У Жодзіне прайшоў гарадскі этап конкурсу "Жывая класіка". 40 вучняў жодзінскіх школ змагаліся за тытул лепшага чытальніка на беларускай мове. На абласным этапе конкурсу «Жывая класіка» выступяць чацвёра ўладальнікаў першых месцаў у ўзроставых намінацыях.
Прымеркаванае да 500-годдзя беларускага кнігадрукарства спаборніцтва чытальнікаў «Жывая класіка» праходзіла ў СШ № 8. На суд журы 40 вучняў жодзінскіх школ прадставілі 36 твораў.

Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову,
пра першадрукара Францыска Скарыну, пра вайну.
пра першадрукара Францыска Скарыну, пра вайну.

У складзе журы конкурсу былі настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыі
і аб’яднанняў. Саюз пісьменнікаў прадстаўляла Бажэна Ганушкіна.
і аб’яднанняў. Саюз пісьменнікаў прадстаўляла Бажэна Ганушкіна.
Выступленні юных чытальнікаў ацэньваліся за выбар твора, глыбіню пранікнення ў яго сэнс, артыстызм выканання. Конкурс прайшоў у чатырох узроставых катэгорыях.
Пераможцы гарадскога этапу конкурсу «Жывая класіка» атрымалі Дыпломы 1 ступені. Сярод чытальнікаў пачатковых класаў гэта Ксенія Паўлава, сярод пяці і шасцікласнікаў Артур Дзмітрыеў, сярод сямі і васьмікласнікаў Эдуард Купрэйчык, сярод самых старэйшых Анастасія Ромыш.
У канцы траўня яны будуць удзельнічаць у абласным этапе конкурсу «Жывая класіка». Калі хто-небудзь з іх будзе прызнаны пераможцам, то прадставіць Мінскую вобласць на заключным, рэспубліканскім этапе, ў Дзень беларускага пісьменства ў верасні.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter