Общество

Кувалда як сімвал стаўкі на гвалт. Рэжым палічыў, што з пернікам – лібералізацыяй, выйшла прамашка

На суботніку ў Хатыні Лукашэнка падарыў кувалду прапагандысту Азаронку. З настаўленнем: “Чтобы знали”. Што, хто і чаму?

Общество www.sn-plus.com
0

Тэлеграм-канал Лукашэнкі распаўсюдзіў адпаведны відэаролік з подпісам “Белорусский Тор обрел свой молот”.

Такімі прычындаламі ПВК “Вагнер” забівае вагнераўцаў, якія нечым “правініліся”. Якое пасланне і каму адрасуецца ў “нашым” кувалдным выпадку? СН плюс пагаварыў з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

– Цяжка сказаць, ці быў гэта экспромт. Відавочна тое, што ўлады вырашылі зрабіць з гэтага мэсэдж.  Усім вядома, што да “Першага” дапускаюць толькі правераных людзей. Прапаганда палічыла патрэбным відэа запусціць. 

Чаму? Мне падаецца, тут сваю ролю сыгралі насупныя чыннікі.

Першы і галоўны – ім падаецца, што гэта смешна, сюжэт безумоўна звяртае ўвагу на Лукашэнку, які павінен быць у трэндзе. Прэс-служба працуе з тым прыцэлам, што гаспадар павінны ўвесь час гаварыць, каб ён заўсёды фігураваў у навінах, пажадана – у міжнародных. Усе ягоныя заявы ўжо нікога асабліва не цікавяць ні за мяжой, ні ў Беларусі. А вось знятая на відэа кувалда, падараваная ажно кіраўніком дзяржавы Азаронку, – зусім іншае: ролік займеў “поспех” і ў Расіі, і ва Украіне, праўда, на Захадзе пакуль на яго ўвагу не звярнулі.

Па-другое, дагэтуль беларускі рэжым не адрэагаваў на публікацыю брытанскага выдання Financial Times, у якой са спасылкай на “дакументы з Пентагона” сцвярджаецца, што Лукашэнка прадаваў зброю ВПК “Вагнер”. Беларускі рэжым “не заўважыў” публікацыю, праігнараваў яе. Магчыма, падараная Азаронку кувалда і ёсць адказ на тую публікацыю. А ўвогуле, што тут здзіўляцца: калі рэжым прадае зброю вагнераўцам, то чаму б і кувалду Азаронку не падараваць?

Пасля публікацыі беларуская прапаганда ўвогуле “закрыла” тэму вагнераўцаў.

– Кувалда – гэта сімвал расправы “правільных” вагнераўцаў над вагнераўцамі-“здраднікамі”. Сімвал расправы транслюецца беларускаму народу на дзяржаўным узроўні. Што гэта азначае?

– Цяжка залезці ў галаву і зразумець, што там адбываецца, наколькі гэта прадуманае рашэнне. Але відавочна – гэта мэсэдж.

Я б вось што адзначыў. Кувалда ў беларуска-ўкраінска-расійскім кантэксце сёння цалкам звязаная з вагнераўцамі. Калі сімвал уваходзіць у публічную прастору, то гэта заўсёды адсыл да вагнераўцаў. Акрамя таго, варта адзначыць асобу, якой яна падараваная. Азаронак адзін з найбольш адыёзных прапагандыстаў, ягоная асаблівасць у тым, што ён шмат звяртаецца да тэмы вайны; прычым займае нават больш прарасійскую пазіцыю, чым звычайная дзяржаўная прапаганда. Для яго гэта не расійская спецыяльная ваенная аперацыя, а “наша вайна”. Ён з’яўляецца сімвалам прапаганды нянавісці і заклікаў да гвалту. Магчыма, гэта і штучная канструкцыя, але занадта шмат ужо супадзенняў.

– Паралельна Наталля Качанава дала інтэрв’ю, якое назвалі праграмным. Уся ягоная сутнасць палягае ў наступным: народу хопіць бізуна, пернікаў не трэба…

– Гэта і не здзіўляе, бо апошніх амаль не засталося – эканамічны стан далёкі ад ідэальнага, а паляпшэння не відаць. Таму стаўка робіцца галоўным чынам на гвалт, тым больш, відаць, рэжым лічыць, што з галоўным пернікам – лібералізацыяй, ён пралічыўся.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
ВСЕ НОВОСТИ