Вядомая беларуская актывістка Ніна Багінская распавяла, адкуль яна чэрпае сілы для барацьбы.
Сума штрафаў грамадскай актывісткі Ніны Багінскай складае каля 90 000 000 беларускіх рублёў (недамінаваных). За ўдзел у мерапрыемствах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яна неаднаразова падвяргалася штрафам (арт. 23.34 КаАП РБ), за адмову іх аплаты ў Ніны Багінскай арыштаваная дача. Трэці аўкцыён па яе продажы не адбыўся - няма пакупнікоў. Будзем салідарныя!
Сама Ніна каментуе так: "Шчыра кажучы, мне прапаноўвалі грошы, каб заплаціць штрафы, але я прынцыпова ад іх адмовілася. І маральна да ўсяго падрыхтавана. Ды і што я такога зрабіла? Выйшла на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам? Знайшлі з кім змагацца! Злачынцу зрабілі з 69-гадовай пенсіянеркі. Калі сумлення няма, то няхай хоць маё лецішча ў іх будзе..."
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter