Общество

Навумчык: Наконт «бязьдзейнасьці» і «маўклівай згоды» беларусаў расейскім дэмакратам лепей бы памаўчаць

Пуціна спачатку ўзвысілі, а потым і прывялі ў Крэмль не беларусы, а расейскія дэмакраты.

Общество ex-press.by
0

Расейскі апазыцыянэр Артур Закіраў, камэнтуючы словы Сьвятланы Ціханоўскай пра імпэрскія амбіцыі расейцаў, заявіў, што «беларусы сваёй бязьдзейнасьцю і маўклівай згодай з дзеяньнямі Лукашэнкі ствараюць спрыяльныя ўмовы для ўтрыманьня ўлады Пуціным», пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Iншы камэнтатар, Максім Кац таксама абурыўся словамі пра імпэрскасьць: «Вось вам здрасьце»!

Тое, што 9,5 мільёнам беларусаў надаецца ключавая роля ва ўтрыманьні ў Крамлі ўладара 144-мільённай Расеі, — прызнаюся, у пэўным сэнсе, напаўняе гонарам (як у нашым нацыянальным гімне: «Імя і сілу беларуса няхай пачуе й убачыць той, хто сьмее нам нясьці прымусы і першы выкліча на бой!»).

Але давайце без эмоцый, з гістарычнымі фактамі і лічбамі.

А факты ў тым, што Пуціна спачатку ўзвысілі, а потым і прывялі ў Крэмль не беларусы, а расейскія дэмакраты (Сабчак, Чубайс і інш.), падтрымлівалі яго, на першым этапе, не беларусы, а расейскія дэмакраты (Нямцоў, Хакамада і інш.); сьпіс «благодеяний» расейскіх дэмакратаў для ўласнага ж народа можна доўжыць. Пры гэтым Алену Бонэр, якая казала пра небясьпеку ўсеўладзьдзя КГБ, слухаць не жадалі, а Валерыя Навадворская, якая папярэдзіла пра агрэсіўнае аднаўленьне імпэрыі, успрымалася «гарадзкой вар’яткай».

Пра беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў, якія казалі тое ж, і нават яшчэ раней (як Зянон Пазьняк) і ўзгадваць не выпадае: у Маскве «статусныя дэмакраты» іх ніколі ня слухалі і лічылі нацыяналістамі, надаючы гэтаму слову выключна адмоўны сэнс.

А вось цяпер, выяўляецца, вінаватыя беларусы.

Адносна ж «бязьдзейнасьці і маўклівай згоды» проста нагадаю, што 16 жніўня 2020 на вуліцы Менску выйшлі ад 200 да 400 тысяч чалавек (я схільны лічыць, што 400 тысяч), а па ўсёй Беларусі — да 700. Але давайце адштурхнемся ад меншай лічбы — 200 тысяч. У Беларусі насельніцтва ў 15 разоў меней, чым у Расеі. Адпаведна, 200 тысяч для Беларусі — як 3 мільёны для Расеі.

Тры мільёны на вуліцы Масквы з пратэстамі не выходзілі ніколі. Ніколі за ўсю гісторыю Расеі — і пуцінскай, і ельцынскай, і гарбачоўскай позьнесавецкай, і савецкай, і царскай, і пры Ардзе.

Так што наконт «бязьдзейнасьці» і «маўклівай згоды» беларусаў расейскім дэмакратам лепей бы памаўчаць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ