Общество

«Акупантаў не абслугоўваем». Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расійскім вайскоўцам

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку.

Общество ex-press.by
0

Віктар Макарэнка ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 КК («парушэнне раўнапраўя грамадзян»).

Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).

Падчас працэсу стала вядома, што расійскія вайскоўцы не малі прэтэнзій да абвінавачанага, а ініцыятарам ўзбуджэння крымінальнай справы стаў менавіта беларускі вайсковец — Бейдзюк Дзмітрый Віктаравіч з вайсковай часткі 97035.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
прысуд
рэпрэсіі
аўтазапчасткі
крама
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter