8 красавіка паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін з творчым візітам наведалі барысаўскую цэнтральную бібліятэку імя І.Х.Каладзеева.
«Літаратурныя пілігрымы» ездзяць па ўсёй Беларусі, чытаюць вершы на беларускай мове, якія друкуюцца ў літаратурна-мастацкім часопісе «Верасень», тым самым пабуджаюць да роднай мовы, літаратуры. Прапануюць друкавацца ў часопісе, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Эдуард Акулін.

На творчую сустрэчу прыйшлі некалькі дзесяткаў барысаўчан.
«Верасень» – гэта не толькі літаратурны часопіс, а яшчэ і педагагічны, – пачаў размову са слухачамі Леанід Дранько-Майсюк. – Мы ездзім і шукаем таленты. Вось у савецкія часы была перадача на тэлебачанні «Алло, мы ищем таланты». І мы ездзім і шукаем таленты, толькі літаратурныя. Калі ў вас ёсць вершы, апавяданні, нарысы – дасылайце да нас, друкуйце. А калі няма – пачынайце з гэтага дня пісаць. Ёсць такое паняцце «нацыянальнае выхаванне», мы беларусы павіны захоўваць нашу родную мову.
Я ў чацьвёртым класе склаў такі верш:
Хто ты, хто? Я не знаю,
Кветка ці актрыса.
Але я цябе кахаю,
Ты мая, Ларыса.
І вось з такого і пайшло ўсе».

Леанід Дранько-Майсюк: «Я ўдзячны беларускай паэзіі, яе прасторам, у якіх я апынуўся».
У кожным нумары часопісу з’яўляецца да дзесяці новых імёнаў. Але тут можна знайсці не толькі маладых аўтараў, ёсць і знакамітыя паэты: Наста Кудасава, Юрка Буйнюк, Валянціна Восіпава.

На сёняшні момант выйшла 11 нумараў часопіса.
«Калі дзе-небудзь на вуліцы ці ў метро гучыць песня на беларускай мове, я даю грошы, а калі чую песню на іншай мове – то не, бо за беларускае я згодны плаціць», – так Леанід ставіцца да беларускіх песен.
Эдуард Акулін выканаў для слухачоў свае песні. «У мяне ёсць зборнік, які я выпусціў у свет на свой юбілей. Тут сабраныя вершы, якія я напісаў за 33 гады, – у перапынках паміж спевамі распавядаў Эдуард. – У гэтым зборніку разам с вершам можна ўбачыць і здымак мяне ў тым годзе, маладога, напрыклад».

Эдуард распачаў свой выступ с песні пра жанчын.

«Янку Купалу вы абавязкова павінны выканаць», – прасілі слухачы.
Скончылася сустрэча раздачай аўтографаў і сумеснымі здымкамі. Усе жадаючыя маглі набыць зборнікі вершаў Эдуарда і Леаніда, часопіс «Верасень», дыскі з песнямі Акуліна.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter