Гістарычна большасьць беларусаў, якія зьехалі, – гэта чэмпіёны па бегу на хуткасць добраахвотнай асіміляцыі, пiша палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Часам забаўна назіраць гэта жаданне як мага хутчэй стаць узорным членам новага грамадства – што нібыта павінна ўключаць максімальную і безагаворачную лаяльнасць да ўсіх рэаліяў (нават калі ад цябе яе асабліва і не патрабуюць).
Сядзі ціха, не рыпайся, радуйся, што цябе прытулілі, памоўчвай і бясконца дзякуй свайму новаму месцу жыхарства.
Гэта вечнае імкненне быць свяцейшым за Папу рымскага, стаць большым палякам чым самі палякі і больш патрыятычным амерыканцам за саміх амерыканцаў. Ісці на мітынг нацыяналістаў на Дзень незалежнасці Польшчы і крычаць «Польшча для палякаў»))).
У прынцыпе, мы ж не адны такія. У тых самых ЗША большасць эмігрантаў імкнуцца даволі хутка асімілявацца – італьянцы, ірландцы, немцы, шведы, палякі не ствараюць сваіх нацыянальных палітычных лобі, бо не вельмі непакояцца за сваю гістарычную радзіму, пра тое, што яе трэба "падтрымліваць".
А самыя моцныя лобі ў ЗША якраз у тых нацыяў, у якіх ёсць падставы хвалявацца – яўрэі, армяне, грэкі.
Паводле гэтай логікі акурат беларусам ніяк нельга хутка асімілявацца, станавіцца «як усе» – бо і зараз (і, магчыма, яшчэ пэўны час) нам патрэбна мець у заходніх краінах сваё актыўнае палітычнае лобі з моцнай нацыянальнай ідэнтычнасцю.
Добро пожаловать в реальность!