Польшчу, дзе жыла жонка зь іхнімі дзецьмі, і працягваў бываць у Беларусі.

У 2022 годзе на яго завялі новую крымінальную справу. Яе разглядалі разам са справай адвакаткі Юліі Юргілевіч. Сьледзтва сьцьвярджала, што 23 лютага і 30 сакавіка 2022 году Юлія Юргілевіч нібыта расказала ў тэлефоннай размове Паўлу Мажэйку пра сваё звальненьне з адвакатуры і пра вырак мастаку Алесю Пушкіну. Пракурор сьцьвярджаў, што менавіта Павал разьмясьціў гэтую інфармацыю на старонцы «Белсату» — у нявызначаны час, нявызначным спосабам, празь нявызначаных асобаў.

У ліпені 2023 году Мажэйку і Юргілевіч асудзілі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі кожнага: Мажэйку — у калёніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага. Іх прызналі вінаватымі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове». КДБ дадаў Мажэйку ў «тэрарыстычны сьпіс», а МУС — у «сьпіс экстрэмістаў».

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Павал Мажэйка
палітвязьні
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ