Новости Борисова

«Моцна стаяць пытанні легалізацыі, дакументаў i абортаў». Як беларусы ў Кракаве дапамагаюць ўкраінцам, якія ратуюцца ў Польшчы ад вайны

Беларуска шчыра кажа, што рабіла гэта таму, што, ратуючы іншых, ратавала сябе.

Новости Борисова ex-press.by
0

Дабрачынны фонд польска-ўкраінскага супрацоўніцтва U-WORK з пачаткам вайны ва Украіне ператварыўся ў вялізны пункт дапамогі ўкраінцам, якія ратуюцца ў Польшчы ад вайны. EX-PRESS.BY даведаўся, як і чаму ў фондзе U-Work працуюць беларусы.

«Веру ў тое, што нашыя дзеянні і жаданні не быць адзінокімі, быць патрэбнымі, дапамагаюць іншым людзям»

Беларуска Даша Швядоўская мае адукацыю лагапеда-дэфектолага, яна займаецца аналітыкай паводзінаў, працуе з дзецьмі з асаблівымі патрабаванасцямі, курыруе і супервізіруе бацькоў і спецыялicтаў. Даша пераехала у Польшчу ў пачатку 2020 года:

Dacha2

Беларуска Дар’я стала валанцёркай дабрайчыннай арганізацыі.

— У мяне вялікі валанцерскі досвед, яшчэ з 9-га класа год я была асістэнткай на занятках у свайго майстара па лялькаваму тэатры, дзе займалася. Потым разам з матуляй і сёстрамі збірала рэчы для дзяцей з інтэрнатаў і прытулкаў.

Яшчэ у Беларусі Даша уступіла ў арганізацыю YMCA (Брэст), а потым YМСА (Менск), дзе рабіла благачынныя праэкты для дзяцей, сем'яў, дзяцей з асаблівасцямі. Ездзіла на валанцерскія праэкты у розныя краіны:

— Я ў валанцёрстве з 14 гадоў. Гэта мая сутнасць. І, канешне, я не веру ў альтруізм. Але веру ў тое, што нашыя дзеянні і жаданні не быць адзінокімі, быць патрэбнымі, быць побач і разам з людзьмі, таксама эгаістычныя, але яны дапамагаюць іншым людзям. Таму, чаму б і не быць эгаістам у такім сэнсе?

Пра сваё валанцерства ў Польшчы Даша распавяла:

— Мы даўно з мужам хацелі пераехаць у Польшчу. На жаль, падчас беларускай рэвалюцыі я была ужо не ў Беларусі, і не магла дапамагаць там, на месцы. Калі пачалася вайна ва Ўкраіне, на чацвёрты дзень я знайшла ў Кракаве, дзе можна валанцёрыць. На дадзены момант я займаюся гэтым ў Фондзе U-Work.

Асабліва актыўна Даша валанцёрыла з чацвёртага дня вайны. Прыходзіла каля 9 у офіс і каля 22 сыходзіла. За два тыдні схадзіла толькі на адзін выходны.

Dacha4

Валанцёры фонда U-Work за працай.

Роля Дашы як валанцёра — HR (Human Resources). Гэта валанцёр, які займаецца пошукам іншых валанцераў, сувяззю з імі, пошукам канкрэтных людзей на заданні, якія «гараць», то бок валанцеры патрэбныя тэрмінова. Калі камусьці з іншых аддзелаў (арганізаваліся і такія) былі патрэбныя людзі, яны ішлі да Дар’і ці да яе калегі-валанцёркі:

— Мы вялі чаты валанцёраў, маніторылі, хто, дзе гатовы дапамагаць і тэлефанавалі людзям, калі патрэбная была канкрэтная дапамога.

Яна шчыра кажа, што рабіла гэта таму, што, ратуючы іншых, ратавала сябе. Ёй было настолькі дрэнна, што разумела: сама не вывезе гэты груз. Таму лепш працаваць на блага:

— І я задаволеная. Канешне, 2,5 тыдні амаль не еўшы, не піўшы, мала спаўшы, арганізм здае. Яшчэ і працуючы. Але ведаеце, такая атмосфера, як у нас, была ўсюды. Валанцёры кормяць адзін аднаго, дапамагаюць, абдымаюць, цалуюць, яны побач, калі табе дрэнна. Таму гэта круцейшы досвед.

Dacha6

Валанцёры за працай.

Крысціян Шынкевіч жыве у Польшы з 2017 года. На Дзень Волі яго брутальна затрымалі ў офісе праваабарончай арганізацыі «Вясна», збілі, а потым адлічылі з БДПУ. Хлопец не змог дабіцца ў судзе аднаўлення ва ўніверсітэце, пачаўся яго пераслед.

У Кракаве Крысціян Шынкевіч — адзін з лідараў беларускай дыяспары. Ён заснаваў «Фонд беларусаў у Кракаве Valoshka». Таксама ён валанцёр фонда U-WORK з 24 лютага 2022 года:

— Для мяне гэта важна, бо я сам па сабе альтруіст, эспат, і сам уцякач, вымушаны быў бегчы «з БССР», а ў 2020 годзе атрымаў у Польшчы статус уцекача. Ведаю, які гэта цяжкі працэс, якія пытанні ўзнікаюць, і як цяжка людзям. Тым больш, што сам вучуся на медыцынскай спецыяльнасці, зацікаўлены ў дапамозе людзям. Ва Украіну адпраўляем медыкаменты, якія патрэбны, дапамагаем бежанцам атрымліваць лекі тут, у Польшчы, і звяртацца па медыцынскую дапамогу.

— Колькiм украінцам дапамаглi?

— Цяжка сказаць дакладна, колькім людзям дапамаглі, але за ўвесь час толькі ў Кракаве наш фонд дапамог як мінімум 15 тысячам людзей. Былі дні, калі за суткі засялялі нават па 300-500 чалавек, шмат хто таксама (прыкладна 50 чалавек у суткі) звяртаюцца да нас за рэчамі, ежай, сродкамі гігіены і гэтак далей. Як мінімум 10-20 кансультацый за суткі па розных пытаннях, — кажа беларус.

Запыты асноўныя — жыллё, з гэтым цяжка, і ўжо месяц як у Кракаве і іншых вялікіх гарадах літаральна няма месца ніякага, заселяюць за межамі горада:

Dacha8

Фонд дапамагае шукаць жыллё, з якім зараз у Кракаве вельмі напружана.

— Другое, што важнае — рэчы, бо людзі многія едуць літаральна ў трусах і тэпціках. З фінансамі таксама цяжка, бо шмат хто карыстаўся наяўнымi ў асноўным, якія не ўзялі з сабой, ці маюць цяжкасці з абменам.

І, вядома ж, моцна стаіць пытанне легалізацыі і дакументаў, бо шмат хто ехаў толькі з унутраным пашпартам, ці і зусім без яго, і людзям трэба атрымліваць тут у консула замежпашпарт украінскі ці праязны дакумент польскі.

Таксама, па словах беларусаў, у апошні час узнікае праблема абортаў. Ёсць жанчыны, якія былі згвалтаваныя расейскiмi салдатамі, зацяжарылі, але ў Польшчы з восенi 2020 года аборты забароненыя:

— Забаранілі нават у выпадку згвалтавання і рызыкі для маці. Аборт у Польшчы па факце немагчымы, больш за тое, калі ў Польшчы дзесьці зарэгістравацца як цяжарная ці ўказаць у меддакументацыі гэта, а потым за мяжой зрабіць аборт, то за гэта ў Польшчы чакае крымінальны пераслед, як для палякаў, так і для замежнікаў.

Па словах валанцёраў, пытаннем абортаў займаюцца спецыялізаваныя фонды і арганізацыі, якія арганізоўваюць выезд ўкраінак за межы Польшчы, дзе можна зрабіць аборт, у тым ліку аплочваюць працэдуру.

Аборты ў Польшчы афіцыйна забаронены. Для выканання аборту згодна з крытэрам №1 патрабуецца дазвол лекара, аборт у сувязі з крытэрам №2 патрабуе дазволу пракурора. Калі жанчына, якая жадае зрабіць аборт, не дасягнула паўналецця, то заўсёды патрабуецца згода яе бацькоў.

22 кастрычніка 2020 года Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў незаконным права жанчыны на аборт у выпадку выяўлення ў плёну сур'ёзнай заганы або невылечнага захворвання, што складае прыкладна 98% ад агульнай колькасці абортаў у Польшчы.

Што яшчэ робіць фонд

Фонд U-WORK з 2016 года працуе ў кірунку інтэграцыі украінскіх мігрантаў у польскае асяроддзе. Займаецца пошукам працы з наступным законным працаўладкаваннем, а таксама актыўна падтрымлівае студэнтаў, і тых, хто зацікаўлены у навучанні ў польскіх ВНУ. Усе гэтая людзі спачатку адчуваюць праблемы з адаптацыяй, не арыентуюцца ў незнаёмым горадзе і ва ўмовах чужой культуры.

Валанцёр Олена Адарэнка расказала EX-PRESS.BY, што фонд робіць зараз:

— У нас вялікая міжнародная каманда валанцёраў. З намі працуе больш за 200 чалавек: сярод іх палякі, украінцы і беларусы. Мы адпраўляем медыкаменты, харчаванне, сродкі асабістай гігіены, дзіцячае харчаванне і сродкі па доглядзе ў самыя гарачыя кропкі Ўкраіны. Гуманітарную дапамогу атрымліваем ад нашых сяброў з усяго свету — з Англіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Злучаных Штатаў і г.д.

Dacha5

Скрын з сайта арганізацыі.

Зараз Фонд клапаціцца пра людзей, якія ратуюцца ад вайны ў Кракаве.

— У супрацоўніцтве з Цэнтрам крызіснага упраўлення ваяводы Малапольскага мы падаем бясплатнае жыллё, — кажа Олена Адарэнка, — знаходзім, апрацоўваем заяўкі, арганізоўваем транспарт да месца пражывання. За час вайны ва Украіне мы забяспечылі бясплатным жыллём тысячы людзей, якія маюць патрэбу.

Таксама валанцёры арганізуюць перасяленне ў іншыя гарады Еўропы, кансультуюць па юрыдычных пытаннях адносна знаходжання ў Польшчы грамадзян Украіны, па пытаннях пошуку працы і легалізацыі бізнесу.

Dacha7

Фонд дапамагае бежанцам пераехаць у іншыя гарады.

Олена кажа, што на складзе гуманітарнай дапамогі кожны, хто мае патрэбу, можа выбраць сабе і свайму дзіцяці адзенне, сродкі гігіены, харчаванне:

— Варта дадаць, што дзякуючы наладжаным лагістычным каналам, мы адпраўляем гуманітарную дапамогу ва Украіну па запыце як аўтамабільным, так і чыгуначным транспартам.

Як дапамагчы або атрымаць дапамогу

Звяртацца лепей за ўсё па e-mail: pomoc@u-work.pl

Aдрас у Кракаве: вулiца Batorego 2/28 (III piętro).

Тэлефон : +48501868805

Сайт: u-work.pl

Сацыяльныя сеткi:

www.facebook.com/fundacja.uwork

www.facebook.com/PIO.KRK

Па дадзеных ААН, Польшча прыняла самую вялікую колькасць уцекачоў з Украіны — больш за 2,6 млн чалавек.

Яна Смелая, фотаздымкi з архіва гераiнь i героя публiкацыi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
война
Украина
Польша
Краков
беженцы
волонтеры
помощь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ