Общество

Павел Усаў: Апазіцыйнасьць/палітычная эміграцыя зусім не азначае, што чалавек падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці і беларускую ідэю

Выглядае на тое, што беларусам не магчыма будзе жыць без "руского міра"...

Общество ex-press.by
0

Чарговы раз шмат пішацца і дыскутуецца пра тое, чаму нібы абуджанае беларускае грамадства (новадэмакраты і новабеларусы), якія вымушана з'ехалі з краіны, пайшлі на канцэрт аднаго з сымбаляў рускага міру - Валерыя Меладзэ ў Варшаве? Амаль, таксама як беларусы ў самой Беларусі, ходзяць на канцэрты рускамірцаў аля Газманава і Лепса, пiша палiтолаг Павел Усаў.

Пішуць і пра тое, што ў Варшаве быў аншлаг, а на канцэрце прысутнічалі апазіцыйныя актывісты і журналісты. Што гэта? Абуджэньне рускага духу, ці проста натуральны стан рэчаў нашага моцназрусыфікаванага грамадства, як вынік пакалечанай сьвядомасьці і волі.

Праблема даволі складаная і закранае ўсе аспекты існаваньня нашай нацыі. У дадатак знойдзецца вельмі шмат людзей, якія скажуць, што ніякай праблемы няма, няма хваробы духу і самасьвядомасьці. У чым, да слова праблема слухаць Меладзэ, дэманстраваць гэта і быць Беларусам. Магчыма і не было б, калі б руская культура і рускі мір не сталіся адпаведнікам тэрору, агрэсіі і масавага атупленьня. Канешне, можна было б не зьвяртаць увагі на грамадзян палітычна і культурна нясьпелых, а тут на канцэрт дэманстратыўна рушылі людзі, якія нібы павінны разумець сутнасьць таго, што адбываецца. Вось і паспрабуем разабрацца:

Па-першае, яшчэ раз зазначу, што апазіцыйнасьць/палітычная эміграцыя зусім не азначае, што чалавек падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці і беларускую ідэю. То бок, апазіцыянер не абавязкова павінен быць дэмакратам. І Ленін, і Сталін і Гітлер былі ў свой час у рэвалюцыйнай апазіцыі да існуючых сістэм, аднак...

Па-другое, большасьць людзей якія ўвайшлі ў палітыку ў 2020 годзе - гэта выпадковыя людзі, абсалютна выпадковыя. Яны былі адарваныя ад разуменьня нацыянальнага, беларускай гісторыі, якая для йх была далекай і незразумелай. Яны жылі спакойным, камфортным жыцьцем, былі глыбока інтэграваныя ў рускую культуру - папсу. Для йх День Победы, быў бліжэй, чым Дзень Волі. Нават пасьля 20-га палітыка і беларускасьць была для йх не вынікам глыбокай унутранай трансфармацыі, высілкам, філасофіяй, а сітуатыўнай, часовай мадэльлю паводзінаў.

Так, для кагосьці падзеі 20/22 сталася штуршком для глыбіннай, сутнаснай трансфармацыі - сапраўды зьмянілася сама ўнутраная прырода існаваньня.

Для іншых зьмяніўся толькі фармат зьнешніх паводзін (патрабаваньне бягучага моманту), яны сталіся беларусамі на гадзінку. Есьць і такія, хто ўвогуле не зьмяніўся.

У сваю чаргу тэхнічная "прыналежнасьць" да сьцягу, мовы не павінна было трываць вечна, а толькі нейкі час. На год, два максімум. Само па сабе прыстасаваньне для неабходнасьці, насуперак уласнай натуры - справа псіхалагічна цяжкая і калі чалавек не адчувае патрэбы - усе хутка вяртаецца на свае колы.

Хаджэньне па беларускім сьвеце пасьля "перамогі" над Лукашэнкам, павінна было скончыцца вяртаньнем у камфортны рускі мір з Меладзэ і Газманавым, да гражданского націоналізма с велікой русской культурой, Суворова і Кутузова і 23 февраля.

Таму выпадковыя людзі ў палітыцы, самае небясьпечнае, бо ніколі не ведаеш, хто яны ў рэчаіснасьці. Але праблема ў тым, што нашае грамадства - гэта сукупнасьць такіх выпадковасьцяў. Хаця збольшага, ні Ціханоўская, ні Лукашэнка, ні Бабарыка - гэта не выпадковыя людзі, а плены аголенай, згвалтаванай, зьнішчанай нацыянальнай культуры.

Канцэрт Меладзэ - проста паказаў, што "рускі мір" нікуды не падзеўся, што ён дамінуе ў беларускай масавай сьвядомасьці (у тым ліку міграцыйнай) і частка проста тэхнічна карыстаецца беларускасьцю для выжываньня, каб знайсьці працу, ці атрымаць грант.

Але, нават сітуацыйнае абеларушчваньне - справа добрая. Для кагосьці яна стане працэсам натуральным, хтосьці да канца жыцьця застаннецца часткай руского міра.

Па-трэцьце, есьць даволі шмат прамінетнаў у беларускім апазіцыйным серадовішчы, якія апраўдваюць кансэрвуюць рускі мір у сьвядомасьці Беларусаў. Памятаеце высокакультурнае (белорусы ....сь от белорусов) - нікого не должно ... на каком языке я говорю і какого Меладзе я слушаю. На жаль, павінна!

Бо акрамя вайны рэальнай ідзе вайна культурная: рэлігія, мова, сьпевакі, мат, шансон, рускія серыялы - гэта зброя, якая накіравана на пабудаваньне рускага міру ў галавах.

Шэраг людзей культуры і мастацтва, якія пазіцыянуюць сваю рускасьць - з’яўляюцца праваднікамі русского міра ў культуры ў апазіцыі, называя беларускую культуру маленькой і правінцыйнай, называючы прыхільнікаў беларускага сьвету фанатамі, рэтраградамі ў эпоху глабалізму і ўніверсалізму. Вось і атрымоўваецца, што русскій мір, культура - гэта прагрэс, універсалізм, а беларускі - застой ХІХ стагоддзе. Рускі мір гэта - гала-канцэрт, а беларускі - архаіка, чытаньне Купалы ў хаце пад лучынай. Навошта ўздымаць беларускую культуру, калі і так ёсьць вялікая і разьвітая руская.

Для часткі беларусаў руская культура і папса ў якой яны вырасьлі, у якой прайшло жыцьце - гэта сынонім добрага камфортнага існаваньня, тусоўкі, ад якой яны не зьбіраюцца адмаўляцца. Бо гэта патрабуе сур’езнага высілку, на які не хапае часу. Але, нават у такіх умовах інтэлектуальныя і культурныя рэсурсы павінны працаваць не на апраўданьне русского і жыцьця ў русскім, а для ўзмацненьня Беларускага.

Чацьвертае, у беларускацэнтрычнай культурнай парадыгме беларусы знаходзіліся ад сілы 1.5 - 2 гады. Калі расейская агрэсія супраць Украіны на пэўны (і вельмі невялікі час) зрабіла русскій мір і яго культуру ўмоўна варожай, і ізноў толькі для часткі апазіцыйна настаўленых беларусаў. Да 2022 году ў тых жа апазіцыйных, антылукашэнкаўскіх колах абсалютна дамінавала расейскацэнтрычная культура. Што яскрава дэманструе палітычная прыстасаванасьць да сітуацыі штабоў і офісаў пасьля 2022-га, іх раптоўная прагматычная нацыяналізацыя.

Зараз жа, калі вайна ў пэўнай ступені стала нечым звычайным, то можна назіраць "нармалізацыю" адносінаў да рускасьці. Што там Меладзэ, калі нават Трамп хоча сябраваць з Пуціным.

У выніку гэтых працэсаў, стала не сорамна дэманстраваць сваю прыхільнасьць да рускага і вяртацца да звычайнага стану. У пэўным сэнсе дзеньні ЗША рэабілітуюць рускі мір у вачах тых, хто да яго быў прывязаны, але баяўся дэманстраваць.

Пятае, з улікам таго, што перспектывы зьменаў, вяртаньня ў Беларусь і тым больш прыходу да ўлады, удзелу ў рэальнай палітыцы становяцца імглістымі, то не мае сэнсу прымушаць сябе да беларускага і прыкідвацца. Трэба жыць тут і цяпер і рабіць тое, што падабаецца.

Таму і рускага ў беларускай прасторы становіцца больш, а беларускасьць зьнікае, як зьнікаюць разам з надзеямі хуткіх палітычных перамен.

А калі ўжо і жыць на чужой зямлі то трэба жыць у максімальным палітычным і псіхалагічным камфорце і не абмяжоўваць сябе, асабліва, калі ў гэта не верыш.

Так, культурныя сістэмы, як і характар палітычных сістэм зьмяняюцца цяжка і павольна, не рэдка здараюцца рэцыдывы, што мы і бачым на постсавецкай прасторы ў сваім серадовішчы. Гэтыя перамены патрабуюць унутранай працы, выбудаваньня новай філасофіі і сьветапогляду.

У нас галоўная праблема ў тым, што з аднаго боку няма попыту і патрэбы на гэтую новую філасофію (пад ёю я разумею сукупнасьць палітычных культурных гістарычных нацыянальных ідэй і арыентыраў), бо нацыянальная філасофія гэта складана, а людзі жадаюць нечага простага, легкага, цік-токавага, каб не думаць і не разважаць; а з іншага боку, няма асяродкаў, цэнтраў, уплывовых аўтарытэтных фігур, якія б разбудоўвалі і папулярызвалі гэтую нацыянальную філасофію. Усе, што ў нас есьць - кропкава, мазаічна і шмат у чым залежыць не ад унутранага, а зьнешняга фінансаваньня і зьнешніх, чужых нацыянальных (небеларускіх) інтарэсаў. Калі есьць супадзеньне - есьць развіцьце, нама - катастрофа. Зьмяніўся інтарэс і задачы некай краіны - разбураны Белсат, зьмяніліся задачы - канец Радые Свабода, ды іншым праектам, культурным і палітычным.
Урэшце, сама дзейнасьць пачынае быць арыентавана не на нацыянальную філасофію, а на атрыманьне дапамогі.

Тым ня менш, не гледзячы на ўсе гэтыя складанасьці і пустазельле рускага міру, прастора беларускасьці, змагла пашырыцца і працягвае развівацца. Самае галоўнае, з’явілася шмат людзей, для якіх беларускасьць стала сэнсам жыцьця.

***

Як цікава, столькі высілкаў часткі беларусаў скіравана на тое, каб быць адвакатамі і абараніць харошае рускае, а таксама захаваць любоў да яго.

Выглядае на тое, што беларусам не магчыма будзе жыць без "руского міра" і калі яны паспрабуюць адмовіцца ад яго, гэта стане культурнай катастрофай.

Вось гэтая сітуацыя як раз і есьць культурная, цывілізацыйная і інтэлектуальная катастрофа.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
социум
оппозиция
беларусь
россия
русский мир
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ