Новости Германии

Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі-2018

У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя. І. Х. Каладзеева з 24 па 30 верасня пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія праходзiць Тыдзень Германіі.

Новости Германии ex-press.by
0

У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя. І. Х. Каладзеева з 24 па 30 верасня пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія праходзiць Тыдзень Германіі.

Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018

29.9.2018, субота, 17.00

Палац культуры імя М. Горкага, пр. Рэвалюцыі, 49, Барысаў. Уваход вольны.

У рамках Тыдняў Германіі 2018, якія арганізаваны Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску ў супрацоўніцтве з Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай ім. І.Х. Каладзеева, 29.9.2018 а 17.00 гадзіне ў Палацы культуры імя М. Горкага г. Барысава адбудзецца спецыяльны паказ шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Насферату, сімфонія жаху” ў жывым музычным суправаджэнні Five-storey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

“Насферату, сімфонія жаху”

Nosferatu, eine Symphonie des Grauens

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў,  малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм “Насферату, сімфонія жаху” па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага (“Насферату, прывід ночы”) да Абеля Ферары (“Кароль Нью-Йорка” і “Залежнасць” і Эліаса Мерыджа (“Цень упыра”), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру “хорар”.

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

“Кінемо”

“Кінемо”— адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Тыдзень Германіі
Кінемо
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Пешеходный мост через Березину в Борисове готовят к реконструкции
Политика
Класковский: Лукашенко покормил Коула баснями про белый и пушистый режим
В мире
Пастухов: Из Кремля на Запад постоянно посылают сигнал «Вы что это там?», а их посылают обратно
Общество
«Флагшток»: под Гомелем начали устанавливать антидроновые сети над дорогами
Общество
Папа Лев XIV назначил нового главу греко-католиков в Беларуси
Новости Борисова
В Борисове женщины чаще становятся инициаторами развода. В суде назвали причины
Общество
Мининформ «настоятельно порекомендовал» беларусам смотреть не YouTube, а что-нибудь другое
В мире
Галлямов: Обвешанные георгиевскими ленточками толпы «патриотов» рассосались и ничего повторять не хотят
Новости Борисова
На улице Ватутина в Борисове мотоциклист разогнался до 182 км/ч
Новости Борисова
Для проведения «следственных действий». Борисовчанин перевел телефонным мошенникам 4,5 тысячи рублей
ВСЕ НОВОСТИ