Новости Борисова

Марголін: «Самыя балючыя могуць аказацца тыя санкцыі, якія на нас ніхто афіцыйна не накладаў»

Ці можна чакаць беларусам забарону на атрыманне сваіх валютных укладаў?

Новости Борисова ex-press.by
0

Эканаміст з Барысава Леў Марголін зрабiў для БЕЛСАТ NEWS прагноз на развіццё валютнай сітуацыі, перспектывы наступстваў санкцый і беспрацоўя.

Ці будуць беларускія ўлады, як зараз расейскія, прымяняць абмежавальныя захады? Ці можна чакаць беларусам забарону на атрыманне сваіх валютных укладаў, абмежаванні на куплю валюты?

— Можна не хвалявацца — у нас паўторыцца ўсё тое ж самае, што зараз адбываецца ў Расеі, і нават больш. Проста санкцыі ў дачыненні да Беларусі не такія жорсткія, як да Расеі, таму да нас усё даходзіць са спазненнем. Хаця ўжо абмежаванні на валюту ёсць.

Ужо ў некаторых банках, калі вы хочаце зняць валюту са свайго рахунку, трэба рабіць заяўку на некалькі дзён, нават тыдні за два.

Міжнародныя агенцтвы прадракаюць Расеі і Беларусі дэфолт, а я нагадаю, што дэфолт — гэта не толькі адмова ад сваіх абавязацельстваў па замежных пазыках, але і адмова ад сваіх абавязкаў перад уласнымі грамадзянамі. Вось я думаю, што пройдзе тыдзень-два, максімум месяц, і абмежаванне і па абмену валюты, і зняццю валюты будуць уведзены, і яны будуць станавіцца ўсё больш жорсткімі, як толькі будзе ясна, што яны не спрацоўваюць.

А спрацаваць яны не могуць, таму што стан пагаршаецца — стан прадпрыемстваў, якія будуць запавольваць сваю работу, будуць астанаўлівацца, і ўсё гэта вядзе адназначна да дрэнных наступстваў. Што датычыцца расіян, я думаю, што яны наўрад ці сюды паедуць, тым больш што трэба будзе не толькі сюды праехаць, але яшчэ пабегаць па абменніках, пашукаць дзе з’явіліся грошы, а грошы будуць з’яўляцца, калі нехта будзе іх здаваць. Ну мы ўсё гэта ведаем, усё праходзілі, у адрозненне ад расіян, якія ўжо забылі, як гэта было.

Беларусы звыклыя да дэвальвацыі, а ў апошнія тры-чатыры гады адносна стабільны быў беларускі рубель. За гэты час з’явіліся запасы ва ўладаў Беларусі, каб яны маглі іх кінуць зараз у гэта полымя крызісу і спыніць падзенне беларускага рубля?

— Гэта вельмі цяжка разлічыць. Пагадзіцеся, ці два, ці тры тыдні — гэта ўжо не мае вялікага значэння. Я думаю, што ёсць яшчэ тыя наіўныя людзі, якія захоўвалі свае грошы — валюту ў банках, і яны могуць сутыкнуцца с праблемамі і заўтра, і праз два тыдні. Гэта ўжо залежыць, я б сказаў, ад Паўла Паўлавіча Калаўра. У яго, як кажуць у шахматах, цугцванг — ён мусіць альбо дбаць пра замежныя пазыкі і іх абслугоўванне, альбо думаць пра сваіх грамадзян. Я думаю, што ён усё ж такі будзе намагацца адцягнуць дэфолт па знешніх пазыках, а са сваімі грамадзянамі справіцца.

У такія моманты ўлады спрабавалі пазычаць. Але ў сённяшняй сітуацыі пазычыць ужо няма ў каго. А Расея зараз сама ў такой сітуацыі, што ёй не да таго, каб каму-небудзь даваць.

— Безумоўна. Я б сказаў, што да 24 лютага беларуская ўлада адчувала сябе больш-менш спакойна, бо разлічвала на апошні паратунак — на дапамогу Расеі, а зараз яны не ведаюць, што рабіць. Але калі дэфолт па замежных пазыках, гэта дрэнна, як кажуць, для крэдытнай гісторыі, то я думаю, што яны будуць намагацца да апошняга вось гэтыя крэдыты абслугоўваць. Таму я ўпэўнены, што абмежаванні пачнуцца з беларускіх грамадзян.

Калі за некалькі тыдняў беларускі рубель упаў амаль што на рубель, то дзе гэта дно? Гэта беларускае пытанне, мы ведаем, што дно бязмежнае, але ў сэнсе курса беларускай валюты — яно спыніцца ці будзе працягвацца бліжэйшыя тыдні?

— Гэта залежыць ад Нацыянальнага банку. Калі ён пачне друкаваць у вялікіх аб’ёмах беларускія рублі, дык тады гэтай мяжы, дна не будзе. Калі ён друкарскі станок не ўключыць, то можна спадзявацца, што будзе нейкі ліміт, на якім беларускі рубель можа замацавацца.

Вось мы бачылі ў 2011 годзе, калі Нацбанк пайшоў па першаму шляху і пачаў гасіць агонь бензінам, тады ў некалькі разоў патаннеў беларускі рубель. Праз некалькі гадоў таксама такая пагроза была, але тады ўжо банк утрымаўся ад друкавання грошай, і гэта абышлося меншай інфляцыяй. Я думаю, што нейкія высновы з гэтага зроблены, і мне здаецца, што ніжэй за тры рублі беларускі рубель не ўрадзе, ну можа чатыры — гэта будзе мяжа.

Уже есть сообщения, что россияне начинают терять работу. Огромное количество компаний уходит с российского рынка, предприятия закрываются. Например, сеть «Макдональдс» закрыла 850 своих ресторанов, а это 60 тысяч рабочих мест. То есть скоро миллионы людей потеряют работу. Аналогичная ли ситуация в Беларуси и вообще, чем это чревато для России и для Беларуси?

— Сітуацыя ў Беларусі адрозніваецца ад расейскай, і не ў лепшы бок. Бо ўсё-такі Расея — вялікая краіна і там вялікі ўнутраны рынак. І тое, што закрылася 850 макдональдсаў, у якой-небудзь Разані нават ніхто і не заўважыць. Усе прадпрыемствы так ці інакш звязаныя між сабой, і на Беларусі як на краіне больш індустрыялізаванай, гэта можа адбіцца больш балюча.

Калі спыняецца адно прадпрыемства, якое не можа закупіць нешта па імпарту, і размяшчала заказы на іншых прадпрыемствах, гэтыя прадпрыемствы таксама губляюць заказы. Я думаю, што праз месяц, праз два сітуацыя з беспрацоўем будзе жорсткая.

Істотнае адрозненне, што беларуская эканоміка нават больш экспартаарыентаваная. І зараз мы ведаем, якія санкцыі ёсць пасля пачатку вайны, то дрэваапрацоўка, калійная вытворчасць – якія санкцыі, па-вашаму, могуць найбольш балюча ўдарыць па Беларусі, не дадуць паступлення валюты ў Беларусь?

— Я баюся, што самыя балючыя могуць аказацца тыя санкцыі, якія на нас ніхто афіцыйна не накладаў. Справа ў тым, што на Захадзе вельмі вялікую ролю адыгрывае маральны фактар. І вельмі шмат якія прадпрыемствы самі адмаўляюцца ад беларускіх заказаў. Я ведаю прадпрыемства, якое робіць прадукцыю на Захад, але зараз там адмаўляюцца, кажуць, мы не ведаем, як будзем разлічвацца, можа будуць санкцыі, па-другое, не ведаем як аднясуцца нашыя грамадзяне да беларускай прадукцыі, можа яе купляць не захочуць.

EX-PRESS.BY, видео: БЕЛСАТ
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
война
Украина
кризис
курс валют
безработица
Марголин
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ