Общество

У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне (фота)

Адзін невялікі андроід упаў і ляжаў на зямлі некалькі хвілін, перш чым сам падняўся пад гучныя крыкі. Іншы збочыў праз стартавую лінію, урэзаўся ў бар’ер і зьбіў інжынэра.

Общество www.svaboda.org
0

Дзясяткі гуманоідных робатаў выйшлі на вуліцы Пэкіну раніцай у суботу 19 красавіка, далучыўшыся да жывых бегуноў у першым у сьвеце такім паўмарафоне.

Падзея дэманструе імкненьне Кітая ўзначаліць сусьветную гонку ў галіне перадавых тэхналёгій, піша AFP.

Забег на 21 кілямэтар прайшоў у E-Town (Пэкінскім электронным горадзе) — высокатэхналягічным вытворчым цэнтры, які падтрымліваецца дзяржавай.

Ён быў названы наватарскай спробай праверыць магчымасьці двухногіх робатаў у рэальных умовах.

Робат на спаборніцтве ў Пэкіне
Робат на спаборніцтве ў Пэкіне
 
Пасьля старту робаты пачалі рабіць першыя няпэўныя крокі, а цікаўныя бегуны-людзі сталі ўздоўж дарогі з тэлефонамі ў руках, гатовыя сфатаграфаваць кожнага робата, які пачаў гонку.

Робат з DroidUp ідзе на цырымонію ўзнагароджаньня пасьля таго, як заняў другое месца ў паўмарафоне гуманоідных робатаў, які прайшоў у Пэкіне ў суботу, 19 красавіка 2025
Робат з DroidUp ідзе на цырымонію ўзнагароджаньня пасьля таго, як заняў другое месца ў паўмарафоне гуманоідных робатаў, які прайшоў у Пэкіне ў суботу, 19 красавіка 2025

Адзін невялікі андроід упаў і ляжаў на зямлі некалькі хвілін, перш чым сам падняўся пад гучныя крыкі.

Іншы збочыў праз стартавую лінію, урэзаўся ў бар’ер і зьбіў інжынэра.

Першым з гуманоінаў на фінішы быў самы высокі і адзін з самых цяжкіх робатаў на спаборніцтвах, нягледзячы на тое, што ён упаў у сярэдзіне гонкі. Пры росьце 180 сантымэтраў і вазе 52 кіляграмы чорны мэталічны «Tiangong Ultra» фінішаваў за дзьве гадзіны, 40 хвілін і 42 сэкунды.

Гуманоідны робат Tiangong Ultra перабягае фінішную прамую, заваёўваючы першае месца падчас паўмарафону E-Town Humanoid Robot Half Marathon у Пэкіне, Кітай, 19 красавіка 2025
Гуманоідны робат Tiangong Ultra перабягае фінішную прамую, заваёўваючы першае месца падчас паўмарафону E-Town Humanoid Robot Half Marathon у Пэкіне, Кітай, 19 красавіка 2025

Людзі беглі хутчэй. Пераможцы ў мужчын і жанчын, абодва з Этыёпіі, фінішавалі за адну гадзіну 2 хвіліны і 36 сэкунд і за адну гадзіну 11 хвілін і сем сэкунд адпаведна.

Тан Цзянь, галоўны тэхналягічны дырэктар Пэкінскага інавацыйнага цэнтра гуманоідных робатаў, сказаў журналістам, што кампанія «вельмі задаволеная вынікамі»:

«Мы паставілі перад сабой тры мэты: па-першае, выйграць чэмпіянат; па-другое, прайсьці ўвесь паўмарафон з адным робатам — вельмі важная мэта для нас; і па-трэцяе, скончыць гонку менш чым за тры гадзіны.

Мы сабралі рэальныя даныя бегу ад прафэсійных спартоўцаў і навучылі робата так, каб яго хада, даўжыня кроку і розныя паставы як мага бліжэй адпавядалі хадзе прафэсійных бегуноў».

У спаборніцтвах удзельнічалі каля 20 каманд з усяго Кітая з робатамі ростам ад 75 да 180 сантымэтраў і вагой да 88 кіляграмаў.

Рэакцыя публікі
Рэакцыя публікі

Некаторыя робаты беглі аўтаномна, а іншыя кіраваліся дыстанцыйна сваімі інжынэрамі. Робаты і людзі-ўдзельнікі беглі па асобных дарожках.

«Выхад на гоначную трасу можа здацца невялікім крокам для людзей, але гэта гіганцкі скачок для робатаў-гуманоідаў», — сказаў агенцтву AFP Лян Лян, намесьнік дырэктара камітэта па кіраваньні E-Town (Пэкінскім электронным горадам).

Інжынэры сказалі, што мэта складалася ў тым, каб праверыць прадукцыйнасьць і надзейнасьць андроідаў — падкрэсьліваючы, што галоўнай мэтай было скончыць гонку, а ня выйграць:

«Гэта сурʼёзнае выпрабаваньне для батарэі, рухавікоў, структуры — нават альгарытмаў».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси с 16 ноября меняются правила техосмотра. Что нужно знать?
Новости Борисова
В Борисове прохожий помог спасти тонущую в Березине незнакомку, его ищут, чтобы отблагодарить
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ уступил в Дзержинске местному "Арсеналу"
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
ВСЕ НОВОСТИ