В Беларуси есть список запрещенных книг, который пополняется новыми именами и произведениями, признанными «экстремистскими». Читатели EX-PRESS.BY рассказали, какие книги хотели бы прочитать или перечитать, несмотря на риск.
Ганна:
— Я б перачытала «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Гэта адзін з тых раманаў, якія закранаюць не проста гістарычнае мінулае, а глыбінныя пачуцці, звязаныя з барацьбой нашага народа за свабоду. Гісторыя Кастуся Каліноўскага і яго паўстання заўсёды здавалася мне сімвалам супраціву і адвагі, барацьбы за правы і годнасць беларусаў.
А зараз, калі ў нашай краіне зноў узнікае шмат пытанняў адносна свабоды і праўды, гэтая тэма набывае яшчэ большы сэнс. Як быццам улада баіцца нават нашых успамінаў пра герояў, якія не схіліліся перад несправядлівасцю. Чытанне Караткевіча цяпер — гэта не проста вяртанне да мінулага, а спроба асэнсаваць сённяшні дзень, дзе шмат што паўтараецца і заклікае нас не забывацца на тых, хто аддаў жыццё за нашую свабоду.
Людмила:
— Среди запрещенных книг, которые я бы хотел прочитать или перечитать, обязательно есть произведения Светланы Алексиевич. Ее глубокие документальные романы, такие как «У войны не женское лицо», заставляют задуматься о человеческой судьбе в условиях войны.
Также мне интересны и я хотела бы, чтобы мои ученики знали работы Ольгерда Бахаревича и Виктора Мартиновича, книги Владимира Орлова и Владимира Некляева. Чтение этих авторов помогло бы моим ученикам не только лучше понять нашу беларусскую историю и культуру, но и развить критическое мышление в условиях современных вызовов.
Владимир:
— Я уже читал эту книгу, но хотелось бы снова прочитать «1984» Оруэлла. Это и сделаю на днях. Этот роман описывает систему тотального контроля, и в нынешней Беларуси он приобретает новый смысл. Неудивительно, что власти так боятся этой книги — она слишком узнаваема для нас. Не зря эта книга теперь, в последние годы, так популярна — события в нашей стране вызывают сильные ассоциации с этим романом. На мой взгляд, Оруэлл учит нас видеть манипуляции власти и не бояться думать самостоятельно.
Вольга:
— «Сабакі Эўропы» Ольгерда Бахарэвіча — кніга, якую я прачытала тры ці чатыры разы. Яе рэкамендавала Святлана Алексіевіч, а яна для мяне — аўтарытэт у літаратуры. Цяпер абажаю гэтую кнігу. Стыль, густ, культурны капітал, яркасць вобразаў, праца з фанетыкай — усё на ўзроўні якаснай еўрапейскай літаратуры. Смеласць быць незразумелым, не звяртаць увагі на магчымае незадавальненне з боку простых, нармальных, здаровых людзей — безапеляцыйная смеласць быць сабой. Па-сапраўднаму захапляльны і такі блізкі сэрцу кожнага «ненармальнага» сюжэт. Не дзіўна, што яе забаранілі, але яшчэ прыйдзе час...
Міхаіл:
— «Айчына: гісторыя» Уладзіміра Арлова. У гэтай кнізе асветлена гісторыя Беларусі яскравым і зразумелым спосабам для дзяцей, яна павінна замяняць сумныя і непраўдападобныя школьныя падручнікі. Але не ў Беларусі Лукашэнкі...
Як можна забараніць нашу гісторыю? Для мне гэта, у сутнасці, падручнік, які вырабляў самасвядомасць. Мы павінны ведаць сваю гісторыю, каб не паўтараць памылкі мінулага. Але гэтага ўлада і баіцца.
Святлана:
— Для мяне гэта Ларыса Генюш. Яе вершы, яе праўда — гэта голас нашай культуры, якую спрабуюць сцерці. У кожнам яе радку адчуваецца боль народа, і мне балюча, што не магу пра яе расказваць сваім вучням. Забароненая літаратура заўсёды з'яўляецца сігналам таго, што ў краіне адбываецца нешта неправільнае. Але гэта таксама сведчанне сілы гэтых твораў, таму што ўлада баіцца іх праўды.
Я б з вялікім задавальненнем чытала з вучнямі таксама зборнікі вершаў Уладзіміра Някляева.
Вершы Ларысы Генюш і Уладзіміра Някляева, іх творчасць — гэта як люстэрка душы беларускага народа, якое ўладам хочацца разабраць, каб людзі забыліся на сваё сапраўднае аблічча.
Я веру, што прыйдзе час, калі іх зноў можна будзе чытаць адкрыта, калі наш народ будзе ганарыцца сваімі сапраўднымі героямі. І гэтыя галасы не проста вернуцца на паліцы бібліятэк — яны знойдуць дарогу да сэрцаў тых, хто сёння шукае праўды і свабоды.
Хотите поделиться мнением? Пишите: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!