У Жодзінскай мастацкай карціннай галерэі адбылося адкрыццё выставы «На вольных прасторах» творчай суполкі «Абуджэнне». Мастакі правялі для ўсіх гледачоў майстар-клас па маляванню партрэтаў і нацюрмортаў з натуры. Выстава будзе доўжыцца да 30 чэрвеня.
Адкрыцце сонечнай і жанрава разнастайнай выставы «На вольных прасторах», якая аб’ядноўвае мастакоў рознага творчага дыяпазону, адбылося у карціннай галерэі горада Жодзіна. Мастакі суполкі «Абуджэнне» прадставілі гледачам наватарскія карціны пейзажнага жанру, а таксама працы пра гісторыю краіны. Акрамя гэтых галоўных матываў, тут прысутнічаюць таксама і карціны, звязаныя з гісторыяй сусветнага мастацтва. Усіх удзельнікаў выставы характарызуе прага да свабоднага самавыражэння, жаданне ўнесці ў сучаснае мастацтва прыкметы новага ў творчым адкрыцці свету.
-567ceb052187a4bc7d1aa66a0a74ae1c6f385505.jpg)
Мастак, мастацтвазнаўца, сябра Беларускага саюза мастакоў, прафесар
Беларускай акадэміі мастацтваў, арганізатар і удзельнік шматлікіх
выстаў у Беларусі і замежжы Яўген Шунейка.
-cf0bba1388d5624a94ec75f87ddbd1d0eef2d84a.jpg)
Мастак, рэстаўратар, педагог, удзельніца міжнародных мастацкіх
праэктаў у Гішпаніі Яўгенія Сушкевіч.
-7c5d14c2a16e3bba024315c42e821b1cea78e19b.jpg)
Мастак і дызайнер Хведар Ладуцька.
-022da6ffe2abe6af755f2afbe313ccab68a7c290.jpg)
Мастак-карыкатурыст, сябра Беларускага саюза журналістаў, мастацкі
рэдактар і наместнік галоўнага рэдактара журнала «Вожык»
Аляксандр Каршакевіч.
-02d255eff3b3b032b2f8cfde0d3581c231a010cb.jpg)
Андрэй Лычкоўскі (на фота ў цэнтры) - настаўнік, жывапісец,
з 1986 году арганізатар і ўдзельнік шматлікіх выстаў.
Падчас адкрыцця выставы мастакі правялі майстар-клас па маляванню партрэтаў і нацюрмортаў з натуры, падзяліліся сваімі планамі на будучыню і ўражаннямі ад наведвання Жодзіна. Пасля завяршэння выставы ў канцы чэрвеня мастакі падораць шэраг сваіх твораў жодзінскаму музею і будуць далей вандраваць па Міншчыне.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter