26 студзеня адбудзецца навуковая вандроўка «Трэцяя праўда беларускай гісторыі: за што ваявалі». Вандроўку па маршруце Мінск — Кішчына Слабада – Старабарысаў – Зэмбін — Барысаў правядуць Ірына Дубянецкая - бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі і Сяргей Харэўскі - беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг.
Яка пазначана на сайце Лятучага універсітэта, «гэтым разам мы выпраўляемся ў край над Бярэзінай, на старажытную Барысаўшчыну. Легендарны горад, заснаваны князем Барысам, атрымаў гэрб з выяваю Сьвятога Пятра над брамаю, нібы стаўшы на варце іншасьвету. У гэтых краях скрыжоўваліся шаблі, штыкі й людзкія лёсы. Тут бывалі вялікія князі Вітаўт і Аляксандар, каралі і расейскія цары, Напалеон і Гітлер. Тут адбываліся вялікія баталіі войскаў, што прыходзілі з розных краёў.
Але, перадусім, легэндарная Барысаўшчына – край выбітных людзей. Тут жылі Ганна Цюндзявіцкая, стваральніца кулінарнае энцыкляпэдыі “Кухарка літоўская”, мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ і паэт Ізя Харык, дыпламат Андрэй Грамыка і скульптар Анатоль Анікейчык. Іх памяці і будзе прысьвечанае нашае падарожжа ў горад Сьвятога Пятра, у край над Бэрэзінай.
У якасці прыза за актыўны ўдзел — кніга Сяргея Харэўскага «Сто твораў XX стагоддзя».
Дабрачынныя ахвяраванні 230 тыс. б/р. Дзецям да 15 гадоў — сніжкі У кошт уваходзяць: транспартнае абслугоўванне, лекцыя вядучых, чай-кава з прысмакамі.
Даведкі па тэлефоне: + 375 29 1802838, Святлана».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter