У мінулую суботу ў Барысаве прайшоў традыцыйны лёгкаатлетычны прабег, у якім прынялі ўдзел аматары бегу з усёй рэспублікі. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося ў 12 гадзін на цэнтральнай плошчы горада.
Траса праходзіла па вуліцы Чапаева. Праўда, жадаючых аказалася не так шмат, як звычайна. -- думаю, паўплывала тут найперш чэрвеньская спякота. Дзеці стартавалі на 300 метраў і 1 кіламетр, мужчыны і жанчыны старэйшай узроставай групы спаборнічалі на 4-кіламетровай дыстанцыі, Асноўная ж група адправілася ў больш працяглы шлях. Жанчыны на дыстанцыю 8, а мужчыны - 12 кіламетраў. І я не прамінуў паўдзельнічаць у спартыўным свяце, якое праходзіла ў родных пенатах (да 1985 года пражываў менавіта на гэтай вуліцы).

У цэлым, спаборніцтвы былі забяспечаны: дзяжурылі машыны ДАІ і "Хуткай дапамогі", падляталі літаральна да кожнага бегуна і "валанцёры" са шклянкай вады. Добра ведаў сваю справу і суддзя-інфарматар, які з імпэтам каментаваў ход падзей.
Вядома ж,пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды, а кожны ўдзельнік - памятны вымпел. Дабрацца да фінішнай рысы было ў гэты дзень, зыходячы з умоў надвор'я, вельмі няпроста, у чым пераканаўся, як кажуць, на сваёй скуры. Хоць і даўно займаюся бегам (каля 20 год), так цяжка яшчэ ніколі не было. Таму, на будучае адну заўвагу варта зрабіць: ваду, на жаль, можна было атрымаць толькі падбягаючы да плошчы. Такім чынам, цярпелі мы ўвесь 4-кіламетровы круг (а такіх кругоў для тых, хто бег 12 кіламетраў, было тры). Чаму б не паставіць кагось з бутляй вады дзе-нібудзь пасярэдзіне трасы?! Дарэчы, у гэты ж дзень яшчэ і на вяселле патрапіў. Там ужо з напоямі ніякай праблемы не было!
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter