Католікі Смалявічай 13 снежня сустракаюць фігуру Маці Божай з Фацімы. Перэгрынацыя фігуры Панны Марыі з Партугаліі па Беларусі пачалася ў кастрычніку і працягнецца дзевяць месяцаў.
Парагрынацыя святыні - гэта магчымасць для вернікаў розных гарадоў і весак асабіста сустрэцца з ею у сваіх парафіях. Святыню перавозяць з касцёла ў касцёл, дзе яна прыбывае на працягу некалькіх дзён. Кожны вернік прагне дакрануцца да рэліквіі і такім чынам адчуць фізічную і духоўную блізкасць з ёю.
13 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай прыбыла ў мінскую архікатэдру, а праз тры дні, 16 кастрычніка, распачалася яе перэгрынацыя па Беларусі.

8 снежня фігура прыбыла ў жодзінскі касцел - для тутэйшых католікаў гэтая перэгрынацыя з'яўляецца
асаблівай, бо парафія носіць тытул Маці Божай Фацімскай.
12 снежня фігура Маці Божай Фацімскай рушыла з жодзінскага касцёла ў перэгрынацыю па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а затым і іншых дыяцэзій. 13 снежня фігура Маці Божай Фацімскай наведае Смалявічы, а потым яе будуць сустракаць у іншых парафіях Беларусі.
Даведка ex-Press.by:
Амаль 100 гадоў назад, у 1917 годзе, у Фаціме (Партугалія) вобраз Панны Марыі на працягу шасці месяцаў аб'яўляўся дзецям.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter