Общество

Віталь Цыганкоў: «Калі чытаю расейскія праваенныя каналы, то ўзьнікае ўражаньне, што гэтыя людзі рэальна прагнуць канца сьвета»

Яны ведаюць пра магчымыя наступствы для Расеі і, адпаведна, для іх саміх. Але, як падаецца, іх гэта мала хваляюе. Ім хочацца канца сьвета.

Общество gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў – пра расейскую цягу да самаразбурэньня.

– Памятаю, у пачатку 90-х (напэўна, гэта быў 1993-ці, калі партыя Жырыноўскага перамагла на парламенцкіх выбарах у Расеі) папулярны гумарыст Генадзь Хазанаў распавёў пра сваю размову (здаецца, у цягніку) з адным звычайным простым мужыком, які акурат і сказаў, што галасаваў за Жырыноўскага, – піша Цыганкоў. – «Чаму?» – у роспачы спытаў Хазанаў, якога на той момант ведаў кожны савецкі чалавек.

«А хочу, чтобы конец света наступил», – адказаў мужык.

Калі я чытаю некаторыя расейскія праваенныя тэлеграм-каналы, то ўзьнікае трывалае ўражаньне, што гэтыя людзі рэальна прагнуць канца сьвета. Я б іх апісаў двума словамі, якія найперш прыходзяць у галаву – «бешеные» і «живодёры».

(І гэта не салдаты з фронту, гэта людзі ўзроўню, напрыклад, Мядзьведзева і Караганава, і так далей).

Яны з захапленьнем, смакам апісваюць неабходнасьць ядзерных удараў, так самазабыўна падлічваюць колькасьць верагодных ахвяраў, так часта дзеляцца сваімі вільготнымі марамі пра бамбаваньне Варшавы, Берліна, Вашынгтону, паглынаньня пад вадой Брытаніі і гэтак далей.

Яны ведаюць пра магчымыя наступствы для Расеі і, адпаведна, для іх саміх. Але, як падаецца, іх гэта мала хваляюе. Ім хочацца канца сьвета.

Гэта не палітычнае, гэта псіхічнае, гэта танатас, інстынкт сьмерці.

На Захадзе гэты танатас таксама прысутнічае, але мае іншыя формы. Ён у наш час ужо скіраваны не навонку, а ўнутр. Выражаецца ў нянавісьці да усяго свайго – дзяржавы, нацыі, расы, гісторыі, культуры. У жаданьні дашчэнту разбурыць ўласную (даволі пасьпяховую) цывілізацыю.

Без рэальнай прывабнай альтэрнатывы. Проста цяга да самаразбурэньня. Дарэчы, амаль не ўласьцівая азіятам – японцам, карэйцам, кітайцам.

Спадзяюся, аднак, што на Захадзе пакуль існуе здаровая большасьць, якая разумее, што грамадзтва трэба рэфармаваць, а не разбураць.

А ў Расеі цяга да самаразбурэньне адназначна стала дзяржаўнай палітыкай. Расея ў 1998-2013 эканамічна расла дзікімі тэмпамі, мела нармальныя адносіны з Захадам, ужо абганяла па ВУП на душу насельніцтва і даходах Польшчу і Партугалію.

Здавалася б, «живице и радуйтесь». Не, гэта не руская ідэя. Ім яўна бліжэй «и как один умрём в борьбе за это».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси с 16 ноября меняются правила техосмотра. Что нужно знать?
Новости Борисова
В Борисове прохожий помог спасти тонущую в Березине незнакомку, его ищут, чтобы отблагодарить
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ уступил в Дзержинске местному "Арсеналу"
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
ВСЕ НОВОСТИ