Новости Жодино

«Кожная пятніца — роднае, сваё»: ці можа дзяржаўны праект навучыць любіць родную мову

Ці сапраўды хэштэгі і лозунгі могуць прымусіць людзей гаварыць па-беларуску?

Новости Жодино ex-press.by
0

Кожную пятніцу беларусам прапануецца рабіць маленькія крокі на карысць роднага: купляць беларускія тавары, чытаць кнігі на беларускай, пісаць і размаўляць на мове. Праект «Кожная пятніца — роднае, свае», арганізаваны міністэрствам гандлю, хоча нагадаць, што любоў да роднага — гэта не толькі словы, але і дзеянні. Мы паразмаўлялі з 9 беларусамі і беларускамі розных узростаў і прафесій, каб даведацца, ці сапраўды лозунгі і хэштэгі могуць змяніць звычкі і прывучыць людзей да роднай мовы.

Марыя, 34 гады:

— Я ўжо некалькі гадоў стараюся ўжываць беларускую ў паўсядзённым жыцці. Праект, канешне, прыемны, але лозунгі самі па сабе нічога не навучаць. Тут патрэбна пастаянная практыка: каб людзі чыталі, пісалі, гаварылі па-беларуску не толькі ў пятніцу. Чаму толькі у пятніцу? Але як нагадванне пра роднае — гэта добра.

Аляксей, 27 гадоў, IT-спецыяліст:

— Я падтрымліваю усё, што звязана з мовай. Падпісаны на увесь беларускі цікток і на усіх беларускіх блогероў. Але хэштэгі і посты ў сацсетках госпрапаганды для мяне не мяняюць звычкі. Каб мова стала роднай, трэба, каб яна была ў медыя, на працы, у краме, на вуліцы. Але, калі праект прымусіць хаця б чынуш гаварыць па-беларуску адзін раз на тыдзень — ужо нешта.

Ганна, 18 гадоў:

— Часам смяюся, бо пятніца — роднае, сваё, а ў суботу ўжо ўсё па-расейску? Але мне падабаецца ідэя маленькіх крокаў. Я вырашыла кожную пятніцу пісаць свае посты толькі па-беларуску і падтрымліваць толькі беларускія частные крамы. Гэта мой маленькі чэлендж.

Раман, 45 гадоў, прадпрымальнік:

— Для мяне гэта хутчэй PR-праект для гандлю і прамысловасці, якія ў заняпадзе. Я разумею, што уладам хочацца «вучыць» беларусаў купляць сваё, але неяк смешна. Сапраўдная любоў да мовы з’яўляецца, калі бачыў яе карысць і прыемнасць. Калі я і мае сябры вольныя, калі можна ня толькі купіць беларускі хлеб, а паслухаць музыку і пагаварыць з сябрамі па сапраўдную беларускую музыку — гэта працуе лепш, чым слоганы.

Ірына, 29 гадоў, перакладчыца з Менску:

— Мая сям’я ўжо большасць часу карыстаецца беларускай. А яшчэ я падштурхоўваю сваіх вучняў і ў сацсетках. Для некаторых, як я, лозунгі — пустата. Але як напамін, і гэта ўжо крок у добры бок.

Ягор, 52 гады:

— У мяне ўжо няма патрэбы вучыць мову, я яе ведаю. Але для моладзі гэта можа быць цікава. Хэштэгі і «флэшмобы» самі па сабе не навучаць, але калі будзе ўвесь комплекс: кнігі, медыя, гульні — тады атрымаецца. Але галоўнае — свабода!

Сяргей, 31 год, гейм-дэві, Мінск:

— Чаму б і не? Для мяне гэта як мінімальны level-up: хаця б адзін дзень тыдня — беларуская ў меню, у гульнях, у сацсетках. Калі праект зробіць гэта модным, можа, больш людзей далучацца. Але калі без штодзённай практыкі — гэта будзе толькі пятнічная гульня.

Вікторыя, 47 гадоў, медыцынская сястра:

— Я заўсёды ўжываю беларускую ў паўсядзённых дробязях: у краме, з калегамі, дома. Але ва установах дзяржаўных дакладна будуць на мове адказваць? Я вельмі здзіўлюся! Праект — добрае напамінанне для тых, хто гэтага яшчэ не робіць, для чыноўнікаў.

Хочаце падзяліцца меркаваннем? Пiшыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фото носит иллюстративный характер
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Кожная пятніца — роднае
сваё
мова
дзяржава
апытанка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Ночное небо в колоннах света: жодинцы делятся редкими зимними кадрами
Новости Борисова
«Сделаем лунки — спасем рыбу от замора». Жителей Борисова приглашают поучаствовать в экологической акции
Новости Борисова
Возле «Борисов-Арены» появится открытый каток
Новости Жодино
«Холодно даже в отопительный сезон». Жители домов на улице 50 лет Октября в Жодино жалуются на холод
Новости Борисова
Товар сезона: почем в Борисове снежные лопаты
Новости Жодино
«Кожная пятніца — роднае, сваё»: ці можа дзяржаўны праект навучыць любіць родную мову
Общество
Госпогранкомитет полтора месяца не публикует данные о въехавших в Беларусь гражданах Украины
В мире
Евросоюз с 1 февраля снизит потолок цен на российскую нефть
Общество
«Силовики охотно разбегутся, когда их купят. Или когда на их головы начнут лететь бомбы и ракеты более сильного противника»
В мире
Полька незаконно помогала иностранцам, приехавшим из Беларуси, получить документы, пока они ждут международную защиту — ее будут судить
ВСЕ НОВОСТИ