Общество

Аляксандр Ждановіч (Маляваныч): У Польшчы беларускія дзеці лёгка становяцца палякамі

Аляксандр Ждановіч займаецца тэатрам з дзіцячымі групамі ў Варшаве, але сваіх дзяцей не бачыў ужо тры гады.

Общество www.dw.com
0

Аляксандр Ждановіч, многім вядомы з дзяцінства як Маляваныч, займаецца тэатрам з дзіцячымі групамі ў Варшаве, але сваіх дзяцей не бачыў ужо тры гады. DW паразмаўляла з акторам пра пераезд з Грузіі ў Польшчу, традыцыю батлейкі і веру ў казкі ды людзей.

"У Польшчы беларускія дзеці лёгка становяцца палякамі"

- У перадсвяточныя дні вы з цяжкасцю знайшлі час на нашую размову праз працу з дзіцячымі групамі - раскажыце пра гэта падрабязней.

- Калі я пераехаў з Тбілісі ў Варшаву, не ведаў, чым буду займацца і як зарабляць. Мне далі адрасы беларускіх школак, дзе навучаюць у тым ліку тэатру, і я пайшоў па гэтых адрасах, думаючы, што куды-небудзь мяне, можа, возьмуць. Па выніку мяне ўзялі паўсюль, я быў вымушаны нават адмаўляцца там і сям. Зараз ёсць чатыры месцы, дзе я займаюся з дзецьмі, а агулам я налічыў 8 груп.

- У час перад Калядамі гэтыя заняткі асаблівыя?

- У мяне ёсць батлейка, якую я зрабіў у Грузіі, - я аб’ездзіў з ёй шмат краін, і было б глупствам не выкарыстаць яе ў перадкалядны час. У трох школах з дзеткамі 7-9 гадоў мы займаемся батлейкай, таму я і быў так заняты гэтыя дні: як заўжды не хапае апошняй ці перадапошняй рэпетыцыі, каб тое, што мы зрабілі, выглядала годна і прыгожа.

- Вы дапамагаеце беларускім эмігрантам з дзяцінства заставацца ў кантэксце беларушчыны. Ці вы неяк адмыслова працуеце з гэтай задачай?

- Пасля 2020 года шмат што змянілася ў маім жыцці, я ў тым ліку перагледзеў свае адносіны да таго, што мы называем, беларушчынай, - мовы, культуры, сапраўднай беларускай гісторыі. І калі я пабачыў, што асоба Маляваныча аказалася такой запатрабаванай, зразумеў, што ў гэтам кірунку трэба нешта рабіць. У Тбілісі, дзе я пражыў два з паловай гады, беларусаў станавілася ўсё менш, а мне хацелася служыць менавіта ідэі беларушчыны, што асабліва важна ў вымушанай эміграцыі, калі ў той жа Польшчы - я гэта бачу - дзеці лёгка становяцца маленькімі палякамі. Я ведаў, што нашых вельмі шмат у Варшаве, і гэта было адной з асноўных прычын, чаму я сюды пераехаў. У бацькоў ёсць жаданне выхоўваць дзяцей так, каб яны памяталі, адкуль яны, але большасць з гэтых дзетак альбо расейскамоўныя, альбо - а я працую з імі па-беларуску - размаўляюць з польскім акцэнтам.

"Сумую па прафесійнай сцэне"

- Вы адзін з унікальных артыстаў, якія захоўваюць традыцыю батлейкі. Як на яе сёння рэагуе публіка?

- Ох, гэта вы трапілі ў тэму. Я магу доўга расказваць пра аўтэнтычнаць і сакральнаць батлейкі і адначасова яе актуальнаць, бо батлеі часта разыгрывалі вострыя, злабадзённыя, сатырычныя спектаклі. Зараз я іграю тэкст знакамітых батлейшчыкаў братоў Сілко з канца 19-га - пачатку 20-га стагоддзя. Я мяняю ў ім зусім мала, крыху хуліганю, і глядач разумее аналогіі і рэагуе вельмі жыва. Насамрэч я крыху авантурыст, бо не з’яўляюся акторам тэатра лялек, мастаком ці этнографам, а часта менавіта яны займаюцца батлейкай. Спачатку нават я глядзеў на яе як на перажытак, састарэлы сімвал народных мастацтваў. Але я доўгі час быў мастацкім кіраўніком тэатральнага фестывалю "Нябёсы", і калі бліжэй пазнаёміўся з гэтай з'явай, адчуў, што яна мае на мяне ў добрым сэнсе наркатычны ўплыў.

- Раней вы выказвалі пэўную скруху праз тое, што Маляваныч стаў вашым галоўным вобразам. Ці вы ўжо змірыліся з гэтым персанажам?

- Не, не змірыўся (смяецца. - Рэд.). І таму раблю не толькі дзіцячыя рэчы. Яшчэ ў Тбілісі мы з той самай батлеечнай скрыняй зрабілі дарослы спектакль "Батлейка-Шагал" - у Варшаве ў мяне яшчэ не дайшлі да яго рукі. Я таксама хачу ўзнавіць музычны монаспектакль "Маленькі прынц", ніяк не звязаны з вобразам Маляваныча. Я быў звольнены з тэатра Горкага каля трох гадоў таму, і з тых часоў ні разу не выйшаў на прафесійную сцэну, а яна таксама як наркотык - безумоўна, у мяне свярбіць, я па ёй сумую, і я зацікаўлены ў прапановах ад сур’ёзнага, дарослага тэатра. Але Маляваныч больш мне не перашкаджае, проста на сустрэчах з дарослымі, якія прыходзяць дакрануцца да дзяцінства, я кажу, маўляў, пацярпіце, Маляваныч зараз пад’едзе, а пакуль пачнем з вершаў.

"За гэтыя тры гады ўжывую я з дзецьмі не бачыўся"

- Ці ў вас ёсць магчымасць бачыцца са сваімі дзецьмі?

- На жаль, за гэтыя тры гады ўжывую я з дзецьмі не бачыўся, на гэта ёсць некаторыя прычыны. Але мы літаральна кожны дзень альбо стэлефаноўваемся, альбо спісваемся, і такім чынам застаемся як бы побач, мы ведаем усё адзін пра аднаго. Уяўляю, якія эмоцыі выклікала б у мяне жывая сустрэча.

- Пасля пераезду ў Польшчу ваш працоўны графік змяніўся?

- Змяніўся, безумоўна, і я ведаў, што ён зменіцца, бо калі выбіраў, дзе жыць, некалькі разоў прыязджаў у Польшу, прыглядаўся і вяртаўся назад. Грузія шмат чаму мяне навучыла, і ментальна мне там вельмі добра жылося. Да таго ж я чалавек лянівы, а Грузія спрыяе таму, каб жыць у моманце, робячы толькі невялікія намаганні. У Тбілісі шмат бяздомных сабак - яны ходзяць па вуліцах, грэюцца на сонцы, іх падкормліваюць, і яны такія тоўстыя, яны файна жывуць. У пэўны момант я зразумеў, што ператвараюся ў такога лянівага сонечнага сабаку, а каб развівацца, трэба мяняць той самы графік. Беларускае эмігранцкае жыццё віруе ўсё ж у Польшчы, у Варшаве я нават незаўважна для сябе стаў рана падымацца і працаваць больш. Акрамя васьмі тэатральных груп у мяне ўзнікаюць і будуць узнікаць іншыя праекты.

"Беларусы захавалі самае галоўнае"

- Нядаўна вашыя банкаўскія рахункі аказаліся абрабаваныя праз махляроў - вы не губляеце веры ў людзей праз такія здарэнні?

- Наадварот! Як бы я не хацеў называцца вялікім артыстам, я ўсё ж адпавядаю вобразу Маляваныча: унутры мяне жыве хлопчык. А як дзеці? Яны згубілі нешта, можа, нават паплакалі, а на наступны дзень ужо жывуць новымі радасцямі. Для мяне гэта была значная сума, я разумеў, што гэта мая асабістая памылка, але стаў шукаць, чаму можна радавацца, і аказваецца, гэта працуе. Праз колькі-та дзён да мяне звярнуўся BySol з прапановай зрабіць збор у дапамогу Маляванычу. І тое, што за лічаныя гадзіны людзі сабралі гэтую суму, яшчэ раз мяне пераканала, што беларусы вельмі пасіянарныя, салідарныя, прыгожыя людзі. Так што я дзякую ўсім, таксама за выбар ў 2020 годзе. Не шкадуйце! Я, чалавек ужо немаладога ўзросту, згубіўшы, па сутнасці, прафесію, радзіму, магчымасць бачыцца з дзецьмі, тэатр, у якім працаваў 36 гадоў, ні на секунду не пашкадаваў пра той свой выбар. Беларусы захавалі самае галоўнае - прыгожыя чалавечыя якасці.

- А вы самі як "галоўны беларускі казачнік" верыце ў казкі?

- Канешне. Вельмі важна верыць і да апошняга не губляць надзеі - верыць, што калі ты нешта выкідваеш у сусвет, то і сусвет адгукнецца, хай не з першага раза, можа, спачатку ты і па галаве атрымаеш. Казачны герой, які ішоў да сваёй мэты, але прыпыняўся дапамагчы гэтаму і гэтаму, па выніку спазняўся, але персанажы, на якіх ён траціў час і сілы, прыходзілі яму на дапамогу. Той, хто не губляе надзею, не памыляецца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
александр жданович
эмиграция
польша
маляваныч
дети
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Нижников: Главная цель этих выборов - попытаться частично восстановить легитимность Лукашенко на Западе
Общество
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч): У Польшчы беларускія дзеці лёгка становяцца палякамі
Политика
Расширил кругозор, отдохнул: итоги визита Лукашенко на Ближний Восток
Общество
Беларус Влад Бумага не спас российский YouTube. На помощь идет VPN, но есть нюанс
Общество
«Границу прошел за 50 часов», «в автобусах объявляли по 200 евро»: что говорят об очереди на выезде из Польши в Брест
Политика
Андрэй Казакевіч: Калідор для магчымага паляпшэньня адносінаў Менску і Захаду вельмі вузкі
Политика
Класковский: Три преданных партийца и “Анка-пулеметчица”. Кого включили для гарнира в бюллетень на “выборах Лукашенко”
Общество
Гурневіч: Мне сорамна за тое, што ўжываў слова «ябацькі»
Политика
Стали известны все кандидаты в президенты Беларуси
Общество
Почти четверть миллиона белорусов обратились за разрешением на пребывание в Польше
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Нижников: Главная цель этих выборов - попытаться частично восстановить легитимность Лукашенко на Западе
Общество
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч): У Польшчы беларускія дзеці лёгка становяцца палякамі
Политика
Расширил кругозор, отдохнул: итоги визита Лукашенко на Ближний Восток
Общество
Беларус Влад Бумага не спас российский YouTube. На помощь идет VPN, но есть нюанс
Общество
«Границу прошел за 50 часов», «в автобусах объявляли по 200 евро»: что говорят об очереди на выезде из Польши в Брест
Политика
Андрэй Казакевіч: Калідор для магчымага паляпшэньня адносінаў Менску і Захаду вельмі вузкі
Политика
Класковский: Три преданных партийца и “Анка-пулеметчица”. Кого включили для гарнира в бюллетень на “выборах Лукашенко”
Общество
Гурневіч: Мне сорамна за тое, што ўжываў слова «ябацькі»
Политика
Стали известны все кандидаты в президенты Беларуси
Общество
Почти четверть миллиона белорусов обратились за разрешением на пребывание в Польше
ВСЕ НОВОСТИ