Общество

Ксёндз Вячаслаў Барок: Рэжым напэўна хоча, каб мы звыкліся з катаваннем і забойствам людзей

Ксёндз Вячаслаў Барок з мястэчка Расоны ў Віцебскай вобласці размясціў чарговае вiдэа на канале YouTube.

Общество ex-press.by
0

Каталіцкі святар, які быў асуджаны на 10 содняў за «прапаганду нацысцкай сімволікі», бо у жніўні мінулага году размясціў пост у сацсетцы з плакатам вядомага мастака Уладзіміра Цэслера, разважае пра сённішні час і пра нас.

«Будслаў, Вітальд Ашурак, Тut.by, Раман Пратасевіч, Дзмітры Стахоўскі — гэтыя ўсе імёны і назвы, гучаць як назвы кропак ўзгарання пажару. Гарыць Беларусь.

Сённяшні пажар — гэта як працяг Беларускага Армагедону, які пачаўся ў жніўні 2020г. Я ўзгадваю сваё разважанне, якім дзяліўся 8 жніўня таго ж года. Біблія пра гэты час кажа, што жывыя будуць зайздросціць мёртвым. У кнізе Адкрыцця даслоўна чытаем: “У тыя дні людзі будуць шукаць смерці, ды не знойдуць яе; захочуць памерці, ды смерць уцячэ ад іх.” (Адкр 9,6)

Рэжым напэўна хоча, каб мы звыкліся з катаваннем і забойствам людзей, што адбываюцца на турэмныя камеры відэаназірання. Запісы, якія паказаў СК нібыта з апошнімі хвілінамі жыцця Вітальда Ашурка, гэта як нібыты рэаліці-шоў. Назіраць за такім было б не палюдзку, калі адбывалася б з чалавекам, які за плячамі мае нават крымінальнае злачынства; тым больш гэта кепска, калі ў калоніі такое зрабілі з чалавекам, які жыў з верай у Бога ў сваім сэрцы. І з той самай верай імкнуўся змяніць нашу Беларусь.

Яго забіў рэжым, яго забілі несправядлівыя суддзі і пракуроры, яго забілі абыякавыя жыхары краіны, яго забілі прапаведнікі, якія прамаўчалі на здзейснянае беззаконне ў краіне.

Калі я пабачыў здымкі, як Вітольда паклалі ў труну, мне прагадаліся словы прарока Ісая пра слугу Яхвэ: “Не меў ён ані прывабнасці, ані бляску, каб на Яго паглядзець, ані выгляду, каб нам падабацца” (Іс 53,2). Яго твар быў збіты настолькі, што нават быў прыкрыты, але акурат праз скалечанасць, ён як ніколі быў падобны да Хрыста, ў якога верыў.

Веру, Хрыстос у Валадарстве Божым апранне яго ў сваю хвалу. І мы атрымалі нябеснага заступніка.

Беларусь чакае лепшы час! Ахвяры мучанікаў не будуць дарэмныя. Пажар скончыцца.

Аднак памятайце, свабода не даецца, свабода здабываецца.

З намі праўда і Бог».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Ксёндз Вячаслаў Барок
Вітальд Ашурак
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Все, что нажито непосильным трудом. Что Лукашенко может потерять из-за войны в Иране
Экономика
Белорусские товары на границе России уничтожают тоннами или указыват на разворот обратно
Общество
Не просто «крыша над головой»: сколько стоит уик-энд в популярных городах Беларуси в 2026 году?
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Жодинское «Торпедо» одолело БАТЭ в первом четвертьфинальном матче
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
ВСЕ НОВОСТИ