У Жодзіне адкрылася Domino’s Pizza. «Горад прыгажэе», — кажа мясцовая жыхарка Палiна. Але, па яе словах, гэта «iмітацыя прыгожага жыцця».
Паліна прагулялася па цэнтры свайго горада і вырашыла падзяліцца сваім назіраннем з EX-PRESS.LIVE. Вось што яна піша:
— Горад прыгажэе. Вось ужо і ў амерыканскую Domino’s Pizza людзi ходзяць. Дзякуй франшызе...
Паліна кажа:
— Імітацыя прыгожага жыцця. Смачна паесці — гэта вельмі прыемна. Але на гэтым усё.
— Я чакаю адкрыцця гэтага цэнтру. Але... што там будзе? Зноў паесці? Я хачу нечага мясцовага, цікавага. І чакаю... Думаю пра тое, што у краіне, дзе законы не існуюць, творчасць і жаданне рабіць нешта сваё памірае...
Хочаце даслаць навiну? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!