Общество

Былая палітзняволеная: «Пры затрыманні я скінула свой ноўтбук з балкона, але КДБ усё роўна яго забраў»

У студзені яе прысудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі», аднак жанчыне ўдалося выехаць з Беларусі.

Общество gazetaby.com
0

Грамадская актывістка, даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГа, экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава была затрымана ў кастрычніку 2022 года. У студзені яе прысудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі», аднак жанчыне ўдалося выехаць з Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў Вільні, адкуль дала інтэрв'ю «Еўрарадыё».

— Ці можна параўнаць рэжым Лукашенкі са сталінскім?

— Канешне. Усе паралелі ўзнікаюць. На Валадарцы чытаюць Салжаніцына, Шаламава. Хіба адзінае адрозненне ад ГУЛАГу – пакуль што не адпраўляюць у Сібір.

— Чаму рэжым узяўся за экскурсаводаў?

— Таму што пераважная большасць з іх была на той момант незалежнымі. У 2020 годзе былі звароты ў тым ліку і экскурсаводаў. Супольнасць экскурсаводаў любіць Беларусь, і гэтым усё сказана.

— Як адбывалася ваша затрыманне?

— Раніцай прыйшлі з КДБ, пачалі ламаць дзверы. Я не чула нейкіх звычайных званкоў, а як адразу пачалі ламаць дзверы. Зразумела, у першую чаргу я пачала неяк «нейтралізаваць» тэхніку. Ноўтбук я скінула з балкона, але, нажаль, яны пасля яго забралі.

Тэлефон у мяне не атрымалася скінуць да завадскіх наладаў, хаця я трэніравалася раней. Доступ да майго Facebook трапіў да КДБ, а ў тэлеграм амаль нічога не было. Але самае дзіўнае, што яны нічога не ўзялі з тэлефона, хаця, напэўна, усё спампавалі.

Судзілі мяне за адзін фотаздымак, які ў пэўным сэнсе быў звязаны з Курапатамі — гэта быў марш і я там была са сцягам. Гэтая фотка была ва «ВКонтакте» пад пастом так званага даследчыка з Курапатаў, былога гэбіста — некага Плавінскага, які зараз піша кнігі са спробай даказаць, што ў Курапатах растрэльвалі нацысты, а не НКВД.

Падчас ператрусу, як узгадвае жанчына, у яе знайшлі кнігі Паўла Севярынца, Уладзіміра Някляева, Васіля Быкава.

— Я вельмі перажывала, каб не забралі кнігу Васіля Быкава «Сцяна» 1997 года выдання з аўтографам самаго Васіля, бо яны яе далучылі да спісу «экстрэмісцкай» літаратуры, калі выкладалі фотаздымак. Дарэчы, яны яшчэ знайшлі бела-чырвона-белы парасон і ўсё разам сфатаграфалі і выклалі ў праўладныя тэлеграм-каналы. Але ж у пратаколе яны напісалі, што экстрэмісцкіх матэрыялаў не знойдзена.

— Як гэта — трапіць экскурсаводу на Валадарскага, месца, якое ведаюць у тым ліку як Пішчалаўскі замак?

— Досыць незвычайныя былі пачуцці, мне было сапраўды цікава. Хаця калі першы раз павялі лабірынтамі гэтага Пішчалаўскага замка, было страшнае пачуццё, што я ніколі адсюль не выйду. Але потым стала прасцей. З прагулачных дворыкаў былі бачныя замкавыя вежы, рознага колеру неба з ранка ці ўвечары — і гэта натхняла.

— Чаму некаторыя беларусы не жадаюць, каб іх прызнавалі палітычнымі зняволенымі?

— Было такое, што ў камеры сядзела сем чалавек па палітычных артыкулах, але пяць з іх не былі ў спісе палітвязняў. Я ведала, што я ёсць у спісе палітвязняў і таксама ёсць Марфа Рабкова.

Астатнія — пра іх ці не ведаюць праваабронцы, ці людзі самі не хочуць, бо думаюць, што гэта ім нашкодзіць: усё ж такі людзі спадзяюцца атрымаць «хатнюю хімію».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Ноябрь включил зимний режим: в Беларуси ожидаются морозы до -7°С
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
ВСЕ НОВОСТИ