У Жодзіна 14 снежня пройдзе літаратурны вечар «Багдановіч – Богам дадзены». На заключным мерапрыемстве цыкла, прысвечанага 125-годдзю паэта, будуць гучаць вершы і музыка.

Арганизатар вечарыны - бібліятэкар Жодзінскай ЦГБ Ірына Хілюціч - усе дзеянні вечара правяде на фоне мастацкай карціны жодзінскага мастака Мікалая Шышлава «Сустрэча з паэтам». На ёй васількі, томік Багдановіча ў руках юнай дзяўчыны і партрэт паэта стварылі вобраз песняра роднай старонкі.
- Толькі Багам дадзены паэт за кароткі жыццевы адрэзак змог падараваць беларускай літаратуры столькі прыгожых мастацкіх вобразаў і ўзбагаціць яе новымі паэтычнымі фарбамі. «Зорка Венера ўзышла над зямлёю», «І тчэ, забыўшыся, рука», «Здароў, марозны, звонкі вечар», «Краю мой родны, як выкляты Багам» і шмат іншых знаемых і незнаемых радкоў прагучаць на вечары ў выкананні як асобных чытачоў, так і цэлых калектываў, - распавяла Ірына Хилютіч.
У 2016 годзе ў бібліятэцы праходзіў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці паэта -літаратурныя вечары, віктарыны, выстава.

На выставе, прысвечанай творчасці Багдановіча, прадстаўлены яго творы і кнігі пра паэта.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter