Чыноўніка затрымалі, папярэдне, па крымінальным артыкуле. І разам з ім узялі яшчэ некалькі драбнейшых менеджараў з Гомеля і Рэчыцы, паведамляе "Наша Ніва".
Затрымалі Патупчыка-малодшага два тыдні таму. Гэтае затрыманне па часе супала з затрыманнем шэрага іншых менеджараў «Беларуснафты» ў Гомельскай вобласці.
Дакладны сэнс прэтэнзій да затрыманых нам невядомы.
Сяргей Патупчык — сын былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, якога адправілі ў адстаўку ў 2018-м нібыта за «спрыянне ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнэсу».
Валерый Вакульчык, старшыня КДБ, тады публічна журыў Патупчыка за нібыта існаванне падраду, сэнс якога быў у пастаўцы будматэрыялаў па завышаных цэнах на аб'екты дзяржаўнага будаўніцтва.
Добро пожаловать в реальность!