Каляды… Чаканае і таямнічае свята… Яно не падобнае ні да якога іншага… Немагчыма ўявіць сабе Каляды без містэрыі. Яна пачыналася ў першы ж дзень свята… У час зімовага сонцастаяннядзеля нашых продкаў адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, усё было прасякнута чароўным духам таямніцы. Мяккі снег ахінае зямлю, цішыня звініць ў марозным паветры, усё зямное знікае… І свет поўніцца таямнічай чароўнасцю.
Менавіта такой чароўнасцю была наскрозь працята бальная вечарына пад назвай «Калядныя сустрэчы ў пані Святланы», што адбылася ў Барысаве 9 студзеня 2016 года ў Доме культуры (былым Доме афіцэраў) у Пячах. Завадатарам, натхняльнікам ды арганізатарам стала Святлана Швайбовіч – вядомы ў горадзе мастар лямцу, дызайнер, удзельнік студыі гістарычнага танца «L’Empire».
-f2b8284b0704ac982ba00061c84b3f99e76ab01d.jpg)
У прызначаны час сьвяточна прыбраная бальная заля пачала прымаць гасцей. Усе ўдзельнікі былі ў строях, што адпавядалі абранай эпосе Ампіру: на паненках былі сукенкі з высокай лініяй таліі, што былі падобныя да антычных тунік, даўгія пальчаткі светлых адценняў, прычоскі на ўзор грэчаскіх, шалі ды абавязковы бальны атрыбут – веер. Кавалеры - ў вайсковых строях, фраках, камізэльках, даўгіх панталонах альбо кюлотах з панчохамі і бальным абуткам, абавязкова ў белых пальчатках і шэйных хустках.
-0014df24c5eb5041968c5c1440119a9b40d94e8b.jpg)
Пасля прадстаўлення гасцей гаспадару балю – Алегу Шпілёву ды гаспадыні – Святлане Швайбовіч, распачалася танцавальная праграма, што складалася з чатырох частак. Перадусім загучала мелодыя паланэзу – урачыстага шэсця, якім распачынаўся кожны баль.
-d5b5aaa1a46dff98f63c5982c79852a98bc412a3.jpg)
Далей былі вясёлыя танцы: контрдансы (англезы, экасэзы ды кадрылі), катыльёны з вальсам (трэба адзначыць, што менавіта катыльёны мелі найбольшы поспех і попыт на балах), а таксама мазурка – яна была кульмінацыяй кожнага балю. Дасведчаны ў справах танцаў танцмайстра вечару – Зьміцер Ракаў – пільна сачыў за правільным выкананнем танцавальных схемаў ды падказваў гасцям парадак фігур, калі хто раптам на іх забываўся.
-52d8daa113172952ea89fde12d6ea0b5d85a95d5.jpg)
Трэба зазначыць, што рэканструкцыя гістарычных танцаў, якія аднаўляюцца па апісанням з танцавальных падручнікаў ды даведнікаў 18-19 стагоддзяў патрабуе сур’ёзнай харэаграфічнай падрыхтоўкі, менавіта гэтаму ў студыях гістарычных танцаў надаецца асаблівая ўвага.
-5c73bd7dc6f1809dab0422b905ce7bcf5c59253a.jpg)
У гэтым свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай студыі гістарычнага танца «L’Empire» і суполкі «Барысаўская мыза», а таксама гістарычных танцавальных студый горада Мінска – «Залаты двор», «Версаль» ды ваенна-гістарычнага клуба «17-ы ўланскі полк».
-2e3dfd99d4d1763fdb7f7404f475ea43305aa08d.jpg)
Музычнае суправаджэнне да танцаў, што ўтрымлівала таксама і музычныя творы кампазітараў беларускіх земляў, гучала ў выкананні народнага камернага ансамбля «Модус». І, безумоўна, традыцыйная на «Калядных сустрэчах» з’ява – Калядаванне з бадзёрай і няўрымслівай Казой ды іншымі каляднымі персанажамі дапамагалі стварыць святочны настрой.
-80dde1a4488e1cd3ceafed559ce83c456314bf76.jpg)
А ў перапынках паміж танцамі гасцей чакаў шчодры пачастунак, падарункі ды віншаванні. Насамрэч, гэты вечар быў напоўнены цёплымі і светлымі пачуццямі, а ўдзельнікаў ахінула нябачная воку таямнічая чароўнасць каляднага свята.
-5858c39ae7d733c0ef52e4ecd975ccc6b357b757.jpg)
Хочацца адзначыць, што бальная культура была вядомая ў Заходняй Эўропе з 14 стагоддзя, і ў 16 стагоддзі прыйшла на беларускія землі, якія ў той час уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, на 200 гадоў раней, чымсьці ў Расію, дзе балі (асамблеі) сталі вядомыя дзякуючы Пятру I.
-f29a2e349d563fa1527c029e79c04a4cc0697299.jpg)
Калядны баль стаў ужо традыцыйнай з’явай. Шчыра спадзяёмся, што і надалей ён будзе збіраць не толькі тутэйшых, але і замежных аматараў бальнай культуры, неабыякавых да гісторыі, а таксама будзе спрыяць адраджэнню бальнай культуры ў нашай краіне.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter