Новости Жодино

У Жодзіна адзначылі Урачыстасць Спаслання Духа Святога

19 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі першую у жыцці Камунію.

Новости Жодино ex-press.by
0

У нядзелю 23 мая ў жодзінскай парафіі Фацімскай Божай Маці адзначалі свята Спаслання Духа Святога. У гэты дзень адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую з рук ксяндза пробашча Міхаіла Цвячкоўскага прынялі 19 хлопчыкаў і дзяўчынак.

фото 1Нядзельнай раніцай 19 дзяцей у прыгожых белых строях разам са сваімі бацькамі і хроснымі сабралася каля ўваходу ў санктуарый.

%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be 1

Пасля кароткага прывітання і малітвы пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі ўрачыста ўвёў дзяцей у святыню, дзе яны ўпершыню ўзялі поўны ўдзел у св. Імшы.

%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be 4

%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be 3

Для таго, каб дайсці да гэтага радаснага дня, дзецям спатрэбіліся два гады падрыхтоўкі, падчас якой яны вучылі малітвы і пазнавалі асноўныя праўды хрысціянскай веры.

Photo 2021 05 23 19 52 26

5 %282%29

Цэнтральнае вучэнне Касцёла пра сапраўдную, рэальную і істотную прысутнасць жывога Хрыста ў белай Гостыі — прэсным пшанічным хлебе, які ў сакраманце Эўхарыстыі падчас св. Імшы пераісточваецца ў Яго святое Цела.

Ксяндз пробашч Міхаіл Цвячкоўскі на заканчэнне імшы ад усяго сэрца пажадаў дзецям, якія прынялі Першую Камунію, каб гэты дзень быў для іх сапраўды вельмі радасным і каб радасць сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі паўтаралася ў іх жыцці як мага часцей.  

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодзіна
парафія Фацімскай Божай Маці
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter