Новости Жодино

Борисовский райисполком запретил протестовать против войны

Новости Жодино ex-press.by
0
Вядомы  ў  нашым горадзе прааабаронца Алег Мацкевіч 3 сакавiка звярнуўся ў барысаўскi райвыканкам з заявай. Вось яе тэкст.

«1 сакавіка Савет Фэдэрацыі РФ прыняў рашэньне аб выкарыстаньні вайсковых узброенных сілаў на тэрыторыі сувэрэннай Украіны.

Саюзная Беларусі дзяржава зьдзейсьніла беспрэцэдэнтны акт агрэсіі, паставіўшы мір у рэгіёне на мяжу катастрофы. Безадказная, імпэрская палітыка кіраўніцтва РФ можа справакавацьтрэцью сусьветную вайну, якая стане апошняй у гісторыі чалавецтва.

Беларусь заключыла з Расеяй дамову аб калектыўнай бясьпецы, ваенны саюз. Гэта робіць яе асабліва ўразьлівай у выпадку вядзеньня вайны Расейскай Фэдэрацыяй зь іншымі краінамі.
Мы можам спыніць агрэсію мірным шляхам. Для гэтага трэба выразна выказаць сваю пазыцыю, трэба сказаць “НЕ!” агрэсіўным намерам суседняй краіны. Беларусы ня могуць заставацца ў баку адгэтых падзеяў, бо магчымы канфлікт закране й яе.

Аб гэтым варта падумаць усім, бо паміраць на вайне будуць нашыя бацькі, мужы, сыны.

У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах  у Республіцы Беларусь” прашу даць дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемтсва ў выглядзе пікету пад назвай “Не вайне!”. Мэта мерапрыемства: публічнае выяўленьне групай грамадзянаў пратэсту супраць вайны. Дата правядзеньня мерапрыемтсва: 22.03.2014г.

У сувязі зь мяркуемым значным грамадзкім інтарэсам давызначанай праблемы прашу вызначыць месца пікетаваньня па адрасе: г. Барысаў, вул. Гагарына, 105-а, пляцоўка каля ўваходу ва ўнівермаг “Вэста”; або іншае, дзе б інфармаваньне грамадзянаў адбывалась у поўным аб’ёме.

Час правядзеньня пікету: 12.00 – 14.00. Плянуемая колькасьць удзельнікаў: да 10 чалавек. Грамадзкі парадак пры правядзеньні масавага мерапрыемства (пікету) гарантую».

I што у вынiку? Так! Барысаўскi выканкам забаранiў пiкет супраць вайны. Пра гэта ўчора паведамiў праваабаронца ў «Фэйсбуку».

«Аб разгледжанні электроннага звароту

Паведамляем, што Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт забараняе Вам правядзенне пікету 22 сакавіка 2014 годаў сувязі з невыкананнем Вамі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (далей – Закон) і п. 3 рашэння Барысаўскага раённага выканаўчага  камітэта ад  13 ліпеня 2010 года № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне”.
У выпадку нязгоды з дадзеным рашэннем, у адпаведнасці са ст.7 Закона, Вы маеце права абскардзіць яго ў судовым парадку.

Старшыня                            (подпіс)                                               У.У.Мiрановiч

Даргель735331
Гарнак 733113»

Тэатр абсурду? Не, гэта наша рэчаiснасць…

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
борисов
права человека
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский назвал условие отказа Украины от вступления в НАТО
Общество
Часть освобожденных 13 декабря политзаключенных выслали из Беларуси без паспортов
Политика
Бабарико: Тот, кто выходит, не должен говорить об условиях содержания, потому что внутри остается еще много людей
TuTak
«Хотелось света и цвета»: как беларуска в Польше сделала свой первый рождественский венок
Новости Борисова
В Борисове хулиган избил прохожего за просьбу не справлять нужду у жилого дома
Новости Борисова
ФК БАТЭ — на дне таблицы и на распутье: чиновники не исключают переход клуба под контроль райисполкома
Новости Борисова
На трассе под Борисовом два Mitsubishi столкнулись лоб в лоб. Фотофакт
Новости Жодино
«Радость, но очень много злости»: читатели EX-PRESS.BY — об освобождении 123 политзаключенных
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
ВСЕ НОВОСТИ