Новости Жодино

«Самае галоўнае — гэта салідарнасць». EX-PRESS.BY завiтаў на талаку ў жодзінскім касцёле

Як змяняецца тэрыторыя каля касцёла, калі прыходзіць пара, і хто гэта робіць.

Новости Жодино ex-press.by
0

На працягу некалькіх апошніх гадоў тэрыторыя Жодзінскага санктуарыю Фацімскай Божай маці — адно з самых дагледжаных і незвычайных месцаў у горадзе.

«Хто ўсё гэта робіць?» — самае частае пытанне, якое задаюць госці Жодзінскага касцёла, гледзячы на яго дагледжанасць, велізарную колькасць раслін і кветак. EX-PRESS.BY убачыў, як змяняецца тэрыторыя каля касцёла, калі прыходзіць пара, і хто гэта робіць.

Тут растуць сотні раслін — кветкі, хмызнякі і дрэвы. Але, як і ўсюды, у залежнасці ад сезону і надвор'я, расліны перарастаюць.

Пробашч парафіі Міхаіл Цвячкоўскі, вядома, клапоціцца аб добраўпарадкаванні сам. У яго ёсць памочнікі, якія імкнуцца прыходзіць і падтрымліваць прыгажосць гэтага месца, выкарыстоўваючы для гэтага ўвесь вольны час.

Kostel1
У гэтым годзе на тэрыторыі зʼявілася цяпліца. Тут растуць самыя разнастайныя кветкі — яны і змяняюць тыя, што ўжо адцвітаюць.

Перыядычна ў касцёле абвяшчаюць «талаку» — і ўсё, хто можа, прыходзяць на тэрыторыю для таго, каб надаць ёй новае аблічча.

Kostel4
Жанчыны садзяць аксаміткі на велізарнай клумбе, дзе адцвітаюць мускары. Калі аксаміткі набяруць сілу, клумба, якая ўсю вясну была сіняй, стане аранжавай.
Kostel6
Мужчыны выконваюць цяжкую працу — напаўняюць палукашка з кветкамі зямлёй і пераносяць цяжкасці.
Kostel8
На тэрыторыі касцёла для газонакасілкі вельмі шмат працы.
Kostel5
Усе палукашкi для кветак на тэрыторыі айцец Міхаіл зрабіў сам.

Хтосьці прыходзіць папрацаваць ненадоўга, а хтосьці застаецца на ўвесь дзень. Некаторыя вернiкi працуюць семʼямі, бяруць з сабой на «талаку» і дзяцей.

Kostel3
Вернiца касцёла Таццяна распавядае, што людзі з радасцю збіраюцца на такія суботнікі таму, што іх абʼядноўвае вера ў Бога і любоў да прыроды і да людзей.

— Я думаю, абʼядноўвае менавіта тое, што касцёл – агульны наш Божы дом, і тое, што ў нас ёсць любоў да Бога і да сваёй зямлі, — кажа ксёндз Міхаіл. — Таму такі суботнік, на які прыходзіць заўсёды шмат людзей, — гэта вялікая радасць. І таму, што гэта магчымасць зрабіць агульную справу, і сваёй працай славіць Бога. Салідарнасць — вось што дапамагае рабіць нашу тэрыторыю такой, якая яна ёсць. Самае галоўнае — гэта салідарнасць.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
Общество
Барон Воробей. Как Лукашенко раздает вассалам Витебскую область
Политика
Москва не позволит Лукашенко стать Токаевым – эксперт Берлинского центра Карнеги Максим Саморуков
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл дома "Белшине"
Общество
В Беларуси изменят правила для автошкол. Из-за этого курсы подорожают
Новости Жодино
В Жодино при пожаре погиб 64-летний пенсионер
Общество
Перестановки в Вооруженных силах. Кого и куда «переставили»?
ВСЕ НОВОСТИ